Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Жодзінская пракуратура, новы будынак. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жодзінская пракуратура, новы будынак. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жодзінскі праваабаронца, Аляксей Лапіцкі, які назіраў за выбарчай кампаніяй у Жодзінскай гарадзкой камісіі і на Будаўнічым участку №9 (”Моладзевы Цэнтар”), 28.02.2018 падаў заяву да пракурора гораду Уладзімера Небоські.

Заяву прыняў сам пракурор. Заяўнік патлумачыў, што пасьля адказу з ЦВК спатрэбілася, каб жодзінская пракуратура вызначылася з рэальным ходам падзеяў, выкладзеных у публікацыі,  заявах у ЦВК і пракуратуру, устанавіла ўсе факты і абставіны на выбарчым участку 9 падчас падліку бюлетэняў і галасоў выбарнікаў, а для гэтага апытала ўсіх удзельнікаў тых падзеяў, каб па выніках прыняць неабходныя меры пракурорскага рэагаваньня.

Пракурор горада Жодзіна, Уладзімер Небоська ў публікацыі "ЖН" М.Акуліча. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пракурор горада Жодзіна Уладзімер Небоська ў публікацыі "ЖН" М.Акуліча. Фота Аляксея Лапіцкага.

Нагадаем, што ў адказе Л.Ярмошынай ад 23.02.2018 заяўленыя незалежным назіральнікам парушэньні працэдуры падліку галасоў, якія могуць быць сьледзтвам маніпуляцыяў галасамі выбарнікаў, прызнаныя непацьверджанымі. І зроблена гэта з спасылкаю на тлумачэньні ад адной з парушальніц, старшыні камісіі Алесі Лобкіс, і не названых у адказе “наглядальнікаў”.

Аднак, некаторыя зь іх, - такія як назіральніца ад “Булай Русі” Марына Верамей, - не прызнавалі відавочныя парушэньні парушэньнямі й не маглі гэта зрабіць, бо яны самі альбо рабілі гэтыя парушэньні (як старшыня камісіі А.Лобкіс і сакратарка А.Косьціц), альбо забясьпечвалі іхнае прыкрыцьцё (як назіральнікі, якія насуперак свайму прызначэньню не жадалі нічога бачыць, а назіралі выключна за незалежным назіральнікам ад БГК і заміналі яму фіксаваць на фота яскравыя моманты парушэньня працэдуры). Былі і такія, што ў сілу нейкіх іншых абставінаў не былі здольнымі разабрацца ў тым, што адбываецца (падпарадкаваныя кіраўніцтву сябры камісіі, якія выконвалі адну падсобную працэдуру па расфасоўцы бюлетэняў і зусім не ўдзельнічалі ў выніковым складаньні бюлетэняў ды падліку галасоў.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)


Аляксей Лапіцкі пры падачы заявы зьвярнуў увагу Уладзімера Небоські на тым, што

для вывучэньня абставінаў у прысутных неабходна запытацца пра пасьлядоўнасьць канкрэтных фактаў і абставінаў, каб на падставе гэтага зрабіць высновы і пацьвердзіўшы зафіксаваныя парушэньні прыняць неабходныя меры. Бо не ўсе прысутныя ў памяшканьні маглі разумець, што 18 лютага пасьля закрыцьця ўчастку на ім адбывалася парушэньне самай адказнай і важнай выбарчай працэдуры, ад дакладнага й транспарэнтнага выкананьня якой наўпрост залежаць вынікі выбараў. Бо закрытасьць і аднаасобнасьць падліку, якія назіраліся й зафіксаваныя на фота і аўдыё, могуць сьведчыць пра фальсыфікацыю вынікаў выбараў на УВК №9 у Жодзіне. А за гэта ўжо прадугледжваецца крымінальная адказнасьць.

- Устанаўленьне істотных для прыняцьця мераў пракурорскага рэагаваньня фактаў, зафіксаваных падчас здарэньня назіраньнем, патрабуе прафэсійнага вывучэньня сьледчым абставінаў праз мэтанакірваны збор інфармацыі з апытаньнем усіх сябраў камісіі і прысутных на ўчастку “наглядальнікаў”. Для гэтага зусім не патрабуецца атрымліваць ацэнку працэдуры ад каго-небудзь з апытаных, бо такія высновы па выніках рассьледваньня павінна зрабіць сама пракуратура, - адзначыў Аляксей Лапіцкі.

а

ДАДАТКІ:

Копія заявы Аляксея Лапіцкага да пракурора горада Жодзіна Уладзімера Небоські (PDF, 74,3 Kb)

Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline