Аўтар падпісвае кніжку для дзяўчыны. Фота: Аляксей Лапіцкі.

Ва ўтульнай атмасфэры карціннай галерэі пасьля афіцыйнае часткі імпрэзы аўтар падпісвае кніжку для ўдзячнай чытачкі. Фота: Аляксей Лапіцкі.

Беларускі пісьменнік, мастак і выдавец, Уладзімер Сіўчыкаў, які нарадзіўся й вырас у горадзе над Плісою, адсьвяткаваў сваё 60-годзьдзе творчай вечарынаю ў Жодзіне.

Імпрэза пачалася 03 траўня 2018 года а 17-й гадзіне ў выставачнай зале Жодзінскага краязнаўчага музэю, што знаходзіцца на вул. Дзеравянкі, 14б , яна вялася вядоўцам (”маршалкам”, як адзначаў пісьменнік) па-беларуску.

Уладзімер Сіўчыкаў на пачатку вечарыны 03.05.2018 у Жодзінскай карцінай галерэі. Фота: Аляксей Лапіцкі.

Уладзімер Сіўчыкаў на пачатку вечарыны 03.05.2018 у Жодзінскай карцінай галерэі. Фота: Аляксей Лапіцкі.

Cустрэчу з сябрамі й прыхільнікамі творчасьці Уладзімера Сіўчыкава, на якой гучалі вершы й проза, дэмантраваліся кніжкі аўтара, суправаджалі выступы вучняў і педагогаў Жодзінскай СШ№5 з музычным ухілам.

Кіраўніца Карціннай галерэі і Алесь Марачкін сярод удзельнікаў імпрэзы. Фота: Аляксей Лапіцкі.

Кіраўніца Карціннай галерэі і Алесь Марачкін сярод удзельнікаў імпрэзы. Фота: Аляксей Лапіцкі.

Выступ юбіляра перад прысутнымі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Выступ юбіляра перад прысутнымі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Алена Згрунда (зьлева) і Ксенія Сьляшынкая, малады фатограф з галерэі. Фота: Аляксей Лапіцкі.

Настаўніца Алена Згрунда (зьлева) і сьпявачка Ксенія Сьляшынская, малады фатограф з галерэі ... Фота: Аляксей Лапіцкі.

Розныя фарматы, аднолькавыя мэты. Фота Аляксея Лапіцкага.

Розныя фарматы, аднолькавыя мэты. Фота Аляксея Лапіцкага.

На сустрэчу прыйшлі журналісты й фатографы з розных выданьняў, а таксама каманда карэспандэнтаў з жодзінскага ТВ-канала “Сфэра”.

Афіцыйныя кветкі юбіляру. Фота Аляксея Лапіцкага

Афіцыйныя кветкі юбіляру. Фота Аляксея Лапіцкага

Зь віншавальнай прамоваю ды букетам кветак да юбіляра зьвярнулаcя і загадчыца Карціннай галерэі краязнаўчага музэю ў Жодзіне, супрацоўніца ідэалягічнага адзьдзелу жодзінскага выканкаму, Алена Нацяшка, якая звычайна добра размаўляе на роднай мове й на гэты раз выдатна й душэўна выказалася па-беларуску.

Без афіцыйных БелАЗаў таксама не абыйшлося. Фота Аляксея Лапіцкага..

Без афіцыйных БелАЗаў таксама не абыйшлося. Фота Аляксея Лапіцкага.

Уладзімеру Сіўчыкаву ўручылі вялікі й запамінальны каляндар зь БелАЗамі.

Вядомы беларускі мастак, жодзінец, Алесь Марачкін таксама фіксуе цікавыя момнты імпрэзы. Фота Аляксея Лапіцкага.

Вядомы беларускі мастак, жодзінец, Алесь Марачкін, таксама фіксуе цікавыя моманты імпрэзы. Фота Аляксея Лапіцкага.

Віншаваньні мастака не праходзяць без падарункаў эскіхаў альбо карцінаў з уласнай калекцыі. Падарунак ад Алеся Марачкіна Уладзімеру Сіўчыкаву ў дзень сьвяткаваньня юбілею. Фота Аляксея Лапіцкага.

Віншаваньні мастака не праходзяць без падарункаў адметных эскізаў альбо карцінаў з уласнай калекцыі. Падарунак ад Алеся Марачкіна Уладзімеру Сіўчыкаву падчас сьвяточнай вечарыны 03.05.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Мастак Аляксандар Казак і ягоныя творы на старонках кніжкі У.Сіўчыкава.  Фота Аляксея Лапіцкага.

Мастак Аляксандар Казак і ягоныя творы на старонках кніжкі У.Сіўчыкава. Фота Аляксея Лапіцкага.

Юны вучань СШ№5 і сталы мастак ... уважліва слухаюць прамоўцу. Фота Аляксея Лапіцкага.

Юны вучань СШ№5 і сталы мастак ... уважліва слухаюць прамоўцу. Фота Аляксея Лапіцкага.

Падчас прэзентацыі й дэмантрацыі кніжак аўтарам паралельна на экране таксама дэманстраваліся розныя падзеі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Падчас прэзентацыі й дэманcтрацыі кніжак аўтарам паралельна на экране таксама дэманстраваліся розныя падзеі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Віталь Жураўскі хоць крыху спазьніўся да пачатку імпрэзы, пастпеў першым выйграць ад юбіляра прыз)) у імправізаванай маленькай віктарые ад Віктара Сіўчыкава. Фота Аляксея Лапіцкага.

Віталь Жураўскі хоць крыху спазьніўся да пачатку імпрэзы, пасьпеў першым выйграць прыз ад юбіляра)) у імправізаванай віктарыне Уладзімера Сіўчыкава. Фота Аляксея Лапіцкага.

Уладзімер Сіўчыкаў і ягоны партрэт на экране, аўтарства Арлена Кашкурэвіча. Фота Аляксея Лапіцкага.

Уладзімер Сіўчыкаў і ягоны партрэт на экране, аўтарства Арлена Кашкурэвіча. Фота Аляксея Лапіцкага.

Прысутныя на імпрэзе мастакі, кіраўнікі бібліятэкі, музэю, ... - удзячная аўдыторыя. Фота Аляксея Лапіцкага.

Прысутныя на імпрэзе мастакі, кіраўнікі бібліятэкі, музэю, ... - удзячная сяброўская і чытацкая аўдыторыя. Фота Аляксея Лапіцкага.

Аўтарскі друкарскі знак Уладзімера Сіўчыкава. Фота Аляксея Лапіцкага.

Аўтарскі друкарскі знак Уладзімера Сіўчыкава. Фота Аляксея Лапіцкага.

Кіраўніца краязнаўчага музэю, Галіна Аніскевіч, віншуе Уладзімера Сіўчыкава букетам кветак і запамінальнай прамовай. Фота Аляксея Лапіцкага.

Кіраўніца краязнаўчага музэю, Галіна Аніскевіч, віншуе Уладзімера Сіўчыкава букетам кветак і запамінальнай прамоваю. Фота Аляксея Лапіцкага.

Віншаваньне ад сябры й калегі Галіны Аніскевіч Уладзімеру Сіўчыкаву. Фота Аляксея Лапіцкага.

Цёплае віншаваньне ад сябры й калегі Галіны Аніскевіч. Фота Аляксея Лапіцкага.

Тэма Багуслава Радзівіла у адмысловай кніжцы аўтара - адметная й запамінальная старонка імпрэзы. Фота Аляксея Лапіцкага.

Блізкая для Жодзіна тэма Багуслава Радзівіла ў адмысловай кніжцы аўтара - адметная й запамінальная старонка імпрэзы. Фота Аляксея Лапіцкага.

...

Адметнае выданьне Уладзімера Сіўчыкава сярод іншых твораў на аўтарскім століку. Фота Аляксея Лапіцкага.

Уладзімер Сіўчыкаў дэманструе выдадзеныя ім кніжкі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Уладзімер Сіўчыкаў дэманструе выдадзеныя ім кніжкі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Уладзімер Сіўчыкаў і Уладзімер Макараў ... - расповяд пра выданьні й віншаваньні аўтара. Фота Аляксея Лапіцкага.

Уладзімер Сіўчыкаў і жодзінскі мастак, Уладзімер Макараў ... - працяг расповяду пра выданьні й віншаваньні аўтара. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сярод выданьняў юбіляра - і вось такія цікавыя выдавецкія праекты ... Фота Аляксея Лапіцкага.

Сярод выданьняў юбіляра - і вось такі цікавы выдавецкі праект ... Фота Аляксея Лапіцкага.

Дзяўчына атрымлівае падпісаную аўтарам кніжку і віншуе Уладзімера Сіўчыкава - працяг стасункаў пасьля афіцыйнай часткі імпрэзы. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дзяўчына атрымлівае падпісаную аўтарам кніжку і віншуе Уладзімера Сіўчыкава - працяг стасункаў пасьля афіцыйнай часткі імпрэзы. Фота Аляксея Лапіцкага.

Некаторыя ўдзельнікі юбілейнай вечарыны Улаздімера Сіўчыкава 03.05.2018.

Некаторыя ўдзельнікі юбілейнай вечарыны 03.05.2018 у Жодзіне на 60-годзьдзе Ўлаздімера Сіўчыкава.

У нэфармальных стасунках далей удзельнікі паразмаўлялі з аўтарам, паслухалі беларускія сьпевы пад гітару ад Ксеніі Сьляшынскай і самі разам зь ёй крыху пасьпявалі.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Фотарэпартаж: Аляксея Лапіцкага
Lićviny-INFA

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Ініцыятывы, - Друкаваныя матэрыялы, - Клюбы, Cупольнасьць, Выданні, Музыка, Навіны, Творчасьць, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline