Кірыл Реліх. Фота: instantboxing.com

Кірыл Рэліх. Фота: instantboxing.com

Раніцай (па менскім часе) 11 сакавіка ў Сан-Антоніа адбыўся бой за вакантны пояс чэмпіёна свету WBA ў паўсярэдняй вазе (да 63,5 кг) паміж беларусам Кірылам Рэліхам і нябітым кубінцам Ранзэсам Бартэлемі.

Гэта была іх другая сустрэча: у папярэднім баі судзьдзі аддалі перамогу Бартэлемі, хаця бой ён дакладна не выйграў.

Тады выйшаў скандал з прызначэньнем неадкладнага рэваншу, а судзьдзям першага бою WBA выказала недавер.

Бой з Бартелемі ў 2017 годзе. Фота: federalnewsradio.com

Бой з Бартэлемі ў 2017 годзе. Фота: federalnewsradio.com

Другі бой ад самага пачатку прайшоў пад дыктоўку беларуса, Бартэлемі не здолеў паказаць нічога чэмпіёнскага: ён правёў cустрэчу ў абароне, перыядычна выкідваючы аматарскія ўдарныя серыі з хукаў, якія не наносілі шкоды Рэліху.

Апроч таго, кубінец баксіраваў вельмі брудна: ён, як кажуць баксёры, «усю дарогу лупіў па шарах», ударыўшы ніжэй за пояс прынамсі пяць разоў.

І калі чатыры разы гэта глядзелася як быццам бы ненаўмысна, то ў 12-м раўндзе ён ударыў у пах наўпроставым ударам.

У выніку, лік у сустрэчы атрымаўся проста разгромным па версіях усіх судзьдзяў.

Кірыл Рэліх — новы чэмпіён сьвету!


Рэліх перамог і стаў чэмпіёнам сьвету!

Бой паміж Кірылам Рэліхам і Ранзэсам Бартэлемі ў траўні 2017 году. Фота: www.nn.by

«Як гэта, стаць чэмпіёнам сьвету зь Беларусі?» — спыталі ў яго адразу пасьля бою.

«Гэта была мая мара, мая мэта, да якой я ішоў 20 год», — сказаў Рэліх.

Наступны бой Рэліх хоча правесьці з пераможцам бою Майкі ГарсіяСяргей Ліпінец, каб аб’яднаць свой чэмпіёнскі тытул WBA з тытулам IBF. Як стала вядома сёньня, Майкі Гарсія стаў чэмпіёнам сьвету па вэрсіі IBF у першай паўсярэдняй вазе.

Рэліх, нагадаем, пазалетась спрабаваў адабраць тытул чэмпіёна сьвету ў Рыкі Бёрнса, і нават адправіў яго на падлогу, але тады экспэрты сыйшліся ў думцы, што немагчыма адабраць пояс у брытанца пры судзьдзях брытанцах, калі бой праходзіць у Брытаніі.

***

Кірыл Рэліх паходзіць з Баранавічаў, ягоная жонка адтуль жа, у іх двое дзяцей.

Доўгі час Кірыл трэніраваўся ў менскага спэцыяліста Сяргея Пыталева, потым перайшоў да колішняй брытанскай зоркі Рыкі Хатана, але пакінуў яго каманду праз «псыхалягічны дыскамфорт».

Да чэмпіёнскага бою Рэліх спачатку рыхтаваўся ў Менску са сваім сябрам і трэнерам Сяргеем Рабчанкам, але потым, праз ультыматум арганізатараў бою, вылецеў у трэніровачны лягер у ЗША.

***

На думку букмэкераў, фаварытам паядынку мусіў стаць Бартэлемі. William Hill, напрыклад, прыймаў стаўкі на перамогу кубінца з каэфіцыентам 1,50. Посьпех беларускага баксёра ацэньваўся ў 2,6. А нічыйны зыход сустрэчы - у 21,0.

ВІДЭА ПЕРАМОЖНАГА БОЮ БЕЛАРУСА 10.03.2018 -

ГЛЯДЗІ ТУТ

Паводле NN.by

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline