Пракурор горада Жодзіна, Уладзімер Небоська ў публікацыі "ЖН" М.Акуліча. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пракурор горада Жодзіна, Уладзімер Небоська ў публікацыі "ЖН" М.Акуліча. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жодзінаская пракуратура нават і не разьбіралася ў абставінах парушэньня ВК падчас падліку галасоў Будаўнічай УВК №9, заяўленых назіральнікам Аляксеем Лапіцкім.

Адказ ад 03.03.2018 чамусьці за №74ж-2016 (такі ж самы нумар мае пісьмовы ад 2016 году, падпісаны в.а. пракурора горада Жодзіна юрыста 1-класа Цэнцэвіцкай Я.М.) на заяву ад 28.02.2018 быў дасланы замоўнай карэспандэнцыяй з уведамленьнем толькі 06.03.2018. Пры гэтым на капэрце ясна пазначаны прыём карэспандэнцыі 05.03.2018 і дастаўка - напрацягу дня.

То бок, калі лічыць, што выкладзеныя ў заяве факты не запатрабавалі праверкі й не правяраліся, то адказ зроблены з парушэньнем працэсуальнага тэрміну.

Бо ч.7 арт. 49 Выбарчага Кодэксу патрабуе, каб

“заявы аб парушэньнях патрабаваньняў гэтага Кодэксу … Рэспублікі Беларусь, якія паступілі ў камісіі, дзяржаўныя органы і грамадзкія аб’яднаньні ў пэрыяд падрыхтоўкі да выбараў … альбо пасьля выбараў …”  разглядалісяў трохдзённы тэрмін, а якія паступілі ў дзень выбараў … - неадкладна. У выпадку, калі факты, якія зьмяшчаюцца ў заявах, патрабуюць праверкі, рашэньні па іх прымаюцца не пазьней чым у дзесяцiдзённы тэрмiн.”

Калі ж дапусьціць, што факты запатрабавалі праверкі й сапраўды правяраліся, - менавіта таму адказ зроблены толькі на 5 дзень, - то Жодзінская пракуратура ня толькі адказала заяўніку па парушэньнях працэдуры падліку галасоў не па сутнасьці пастаўленых перад ёй пытаньняў, але яшчэ відавочна праігнаравала выяўленыя факты й не прыняла па ім належных мераў пракурорскага рэагаваньня.

Пракурор горада Жодзіна, старэйшы дарадца юстыцыі, Уладзімер Небоська, спаслаўся на п.5 арт. 33 ВК Рэспублікі Беларусь, адзначыўшы, што

“ў выпадку нязгоды з рашэньнем ЦВК такое рашэньне можа быць абскарджана ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь”.

Аднак у ч.5 арт. 33 гаворыцца, што ЦВК

ажыцьцяўляе кiраўнiцтва дзейнасьцю выбарчых камісіяў, … заслухоўвае іхную інфармацыю, аказвае гэтым камісіям мэтадычную і арганізацыйна-тэхнічную дапамогу”.

Ад пракуратуры ж патрабавалася не глядзець на дзеяньні ЦВК, а ўсяго толькі выканаць уласныя функцыі па дасьледваньні прад’яўленых заяўніком фактаў парушэньня працэдуры падліку галасоў, падчас якой (у тым ліку) канкрэтнымі асобамі рабіліся перашкоды ў фіксацыі дадзеных супрацьпраўных дзеяньняў кіраўніцтва ўчастковай камісіі.

Пры гэтым факты, зафіксаваныя назіраньнем і выкладзеныя ў заяве ў Жодзінскую пракуратуру паказваюць, што кіраўніцтва Будаўнічай УВК №9 правяло працэдуру падліку галасоў аднаасобна й разьдзельна, з перапынкамі ды на розных сталах, а таксама цалкам па-за межамі назіраньня й без удзелу сябраў камісіі ў дадзеным працэсе, якія павінны былі ўдзельнічаць у падліку калегіяльна ад пачатку да канца з атыманьнем кожнага канкрэтнага выніку падліку (!), як таго патрабуе арт. 55 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Таксама камісія не праводзіла выніковага паседжаньня й не зацьвердзіла калегіяльна выніковыя пратаколы.

а

ДАДАТКІ:

1) Адказ Жодзінскай пракуратуры ад 03.03.2018 за №74ж-2016 (!?), дасланы з Жодзіна ў Жодзіна (калі верыць даце) напрацягу 3 дзён.

1) Адказ Жодзінскай пракуратуры ад 03.03.2018 за №74ж-2016 (!?)

1) Адказ Жодзінскай пракуратуры ад 03.03.2018 за №74ж-2016 (!?) Фота: Аляксея Лапіцкага

2) Фрагмэнт адказу Жодзінскай пракуратуры ад 2016 году з такім жа нумарам - №74ж-2016 (!)

Фрагмэнт адказу Жодзінскай пракуратуры ад 2016 году за №74ж-2016 (!) Фота: Аляксея Лапіцкага

Фрагмэнт адказу Жодзінскай пракуратуры ад 2016 году за №74ж-2016 (!) Фота: Аляксея Лапіцкага

Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 07.03.18 00:49 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 22.03.18 01:26: Жодзіна: Менаская абласная пракуратура зацягнула час і не дасьледвала факты выбарчых правапарушэньняў (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйн [ ]

    [...] капэрта з адпаведным штэмпелем (рэд.: глядзі публікацыю ад 07.03.2018). Пры гэтым карсэпандэнцыя была атрыманай мною толькі [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline