
Работніца гомельскага Эўраопту, расеянка, якая павучае пакупнікоў, на якой мове ім размаўляць. Фота Аляксея Лапіцкага.
Здарылася гэта ў мясцовым Эўраопце. Не скажу, што жодзінскія адзьдзяленьні гэтай гандлёвай сеткі славяцца веданьнем ці выкарыстаньнем роднай мовы, але такога як у горадзе майго дзяцінства й юнацтва, я не сустракаў нідзе ў Беларусі.
Прадавачка пасьля некалькіх хвілінаў безпраблемнай камунікацыі са мною па звычайнай тэме адносна прадукцыі ды коштаў пахадзіла-пахадзіла, а потым падыйшла да мяне адмыслова й зрабіла заўвагу:
“Не размаўляйце больш тут па-беларуску. Мне гэты ваш “язык” не падабаецца.”
І пайшла далей рабіць, быцца нічога й не здарылася. А я толькі рот ад зьдзіўленьня пасьпеў адкрыць ад такога нахабства…

Як нам дыктуюць свае "правілы граматыкі". Парушальніца - на касе ў Эўраопце. Фота Аляксея Лапіцкага.
Калі я зрабіў неабходныя пакупкі, то падыйшоў да супрацоўніцаў і папрасіў выклікаць загадчыцу.
Распавядаючы ёй пра здарэньне, – даведаўся, што абраза ў выглядзе павучаньня “не размаўляйце больш тут па-беларуску, мне не падабаецца гэтая мова” (!?), – прагучала ад прыежджай з Расеі работніцы Эўраопту.
Размову з загадчыцай –
можна паслухаць тут
Так прыходзіцца хоць неяк вучыць заежджых расейцаў разумець, дзе яны знаходзяцца, жывуць і працуюць. Каб апошнія пачалі нарэшце паважаць беларускае – дзяржаўнасьць, заканадаўства, культуру й мову, а таксама правы й свабоды беларусаў ці беларускамоўных грамадзянаў у Беларусі.
Крама знаходзіцца насупраць кінатэатру “Юбілейны”, у раёне “Старога Аэрадрому”.
Будзем чакаць рэакцыі кіраўніцтва крамы і адпаведнага пісьмовага адказу.
Аляксей Лапіцкі
Фота і аўдыё – аўтара.
Lićviny-INFA
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
[…] пры гэтым, яна пазытыўна адзначае, што “ў сувязі адзначанымі фактамі, з прадавачкай Гавінскай Ірынай, а таксама з усімі […]