Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Падлік галасоў рабілі 2-а чалавекі на дальнім стале, а сябры камісіі выконвалі чарнавую работу да працэсу падліку. Фота Аляксея Лапіцкага.

Падлік галасоў рабілі 2-а чалавекі на дальнім стале, а сябры камісіі выконвалі чарнавую работу да працэсу падліку. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жодзінскай гарадзкая выбарчая камісія так і не прадставіла назіраньню абяцаную колькасьць датэрмінова прагаласаваўшых па горадзе. Паступіўшыя ў гарадзкую камісію за 5 дзён дадзеныя з гарадзкіх УВК былі цалкам засакрэчаныя.

У той жа час, па выніковых пратаколах участковых камісіяў была выяўлена фантастычная для назіраемай у рэальнасьці актыўнасьць выбарнікаў - 42 чалавекі за 1 гадзіну на 2-х сябраў камісіі, працуючых падчас датэрміновага галасаваньня.

Падлік галасоў быў праведзены з грубым парушэньнем заканадаўства

Разфасоўка бюлетэняў сябрамі УВК №9 у Жодзіне. Падлік робіцца на дальнім стале сакратаркаю УВК і старшынёю, 18.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Разфасоўка бюлетэняў сябрамі УВК №9 у Жодзіне. Падлік робіцца на дальнім стале сакратаркаю УВК і старшынёю, 18.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Падлік галасоў на Будаўнічай УВК №9 паказаў прыклад НЕтранспарэнтнасьці і таго, як нельга падводзіць вынікі галасаваньня.

Незалежны назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” (як і астанія 5-ць, якія ў асноўным заміналі назіраньню, чым назіралі за падлікам) не мог назіраць аніводны з асноўных этапаў падліку бюлетэняў, бо старшыня камісіі Алеся Лобкіс не дазволіла пакідаць вызначаныя для назіральнікаў месцы, і назіраньне вялося з адлегласьці ў 5 мэтраў ад сталоў, дзе адбывалася частковае сартаваньне бюлетэняў, і за 10-12 мэтраў ад стала старшыні УВК, на якім аднаасобна сакратаркаю Аксанай Косьціц (з дапамогай старшыні камісіі) канчаткова фармаваліся выніковыя стосы, складаліся бюлетэні і вёўся выніковы падлік галасоў.

Усё гэта рабілася з поўным разуменьнем таго, што адбываецца парушэньне ВК Беларусі й спэцыяльных інструкцыяў ЦВК па падліку галасоў, выкладзеных у мэтадычных рэкамэдацыях ЦВК, якія ёсьць у кожнай УВК і абавязковыя для выкананьня.

Інструкцыі ЦВК для кіраўніцтва і сябраў УВК па падліку галасоў. Прынскрын Аляксей Лапіцікі.

Інструкцыі ЦВК для кіраўніцтва і сябраў УВК па падліку галасоў. Прынскрын Аляксей Лапіцікі.

Інструкцыя ЦВК для УВК (выбар - 2018). Прынскрын Аляксея Лапіцкага.

Інструкцыя ЦВК для УВК (выбар - 2018). Прынскрын Аляксея Лапіцкага.

Празрыстасьць і калегіяльнасьць пры падліку галасоў на Будаўчным выбарчым участку №9 (акругі №№12, 13 і абласная №25) у “Моладзевым Цэнтры” цалкам адсутнічала.

Разбор бюлетэняў выконваюць сябры камісіі (на адным стале), канчатковае сартаваньне, складаньне ў стосы і непасрэдны падлік галасоў - сакратакра пад кантролем старшыні УВК №9 на асобным стале. Жодзіна, 18.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Разбор бюлетэняў выконваюць сябры камісіі (на адным стале), канчатковае сартаваньне, складаньне ў стосы і непасрэдны падлік галасоў - сакратакра пад кантролем старшыні УВК №9 на асобным стале. Жодзіна, 18.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Менавіта на асобным стале старшыні УВК №9 фармаваліся й пералічваліся стосы бюлетэняў, патаемна запісваліся лічбы, а потым доўгі час вяліся падлікі на калькулятары да абвяшчэньня канчатковых лічбаў для ўсіх - і назіральнікаў, і сябраў камісіі, якія ўсе чакалі завяршэньня працэсу падліку на сваіх месцах (!?).

Падлік бюлетэняў і раскладаньне іх у выніковыя стосы - на дальнім стале (10-12 мэтраў ад назіраньня). Фота Аляксея Лапіцкага.

Падлік бюлетэняў і раскладаньне іх у выніковыя стосы - на дальнім стале (10-12 мэтраў ад назіраньня). Фота Аляксея Лапіцкага.

Такім чынам, назіральнік Аляксея Лапіцкі канстатуе, што

сябры камісіі выбарчага ўчастку 9 у парушэньне арт. 55 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь не прымалі ўдзел у падліку галасоў выбарнікаў, а  ўдзельнічалі толькі ў сартаваньні бюлетэняў і перадачы іх асобнымі часткамі для падліку на асобны, дальні столік кіраўніцтва камісіі. Таксама ім было дэлегаваная толькі ўпакоўка і запячатваньне ўжо падлічаных стосаў зь бюлетэнямі.

Усе іншыя найважнейшыя апэрацыі зь бюлетэнямі і галасамі, - падлік вызначэньне колькасьці невыкарыстаных зь неабходным пагашэньнем усіх застаўшыхся бюлетэняў перад адкрыцьцём скрыняў для падліку, сам падлік галасоў, афармленьне выніковых пратаколаў, - зьдзяйсьянў не калегіяльна, а толькі 1-2-ма асобамі - пастаянным кіраўніцтвам дадзенай камісіі.

Як бачна, ніхто з кіраўніцтва УВК пры гэтым не зьбіраўся паказваць ні самі бюлетэні, ні як фармуюцца стосы зь іх нават сябрам камісіі.

А старшыня УВК№9, Алеся Лобкіс, узаемадзейнічала з камандай назіральнікаў ад праўладных структураў, каб тыя надзейней сачылі за незалежным назіральнікам і сваечасова перашкаджалі яму фіксаваць моманты парушэньняў заканадаўства пры падліку галасоў у камісіі (!?).

Старшыня УВК№9 узаемадзенічала з назіральнікамі ад праўладных структураў, якія перашкаджалі фіксаваць моманты парушэньняў заканадаўства. Фота Аляксея Лапіцкага.

Старшыня УВК№9, Алеся Лобкіс, выконвае каардынуе перашкоды назіраньню за незаконнымі спосабамі і парушэньнямі заканадаўства пры падліку галасоў у камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сябры камісіі, нажаль, выконвалі выключна падсобныя функцыі й не ўдзельнічалі непасрэдна ў падліку галасоў.

У сваю чаргу яны знаходзіліся на адлегласьці ў 5-7 мэтраў ад месца выніковага складаньня бюлетэняў у стосы й падліку іхнай колькасьці, дэманструючы поўную абыякавасьць да адзначанай працэдуры, якую адпаведна з заканадаўствам абавязаны былі рабіць менавіта яны.

Падлік павінен быў рабіцца за агульным сталом пры поўнай транспарэнтнасьці працэсу і адкрытасьці для назіраньня (гл. вышэй вытрымкі зь дзейснага арт. 55 ВК Рэспублікі Беларусь).

Старшыня і ейная невэрбальная камунікацыя з назіральніцамі з праўладных структураў. Фота Аляксея Лапіцкага.

Старшыня і ейныя невэрбальныя знакі назіральніцам з праўладных структураў. Фота Аляксея Лапіцкага.

Праўладныя назіральніцы адцягвалі ўвагу незалежнага назіральніка й мелі невэрбальную сувязь з старшынёю камісіі Алесяй Лобкіс.

Яны распачыналі размовы, спрэчкі ці нават, часам, фізычна перашкаджалі ў зборы інфармацыі й фіксацыі красамоўных момантаў парушэньняў ВК Рэспублікі Беларусь пры падліку галасоў выбарнікаў. Старшыня камісіі, Алеся Лобкіс, падавала сыгналы й спрабавала невэрбальна каардынаваць іхнымі дзеяньнямі.

Невэрбальная камунікацыя - старшыня УВК №9 і праўладныя назіральнікі. Пачатак падліку галасоў. Жодзіна, 18.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Невэрбальная камунікацыя - старшыня УВК №9 і праўладныя назіральнікі. Пачатак падліку галасоў. Жодзіна, 18.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

У той час, як Аляксей Лапіцкі задаваў пытаньні старшыні камісіі, тлумачыў сутнасьць транспарэтнага падліку галасоў, паказваў на парушэньні закандаўства і неабходнасьць адкрытасьці працэу падліку галасоў выбарнікаў, а таксама спрабаваў зафіксаваць нюансы назіраемых парушэньняў, назіральніца ад “Белай Русі”, Марына Верамей, якая сядзела побач, актыўна перашкаджала яму ў гэтым і рабіла гэта, нават, з дапамогай фізычных перашкодаў, прыкрываючы аб’ектыў фотакамэры далоньню ў тыя моманты, калі незалежны назіральнік пачынаў рабіць важны для яго здымак …

Абектыў вотакамэры закрыты далоньню назіральніцы ад Белай Русі, Марыны Верамей. Спроба фота: Аляксея Лапіцкага

Аб'ектыў фотакамэры закрыты далоньню назіральніцы ад "Белай Русі", Марыны Верамей, у момант фатаграфаваньня парушэньня пры падліку галасоў ва УВК №9. Спроба фота: Аляксея Лапіцкага

Старшыня камісіі закрывае сабою агляд дальняга століка, на якім сакратаркаю УВК№9 вядзецца аднаасобны падлік бюлетэняў. Фота Аляксея Лапіцкага.
pakazmod_pieradnieznaz_1200_li-lpck_img_3959

Старшыня камісіі закрывае сабою агляд дальняга століка, на якім сакратаркаю камісіі, Аксанай Косьціц, вядзецца незаконны аднаасобны й закрыты ад сябраў камісіі і назіраньня падлік бюлетэняў. Фота Аляксея Лапіцкага.

Што так актыўна і відавочна трэба было закрываць грудзьдзю? Што можа быць небясьпечным пры празрыстым падліку галасоў без парушэньня ВК?!

Перашкоды старшынёю УВК №9, Алесяй Лобкіс, фіксацыі на фота працэсу парашэньняў пры падліку галасоў выбарнікаў. Жодзіна, 18.02.2018.  Фота Аляксея Лапіцкага.

Старшыня УВК №9, Алеся Лобкіс, перашкаджае фіксацыі на фота парушэньняў выбарчага заканадаўства пры падліку галасоў выбарнікаў у Жодзіне, 18.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

***

Як  і меркавалася раней, у такіх умовах пераможцамі на УВК №9 сталі:

Гарадзкая акруга №12 - Дубоўскі Г. У.

Гарадзкая акруга №13 - Зубко С.У.

Абласная акруга №25 - Гурыненка А.А.

Супраць усіх - 10,2% … !

Пры гэтым вельмі яскравым сыгналам уладам можа быць пратэстнае галасаваньне (агулам ад колькасьці прагаласаваўшых па УВК 9 яно склада 7,8%, і па акрузе 13 дасягнула аж 10,2 % “супраць усіх”.

Уяўляецца, што такімі сваімі дзеяньнямі выбарнікі, якія, ня гледзячы на відавочную падкантрольнасьць выбарчай сыстэмы выканаўчай уладзе, і працягваюць паважаць інстытут выбараў як асноўны інструмэнт легітымнай ратацыі ўлады, - выказалі свой пратэст існуючай практыцы правядзеньня выбараў, адсутнасьці годных альтэрнатываў і агітацыйных матэрыялаў ад кандыдатаў па іхнай акрузе ды ў горадзе цалкам.

Як мы ўбачылі, асабліва ярка гэты пратэстны натрой жодзінцаў праявіўся на акрузе №13. Як раз пра гэтую акругу мы ўпершыню пачулі ў адказах жыхароў Жодзіна на пытаньне назіральніка Аляксея Лапіцкага наконт адсутнасьці ў горадзе візуальнай выбарчай агітацыі і матэрыялаў перад самым Днём выбараў - гл. апошнюю публікацыю ад 18.02.2018.

а

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзіне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фотарэпартаж Аляксея Лапіцкага.

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 20.02.18 01:38 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 27.02.18 22:30: Ярмошына запэўніла, што “прапановы па ўдакладненьні” працэдуры падліку галасоў “будуць разгледжаныя” да наступных выбараў (фо [ ]

    [...] па неабходнасьці забесьпячэньня транспарэнтнасьці працэдуры падліку галасоў у ясным і пакрокавым парадку - адказала ў пазытыўным [...]

  2. 28.02.18 22:33: Ці здольная будзе Жодзінская пракуратура дакладна ўстанавіць абставіны й факты парушэньня ВК Беларусі? | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] вызначылася з рэальным ходам падзеяў, выкладзеных у публікацыі,  заявах у ЦВК і пракуратуру, устанавіла ўсе факты і [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline