Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

На свой запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў крамы “Эўраопт”, што знаходзіцца па вул. Юбілейная, 8/1 у Гомелі, праваабаронца Аляксей Лапіцкі атрымаў станоўчы адказ, але з парушэньнем дзейснага заканадаўства.

У адказе на беларускамоўны зварот дырэктарка крамы “Эўраопт” у Гомелі, К.М.Шчэпко, адказвае беларускамоўнаму заяўніку па-расейску.

Але, пры гэтым, яна пазытыўна адзначае, што “ў сувязі адзначанымі фактамі, з прадавачкай Гавінскай Ірынай, а таксама з усімі супрацоўнікамі праведзена тлумачальная размова па пытаньні ветлівых, карэктных адносінаў з пакупнікамі. Акрамя таго да супрацоўніцы Гавінскай І. ўжыты меры адміністратыўнага ўзьдзеяньня ў выглядзе дыпрыміяваньня па выніках працы за красавік месяц у памеры 10% прэміяльных даплатаў, а таксама вынесена папярэджаньне пра недапушчальнасьць падобных выпадкаў у далейшым.”

Адміністрацыя гомельскага “Эўраопту” таксама прынесла заяўніку свае “прабачэньні за непрыемныя эмоцыі пры набыцьці пакупак, а таксама наконт работы і паводзінаў … супрацоўніцы.”

У сувязі з тым, што рэакцыя адміністрацыі крамы на заяву паказвае на поўнае разуменьне сытуацыі, а сам адказ утрымлівае станоўчую інфармацыю, хоць і зорблены не на мове звароту (з парушэньнем заканадаўства), заяўнік мяркуе ў прыватным парадку прапанаваць адміністраці крамы выправіць недарэчнасьць і адказаць яму па-беларуску.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Па дадзеным пытаньні Аляксей Лапіцкі ўдакладняе:

“Думаецца, што дадзенае парушэньне, зьвязанае з моваю адказу зроблена ненаўмысна, з-за адсутнасьці падобнай практыкі, малой колькасьці зваротаў па-беларуску альбо, нават, адсутнасьці такіх зваротаў. Гэта і прывяло да недастатковага веданьня заканадаўства па дадзеным пытаньні. Калі памылка будзе выпраўленая, я як беларускамоўны заяўнік атрымаю адказ на мове звароту, і адміністрацыя “Эўраопту” атрымае адпаведную практыку, думаецца, што ў далейшым такіх недахопаў у працы са зваротамі грамадзянаў у дадзенай крымы назірацца не будзе.”

ДАДАТКІ:

1. Зварот (запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў гомельскаага “Эўраопту”).

2. Адказ адміністрацыі гомельскай крамы “Эўраопт” па вул. Юбілейная, 8/1

Адказ адміністрацыі гомельскай крамы "Эўраопт" па вул. Юбілейная, 8/1

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline