Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Фота: БелаПАН

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Фота: БелаПАН

Незалежны назіральнік з Жодзіна, Аляксей Лапіцкі, атрымаў адказ на свой зварот у ЦВК, у якім акрамя фіксацыі парушэньнем транспарэнтнасьці працэдуры падліку галасоў, унёс свае прапановы па ўдасканальваньні мэтадычнага дапаможніка ЦВК.

Старшыня ЦВК, Лідзія Ярмошына, адказала на зварот звычайнай адпіскай, бо заявіла пра апытаньне на прадмет праверкі заяўленай інфармацыі аб парушэньнях ад саміх парушальнікаў (!?).

Але на выказаныя заяўніком прапановы па неабходнасьці забесьпячэньня транспарэнтнасьці працэдуры падліку галасоў у ясным і пакрокавым парадку - адказала ў пазытыўным ключы.

Адсылка электроннай скаргі ў ЦВК з прапановамі ўдасканальваньня працэдуры падліку бюлетэняў. Прынскрын Аляксея Лапіцкага.

Адсылка электроннай скаргі ў ЦВК з прапановамі ўдасканальваньня працэдуры падліку бюлетэняў. Прынскрын Аляксея Лапіцкага.

Адказ ЦВК быў дасланы па электроннай пошце.

Ці мае старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына рацыю ў тым, што заяўленыя ў скарзе назіральніка “звесткі не знайшлі свайго пацвярджэння”, а “падлік галасоў на ўчастку праводзіўся ў строгай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам” - вялікае пытаньне.

Бо такія высновы, як вынікае з адказу, былі зробленыя пасьля атрыманьня тлумачэньняў, чамусьці, ад галоўнай фігуранткі скаргі, -  самой парушальніцы Алесі Лобкіс, а таксама ад неназваных у адказе “наглядальнікаў на гэтым участку”.

У выніку можна канстатаваць, што ў чарговы раз ЦВК адмовілася рэальна выконваць апэратыўныя кантрольныя функцыі й сапраўды разьбірацца з зафіксаванымі парушэньнямі выбарчага заканадаўства.

А абяцаньні Лідзіі Ярмошынай у бліжэйшай будучыні (да верагодных у 2019 годзе прэзыдэнскіх выбараў) разгледзець прапановы па ўнясеньні зьменаў у дапаможнік ЦВК адносна назіраньня за падлікам і самой працэдуры падліку галасоў - не надаюць шмат аптымізму адносна хуткага ўдасканаленьня адпаведнай выбарчай практыкі ў Беларусі пры падліку галасоў у бок неабходнай транспарэнтнасьці, патрабуемай міжнароднымі выбарчымі стандартамі права.

а

ДАДАТКІ:

1) Скарга назіральніка А.Лапіцкага ў ЦВК ад 20.02.2012 (PDF, 67,3 Kb)

2) Адказ Л.Ярмошынай ад 23.02.2018 (PDF, 42,7 Кb)

Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Прынскрыны: Аляксея Лапіцкага


Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 27.02.18 22:30 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 28.02.18 22:53: Ці здолее Жодзінская пракуратура выявіць зафіксаваныя назіраньнем парушэньні ВК пры падвядзеньні вынікаў галасаваньняў? | Жодзінскі Інфа [ ]

    [...] што ў адказе Л.Ярмошынай ад 23.02.2018 заяўленыя незалежным назіральнікам [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline