
Юры Шары (горад Жодзіна, Беларусь) і Давід Кэпелідзэ (горад Руставі, Грузія) падпісваюць дамову аб супрацы. PrSkr z FB: Lićviny-INFA
Падчас афіцыйнага візыту прэзыдэнта Баларусі Аляксандра Лукашэнкі разам з урадавай дэлегацыяй у Грузію і падпісаньня рамачыных пагадненьняў паміж краінамі аб узаемным супрацоўніцтве, на ўрачыстай цырымоніі падпісаньня дакумэнтаў старшыня Жодзінскага градзкога выканаўчага камітэту, Юры Шары, падпісаў пагадненьне з першым намесьнікам мэра гораду Руставі, Давідам Кэпелідзе.
У шэрагу падобных дамоваў аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве паміж гарадамі адбылося яшчэ толькі адно падобнае падпісаньне дакумэнтаў паміж першым намесьнікам абласнога выканаўчага камітэту горада Гомеля, Аляксандрам Мікалуцкім, і дзяржаўны ўпаўнаважаны губэрнатара Мірэціі, Гіві Чычынадзэ.
Агулам было падпісана каля дзясятка важных дакумэнтаў у розных сфэрах узаемадзеяньня й каапэрацыі, якія вызначаць больш дынамічнае разьвіцьцё двухбаковых узаемаадносінаў паміж Грузіяй і Рэспублікай Беларусь на доўгую пэрспэктыву.
Напрыканцы афіцыйнай міжурадавай цырымоніі, якая вялася па-грузінску й па-беларуску, з кароткімі прамовамі выступіў прэзыдэнт Грузіі, Гэоргі Маргвелашвілі, і прэзыдэнт Беларусі, Аляксандар Лукашэнка.
Бакі канстатавалі дынамічны рост таваразвароту, - за апошнія 2-3 гады ён дасягнуў амаль 200 млн. даляраў, - і бачаньне добрых пэрспэктываў узаемнай супрацы, у праватнасьці, у стварэньні сумесных прадпрыемстваў, новых працоўных месцаў і магчымасьцяў па прасоўваньні прадукцыі абодвух дзяржаваў на рынкі трэціх краінаў.
Відэа і фота з падзеі былі апэратыўна выстаўленыя ў фэйсбуку на афіцыйнай сатронцы грузінскага прэзыдэнта.
ВІДЭА цырымоніі можна паглядзець -
ТУТ
Паводле сацыяльнага сеціва і афіцыйнай старонкі ў ФБ прэзыдэнта Грузіі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFAП
рынскрыны й відэа: фэйсбук прэзыдэнта Грузіі, Гэоргі Маргвелашвілі - https://www.facebook.com/PresidentMargvelashvili/