Вясна 2013. Пра сьнежны ўраган, які прыйшоў у Беларусь з цыклёнам “Хав’ер” 15 сакавіка 2013 пісалі раней і на нашым сайце.
Хав’ер выклікаў неверагодныя заносы на дарогах, спыніў аўтамабільны транспарт, умяшаўся у тысячы людзкіх лёсаў, прымусіў задумацца пра неабходнасьць вучыцца выжываць у экстрэмальных умовах, гуртавацца і разам пераадольваць цяжкасьці, выкліканыя нават звычайнай (на першы погляд) сьнежнай стыхіяй.
Беларусы, якія трапілі ў заторы, альбо тыя, хто чакаў родных дадому, насамрэч асэнсавалі й перажылі сапраўдныя небясьпекі. Мы ўсе запомнілі гэтыя дні, пра якія будзем распавядаць і ўзгадваць яшчэ доўга.

Заносы ў самых ціхіх, закрытых ад моцнага ветру й завеі менскіх дварах. Днём у Менску, 15.03.2013. Фота Аляксея Лапіцкага.

На дарогах ужо экстрэмальна, а завея толькі ўзмацняецца. Менск а 16-00, 15.03.2013. Фота Аляксея Лапіцкага.
Дарога вячэрняй электрацыяй зь Менску абратна ў Жодзіна

Самымі надзейнымі заставаліся ў той час электрацыі. Ратавальны элекрацягнік "Менск - Барысаў". Фота Аляксея Лапіцкага.

Позірк у стыхію, якая набірала моцы. Тым, хто пасьпеў вярнуцца вечаровай электрацыяй, пашанцавала. Тых, хто паехаў маршруткамі, чакалі сапраўдныя выпрабаваньні. Фота Аляксея Лапіцкага.

Смалявічы і занесеная сьнегам рачулка Пліса - праз вакно электрацыі зь Менску 15.03.2013. Завея працягвалася. Фота Аляксея Лапіцкага.

І далей ад прыпынку "Жодзіна-Паўднёвае" - праз сьнежныя заносы сьлед у сьлед па сцяжынцы да дому. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сьляды, што вядуць дадому. На месцы праезнае часткі і дваравых ходнікаў - вечар, Жодзіна, 15.03.2013. Фота Аляксея Лапіцкага.
Праз 3-ы дні пасьля стыхіі – на дарогах, у дварах, на ходніках (Жодзіна, 18.03.2013)

Фантастычнае вечаровае неба на фоне грандыёзных сумётаў. Лагосйская траса ля Жодзіна, вясна - 2013. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сьнежныя скульптуры і Касьцёл. На ўскрайку Жодзіна, ля трасы Барысаў-Жодзіна-Менск ("БарЖоМі"). Фота Аляксея Лапіцкага.
У дварах сумёты былі па плечы, а дзе й “з галавою” … )

Самы ўсьмешысты "Масквіч" 2013 году - верагодна, апошні ў Жодзіне. У сумёце - ужо, як дома.)) Фота Аляксея Лапіцкага.

Сакавіцкія іерогліфы. У адным з дворыкаў Жодзіна на 3-ці дзень пасьля Хав'ера. Вясна - 2013. Фота Аляксея Лапіцкага.
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA
Фота Аляксея Лапіцкага (Жодзіна-Менск-Жодзіна, 15-18.03.2013)
Canon PowerShot SX130 IS