Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Пракурор Менскай вобласьці, Алег Лаўрухін. Прынскрын з сайту установы..

Пракурор Менскай вобласьці, Алег Лаўрухін. Прынскрын з сайту ўстановы.


Менская абласная пракуратура даслала адказ на скаргу праваабаронцы з Жодзіна ад 09.03.2018 з парушэньнем тэрміну - толькі праз 10 дзён, 19.03.2018 (!?). У адказе не адзначаецца пра правядзеньне разьбіральніцтва па заяўленых фактах правапарушэньняў у Дзень Выбараў, 18.02.2018. У той жа час на заяўніка ў Жодзіне распачаты адміністрацыйны ўціск.

Аляксей Лапіцкі, які з 20.02.2018 абскарджвае грубейшае парушэньне працэдуры падліку галасоў на выбарчым участку 9 у “Моладзевым Цэнтры” горада Жодзіна, адзначае:

Такім сваім адказам (рэд.: гл. дадаткі) першы намесьнік пракурора Менскай вобласьці, Б.Б. Пятроўскі, відавочна парушыў тэрміны для адказу па выбарчым пытаньні, на што адводзіцца 3-ы дні. І гэта выглядае, як наўмыснае зацягваньне часу ва ўмовах арганізаванага сёньня адміністрацыйнага ўціску* на мяне як заяўніка, абсалютна недарэчна й неправамерна распачатага з 20.02.2018 тут у Жодзіне.

У сваім адказе ад 19.03.2018 Барыс Пятроўскі прапануе заяўніку для дасьледваньня абставінаў парушэньняў Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь зьвяртацца ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь альбо аспрэчыць адказ зваротам да пракурора Менскай вобласьці Алега Лаўрухіна.

Прымаць жа належныя меры пракурорскага рэагаваньня, як бачна, ніхто з упаўнаважаных на то асобаў пракуратуры не зьбіраецца.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі:

- Дзіўны, але ў той жа час вельмі тыповы адказ, пры тым, што скарга была скіраваная непасрэдна да пракурора Менскай вобласьці, а адзначаныя ў ёй парушэньні ВК Рэспублікі Беларусь насамрэч патрабуюць тэрміновага пракурорскага рэагаваньня. Дзіўна таксама і тое, што відавочнае парушэньне тэрміну рэагаваньня з боку Жодзінскай пракуратуры, таксама не заўважаецца.

Так, безумоўна, адказ пракурора горада Жодзіна Ўладзімера Небоські аформлены ад 03.03.2018, але ён адсылаўся з пошты толькі 05.03.2018, пра што сьведчыць далучаная да скаргі ў Менаблпракуратуру капэрта з адпаведным штэмпелем (рэд.: глядзі публікацыю ад 07.03.2018). Пры гэтым карсэпандэнцыя была атрыманай мною толькі 06.03.2018 пад асабісты роспіс ад паштальёнкі.

Тэрмін у 3-ы дні, тут быў відавочна парушаны й не заўважыць гэтага цяжка, - адзначае жодзінскі праваабаронца. - Бо мая скарга па выбарчых пытаньнях была прынятая й зарэгістраваная ў Жодзінскай гарадзкой пракуратуры падчас сустрэчы й непасрэднай размовы з пракурорам гораду, Уладзімерам Небоськам, 28.02.2018, - удакладнаяе Аляксей Лапіцкі.

***

P/S

* - Cтала вядома, што адміністрацыйны ўціск на жодзінскага праваабаронцу распачаўся з выкліку ягонай супругі, Сьвятланы Лапіцкай, і малодшага сына, Яна Лапіцкага, - апошні толькі ўзнавіўся й працягнуў навучаньне ў менскім ВНУ пасьля вымушанага спыненьня навучаньня з пачатку 2017 года (пасьля выбарчай кампаніі 2016 году), - з далейшым разьбіральніцтвам на паседжаньні адміністрацыйнай камісіі з Аляксеем Лапіцкім 17.02.2018 - наўпрост перад Днём Выбараў. Гэты ўціск, у парушэньне дзейснай працэдуры ды зробленых адмінкамісіяй высноваў, працягнуўся праз далейшую ініцыяцыю адміністрацыйнай справы па ўжо разгледжаным пытаньні, менавіта супраць заяўніка (!?) з спробамі неправамернага складаньня на яго пратаколу па арт. 21.16 КоАП ад 20.02.2018 (!?), адразу пасьля падачы скаргі ў ЦВК і адпаведнай публікацыі на нашым сайце таксама 20.02.2018, дзе распавядалася пра зафіксаваныя незалежным назіральнікам выбарчыя парушэньні з боку кіраўніцтва Будаўнічай УВК №9 у Жодзіне.

Ініцыяцыя фабрыкуемай такім чынам адміністрацыйнай справы была распачатая толькі пасьля адказу пракурора гораду Жодзіна, Уладзімера Небоські, 07.03.2018, які адмовіўся рабіць праверку па зафіксаваных фактах парушэньня выбарчага заканадаўства на ўчастку па скарзе жодзінскага праваабаронцы ад 28.02.2018.

Менавіта ў гэты час, 06-07.03.2018, Аляксея Лапіцкага пачалі зноў турбаваць па ўжо разгледжаным 18 дзён назад пытаньні праз нейкага неўпаўнаважанага ды недасьведчанага ў абставінах майстра-будаўніка, Сяргея Клімовіча. Апошні распавёў, што проста выконвае інструктыўны ліст з Жодзінскага ГАЎС і адпаведны загад ды, зьяўляючыся работнікам будаўніча-рамонтнай арганізацыі “ЖодзінаЖылЦеплаСэрвісу”, якая ёсьць падрадчыкам для ЖКГ, - склаў адміністрацыйны пратакол на праваабаронцу па арт. 21.16 КоАП, па якім прадугледжваецца штраф да 30 базавых велічыняў (!??).

***

ДАДАТКІ:

1. Копія скаргі ад 09.03.2018 да пракурора Менскай вобласьці, Алега Лаврухіна (PDF, 104 Kb)

2. Адказ зь Менскай абласной пракуратуры за подпісам першага намесьніка пракурора Менскай вобласьці, Б.Б. Пятроўскага (PDF, 30.6 Kb)

Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline