Дзень Волі - 2016. Ля помніку Янкі Купалы. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дзень Волі - 2016. Ля помніку Янкі Купалы. Фота Аляксея Лапіцкага.


Цяжка было не заўважыць адразу, што ўлады ідуць насутрач і не будуць чыніць перашкодам у сьветкаваньні такой знаменальнай даты. Раней ясна прагучалі афіцыйныя заявы, былі іншыя сыгналы пра тое, што будзе зроблена ўсё, што пажадае грамадзкасьць для годнага сьвяткаваньня агульнай, важнай для краіны гістарычнай даты.

Вось і зараз дазвол уладамі сьвяткаваньня 100-дзя БНР у Менску прыняты апэратыўна за 1 суткі - дазволена 100% таго, што замаўлялася арганізатарамі, прыхільнікамі паўнавартасных СЬВЯТОЧНЫХ мерапрыемстваў на пляцы ля Опэрнага тэатру зь мітынгам і вялікім канцэртам …

Постэр-абвестка да ДНЯ ВОЛІ - 2018.

Постэр-абвестка да ДНЯ ВОЛІ - 2018.

Адносна спрэчак і непрыгожай валтузьні вакол адзначэньня такой важнай для Беларусі даты, лічу, што той хто не адчувае сытуацыю нутром, інтуітыўна, не кажучы пра аналітыку, якой … ніколі не было прыстойнай, той ня можа і кіраваць эфэктыўна …, тым больш - уплываць на працэсы. А значыцца - і нічога стварыць ня можа ні ў бізнесе, ні ў палітыцы. Бо будзе толькі ўпірацца ў штучныя праблемы ды перашкоды, а ў выніку атрымае “0“.

Таму, дэмакратыя - дэмакратыяй, свабода думкі й выказваньняў - без праблемаў, калегіяльнасьць і кааліцыйнасьць - таксама. Але ж гэта толькі формы рэалізацыі ды працэдуры прыняцьця рашэньня, якія не павінны замінаць рэалізацыі адкрытых часам і новымі пэрспэктывамі магчымасьцяў (!).

Майстэрства магчымасьцяў і ёсьць палітыкай.

А без палітыкі - можна ўвесь час сакрушацца з-за немагчымага, недасяжнага ідэальнага … і страчваць апошнія рэальныя шанцы, каб ствараць і крочыць наперад …

Для гэтага варта было б ужо даўно навучыцца карыстацца інструмэнтамі дэмакратыі прадуктыўна, эфэктыўна. Для гэтага й неабходнае палітычнае майстэрства.

А нам ўсім мае сэнс распачаць супольны рух да незалежнай і моцнай Беларусі!

Супрацьстаяць яшчэ будзе каму, і для гэтага спатрэбіцца і паяднаньне, і мастацтва хутка прымаць рашэньні, і дзейнічаць усім РАЗАМ (усім грамадзтвам, усёй краінаю, усёй дзяржаваю), каб абараніць СВАЁ.

Іначай усё будзе марным - усё. Час ясна ўразумець гэта!

Таму, заклікаю, апусьціцеся на зямлю, таварышы, спадары, панове, змагары, лідары, актывісты, валянтэры, прадстаўнікі намэнклятуры і беларускага народу, маўклівага й сьціплага спаткаемцы славы нашых продкаў Ліцьвінаў і нашай старажытнай спадчыны - ВКЛ!

Гэта наша зямля. І яна нашай павінна застацца назаўсёды. Без адзінства - усё будзе марным, а РАЗАМ усе мы - рэальная сіла.

І калі так будзе, то нас ніхто ніколі не здолее пераадолець. Паверце!

І зь вераю - адстаім і пабудуем незалежную і моцную Беларусь. А значыцца - ПЕРАМОЖАМ!

Жыве Беларусь! Жыве вечна!

AL Łapicki, 02/03/2018

Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline