Над кім робяцца экспэрымэнты ў Гомелі?! Фота Аляксея Лапіцкага.

Над кім робяцца экспэрымэнты ў Гомелі?! Фота Аляксея Лапіцкага.

У Гомелі, у літаральным сэнсе, ўчыняецца зьдзек над здаровым сэнсам - працягваюцца экспэрымэнты з заканадаўствам і грамадзянскай цярплівасьцю. У апошні час праваабаронцам Аляксеем Лапіцкім назіраецца маніпулятыўная практыка і шматлікія перавышэньні паўнамоцтваў з боку гомельскіх чыноўнікаў у адносінах да звычайных спажыўцоў бытавых і камунальных паслугаў падчас рэалізацыі ў горадзе агульнанацыянальнай урадавай праграмы па стварэньні новай аўтаматызаванай сыстэмы кантролю ды ўліку электраэнэргіі (АСКУЭ).

Так, у Чыгуначным раёне (”Стары аэрадром”, вуліцы: Цімафеенкі, Кожара, Малайчука …) чыноўнікі КЖРЭУП “Чыгуначнае” за замену электралічыльнікаў на электронныя (пасьля стварэньня АСКУЭ) у жыхароў старых (занядбаных лёсам - нерамантаваных аніводнага разу за 47-50 гадоў) панэльных хрушчовак, у літаральным сэнсе, вымагаюць сродкі (?!).

У двары дома №22 па вул. Цімафеенкі. Фота Аляксея Лапіцкага.

У двары дома №22 па вул. Цімафеенкі (2017г.). Фота Аляксея Лапіцкага.

У розных жылых раёнах, дамах альбо нават кватэрах аднаго шматпавярховага дому (прыклад - д.22 па вул. Цімафеенкі, дзе праводзіцца капрамонт інжынэрных сетак) у Гомелі працэдура плянавай замены старых лічыльнікаў на новыя (электронныя) - адбываецца па-рознаму.

У парушэньне нормаў права і дзейснага заканадаўства вялікую колькасьць жыхароў тут пад пагрозамі й падманам прымушаюць з уласных кішэняў фінансаваць “праграмную замену” прыбораў пакватэрнага ўліку электраэнэргіі пры плянавым стварэньні ў жылых дамах сыстэмы АСКУЭ. Прымушаюць плаціць замест тых арганізацыяў, якія абслугоўваюць існуючыя электралічыльнікі і на чыім балансе яны знаходзяцца (!?).

У такой сытуацыі ціхі і неарганізаваны пратэст абрабаваных і падманутых … у асноўным пэнсыянэраў … застаецца нікім не пачутым. Але шмат хто з пацярпелых гатовы ўжо пратэставаць. Людзі абураюцца. І гэта натуральна. Асабліва, калі падтасоўкі ды маніпуляцыі гомельскіх чыноўнікаў становяцца ўсё больш відавочнымі на фоне вядомай з адкрытых (у тым ліку афіцыйных інфакрыніцаў) станоўчай практыкі па рэалізацыі дадзенай дзяржпраграмы ў іншых гарадах Беларусі.

ПРЫКЛАД: замена электралічыльнікаў у такіх гарадах як Жодзіна, Маладэчна, Віцебск, Менск ды іншыя ў Беларусі ідзе поўным ходам і адбываецца практычна незаўважна для жыхароў, без аніякіх дадактовых пабораў, шантажу й запалохваньня грамадзянаў ды наступных адпаведных праблемаў…

Усё, што трэба было ведаць пра замену лічыльнікаў спажыўцам бытавых паслугаў у Жодзіне. Фота Аляксея Лапіцкага.

Усё, што трэба было ведаць пра замену лічыльнікаў спажыўцам бытавых паслугаў у Жодзіне. Фота Аляксея Лапіцкага.

Замена лічыльнікаў для бытавых мэтаў у Беларусі зьдзяйсьняецца за кошт арганізацыяў, якія дзейнічаюць у межах адзінай дзяржаўнай праграмы, разьлічанай на стварэньне сыстэмы АСКУЭ з 2016 да 2023 году, на балансе якіх знаходзяцца і застаюцца ў далейшым замяняемыя электралічыльнікі.

Чаму ў Гомелі непрыхавана ігнаруецца станоўчая практыка іншых рэгіёнаў Беларусі ды тлумачэньні адказных асобаў з “Энэргазбыту”?

Гомельскія чыноўнікі арганізацыяў сыстэмы ЖКГ і “Белэнэрга” паказальна ігнаруюць адзначаную станоўчую практыку іншых рэгіёнаў краіны, дзе жыхары пасьля зусім незаўважнай для іх замены лічыльнікаў арганізацыямі “Энэргазбыту” атрымліваюць абвесткі пра зробленую замену і неабходныя для карыстаньня новымі лічыльнікамі дадзеныя (гл. фотасьведчаньне вышэй).
У такой жа самай сытуацыі ў Гомелі, ня гледзячы на звароты і пратэсты  жыхароў, а таксама тлумачэньні ў спэцыяльных праграмах (гл. ніжэй) “зацікаўленае чынавенства” працягвае маніпуляваць неінфармаванасьцю жыхароў і прапануе ім пагадзіцца на чарговыя “экспэрымэнты” па вымагальніцтве сродкаў у грамадзянаў.

Сход ля даму №22 па вул. Цімафеенкі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сход ля даму №22 па вул. Цімафеенкі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Як тут палохаюць і падманваюць грамадзянаў?

Пад выглядам “ільготнай разтэрміноўкі” быццам бы па абавязковых і непазьбежных для жыхароў пляцяжах за новыя электронныя электралічыльнікі сыстэмы АСКУЭ ў Гомелі ў грамадзянаў мэтадычна й настойліва вымагаюцца грашовыя сродкі.

Робіцца гэта шляхам маніпуляцыяў і падману, з парушэньнямі правоў грамадзянаў і вызначаных Грамадзянскім Кодэксам нормаў і дамоўнай працэдуры.

Інжынэр па тэхнаглядзе за капрамонтам інжынэрных сетак у д.22 па вул. Цімафеенкі, Шашкоў В.А., заходзіць у кожную кватэру і “настойліва прапануе” падпісаць нейкія паперы аб аплаце 117 BYN зь верагоднай разтэрміноўкаю ад 3 ад 6 месяцаў (у якасьці “ільготы для пэнсыянэраў” …).
Пры гэтым, альтэрнатываю такой “дамове” па аплаце за кошт грамадзянаў праграмнай замены прыбораў уліку электраэнэргіі пры плянава створанай у доме АСКУЭ - службоўца КРЖЭУП “Чыгуначнае” называе эканамічныя санкцыі з боку РУП “Гомельэнэрга” (!?) у выглядзе налічэньня 100% аплаты за электраэнэргію, 3 месяцы аплаты за электраэнэргію па сярэдніх месячных паказчыках і г.д.
У запалоханых і ашаломленых такімі дзеяньнямі і дэзынфармацыяй падпісантаў у выніку не застаецца на руках нават копіі падпісанага ў такіх варунках “дакумэнту”, бо чыноўнік з Прывакзальнай, 6 абяцае даслаць гэтую копію ім поштай толькі пасьля таго, як яе падпіша начальнік … і будуць пастаўленыя пячатка й неабходныя рэквізыты …
Сродкі, пасьля замены лічыльнікаў за грошы грамадзянаў, абяцаеца вылічваць з падпісаўшыхся пад “такой ільготнай растэрміноўкаю” пэнсыянэраў праз адпаведныя афіцыйныя штомесячныя налічэньні ў жыроўках (!?).

На сходах падчас рамонту дома прадстаўнікі кіраўніцтва РЖЭУП "Чыгуначнае" пераконвае жыхароў плаціць за лічыльнікі, не пакідаючы ім аніякай разумнай альтэрнатывы. Фота Аляксея Лапіцкага.

На сходах падчас рамонту дома прадстаўнікі КЖРЭУП "Чыгуначнае" пераконвалі жыхароў плаціць за лічыльнікі, не пакідаючы ім аніякай разумнай альтэрнатывы. Фота Аляксея Лапіцкага.

НУ, ЧЫМ НЕ АФЁРА?!

Чаму ж у Гомелі не чуюць тлумачэньні адказных асобаў з філіялу “Энэргазбыту” РУП “Мінскэнэрга”, дадзеныя на ўсе актуальныя пытаньні ў спэцыяльнай праграме на сталічным тэлеканале СТВ?

Як канкрэтна робяцца спробы падпісаць “неабходныя для маніпулятараў” паперы ў Гомелі і зьдзяйсьняецца неправамерная практыка мы ўжо вышэй убачылі.
У той жа час намесьнік начальніка ПТА філіялу «Энэргазбыт» РУП «Мінскэнерга» Павал Сакавец ў спэцыяльнай тэлепраграме “Вялікі горад“  на СТВ ясна патлумачыў, што РУП «Мінскэнерга» ўстанаўлівае сучасныя лічыльнікі згодна з плянам мадэрнізацыі: у старых дамах іх мантуюць падчас правядзеньня капітальнага рамонту, а ў новабудоўлях, у адпаведнасьці з заканадаўствам, гэта робяць забудоўшчыкі самастойна.
Плаціць за э лектралэнічыльнікі пры скарыстаньні іх для звычайных бытавых мэтаў павінны толькі тыя грамадзяне, якія па сваёй ініцыятыве выказалі жаданьне набыць электронныя лічыльнікі індывідуальна, сабе ва ўласнасьць, па-за межамі дзяржпраграмы іхнай замены на сучасныя пры стварэньні АСКУЭ, ды, калі ёсьць такое жаданьне, і яны хочуць паставіць іх сабе ва ўласных кватэрах.
У такім выпадку ім трэба будзе адмыслова напісаць заяву пра такое сваё жаданьне і аплаціць кошт індывідуальнай устаноўкі новага лічыльніка - у залежнасьці ад мадэлі ён можа вагацца ад 80 да 100 BYN.
Такі сэнс тлумачэньняў у афіцыйным адказе прадстаўніка РУП “Мінскэнэрга” Паўла Сакаўца - глядзі тут спэцыяльную праграму Алега Сьцепанюка “Вялікі горад” на сталічным тэлеканале CTV.

У іншых выпадках уся мадэрнізацыя сыстэмы кантролю ды ўліку спажываемай электраэнэргіі для камунальных патрэбаў зьдзяйсьняецца за сродкі электразабесьпячальных арганізацыяў, на балансе ці гаспадарчым валоданьні ды абслугоўваньні якіх знаходзяцца эксплюатуемыя сёньня лічыльнікі пакватэрнага ўліку спажываемай электраэнэргіі. Сродкі для гэтага мэтава вылучаюцца і акумулююцца адпаведнымі арганізацыямі адпаведных філіялаў “Энэргазбыту”  (у Менску гэта - РУП “Мінскэнэрга”, у Гомелі - “Гомельэнэрга” й г.д.) для адзначаных мэтаў з тых прыбыткаў, якія ўлічваюцца ў тарыфах на спажываемую электраэнэргію.

Пасьля такіх тлумачэньняў адказнай асобы з “Энэргазбыту” становіцца зразумелым, чаму маніпулятары ў Гомелі замест рэалізацыі дзяржпраграмы з вызначаных заканадаўствам крыніцаў фінансаваньня і належнага інфармаваньня грамадзянаў, настойліва “прапануюць” ад іх напісаць падобныя заявы ці заключыць быццам бы “дабраахвотныя дамовы” аб набыцьці новых электралічыльнікаў замест існуючых па-за праграмаю, у індывідуальным парадку, за уласныя грошы (!).

Ясна, што пасьля такіх маніпуляцыяў з паняткамі “можна” і “неабходна” нехта быццам бы “цалкам законна” за кошт грамадзянаў зробіць замену існуючых прыбораў пакватэрнага ўліку спажываемай электраэнэргіі на новыя ў межах адзначанай праграмы па стварэньні АСКУЭ ў падсправаздачных жылых дамах, захавае дадзеныя прыборы на сваім арганізацыйным балансе і адрапартуе пра дасягнутую “эканомію”!?? Чарговы раз! Чым не экспэрымэнт? Але, якімі сродкамі, над кім і за кошт каго?!! Вось у чым пытаньне!

Жыхарам дому №24 па вул. Кожара таксама абвесьцілі пра неабоднасьць плаціць за замену электралічыльнікаў. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жыхарам дому №24 па вул. Кожара таксама абвесьцілі пра неабоднасьць плаціць за замену электралічыльнікаў. Фота Аляксея Лапіцкага.

ПАМЯТКА Ў ДАДАТКУ:

***

З адказаў прадстаўніка кіраўніцтва Мінскэнэрга вынікае літаральна, што

“закупка і ўсталяваньне новых электронных прыбораў уліку пакватэрнага спажываньня электраэнэргіі пры стварэньні сыстэмы АСКУЭ для бытавых патрэбаў робіцца за кошт энергазабеспячальных арганізацыяў”.

Пры гэтым, “кошт новых лічыльнікаў ніякім чынам не будзе выстаўляцца ў далейшым для аплаты спажыўцам бытавых паслугаў у выглядзе нейкіх павышаных тарыфаў ці іншых абавязковых плацяжоў”.

“У прыватных дамах, дзе прыборы фактычна будуць знаходзіцца ўнутры жылых памяшканьняў і доступ кантралёра да іх будзе па розных прычынах абмежаваны, для спрашчэньня збору дадзеных разам зь лічыльнікамі будуць усталёўвацца мадэмы для зьняцьця інфармацыі дыстанцыйна”.

Калі нехта з грамадзянаў выкажа жаданьне паставіць электронныя лічыльнікі ў індывідуальным парадку ў сваёй кватэры (па ініцыятыве спажыўца, па-за чаргою, платна), то ў такіх выпадках пішацца заява з такой прозьбай у адпаведную ўстанову “Энэгазбыту”. У такім выпадку трэба будзе аплаціць кошт індывідуальнай устаноўкі новага лічыльніка - у залежнасьці ад мадэлі ён можа вагацца ад 80 да 100 BYN”.

***

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі (Гомель, Canon 7gx)

Гэты артыкул размешчаны 26.04.18 18:48 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, Арганізацыі, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 20.06.18 20:58: Гомель: жыхары шматпавярховых дамоў «Чыгуначнага раёну» пратэстуюць супраць вымагальніцва сродкаў на замену электралічыльнікаў (фоты, да [ ]

    [...] інфармацыйнага цэнтру Licviny-INFA (licviny.info) паведамляў крыху раней пра гэтыя выпадкі й нетыповую, заганную ў параўнаньні [...]

  2. 09.07.18 20:20: Гомель: пратэст жыхароў вуліцы Цімафеенкі супраць пераўсталёўкі электра-лічыльнікаў за свой кошт працягваецца і ўжо прынёс першыя вынікі [ ]

    [...] ў суседнім доме №24 па вул. Кожара ды спасылкаю на адпаведную праблемную Інтэрнэт-публікацыю - кіраўніцтва КЖРЭУП “Чыгуначнае” тэрмінова [...]

  3. 03.11.18 20:32: Жодзіна і Барысаў: як тут праводзіцца замена электра-лічыльнікаў без стварэньня праблемаў з жыхарамі (фота, дакумэнты, высновы) | Жодзінскі [ ]

    [...] часам, як гэта адбываецца сёньня ў Гомелі, узьнікаюць сур’ёзныя праблемы і канфліктныя сытуацыі. Але ў Менску, Жодзіне й [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline