
Да дня выбараў 18.02.2018 у Жодзіне так і не зьявілася агітацыйных матэрыялаў ад кандыдатаў. Фота Аляксея Лапіцкага.
Незалежны назіральнік у Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі, Аляксей Лапіцкі, вырашыў высьветліць сытуацыю з агітацыяй перад Днём Выбараў 18.02.2018 у саміх жодзінцаў.
Ён выйшаў на алею ля “Моладзевага Цэнтру” з памяшканьня УВК №9 (выбарчыя акругі №13, №14 і №25) за ім на мароз выйшла і старшыня камісіі Алеся Лобкіс, якая пэўны час паспрабавала актыўна замінаць размовам, а калі гэта ў яе не атрымалася спрабавала скласьці “альтэрнатыву” выказваньням гараджанаў.
У звароце да мінакоў праваабаронца й назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, Аляксей Лапіцкі, задаваў адно пытаньне:
Ці бачылі вы агітацыю ў горадзе – агітацыйныя праграмы кандыдатаў альбо агітацыйныя ўлёткі іхныя?
100 % рэспандэнтаў адказала, што ні праграмаў, ні агітацыі ў горадзе ня бачылі.
І гэта не дзіўна, бо назіраньне пакавзае, што такіх праграмаў (за адзінкавымі выключэньнямі ) папросту тут няма.
Некаторыя людзі часам блыталі інфаулёткі з партрэтамі й акроткімі біяграфічнымі зьвесткамі кандыдатаў, прымалі іх за мяркуемыя ў апытаньні агітацыйныя матэрыялы саміх будучых дэпутатаў. Але пасьля удакладнеьня прызнаваліся, што ніякай ягітацыі не бачылі, і нічога ня ведаюць пра выбарчыя праграмы і пра тое, якія інтарэсы кандыдаты будуць адстойваць, ды й ці будуць яны адстойваць нешта вартае для саміх гарамадзянаў, а не для саміх сябе … навогул?
Прыклад – фрагмент з аднаго адказу …
Грамадзянка на ўдакладненьне пра тое, як усё ж яна зьбіраецца рабіць асэнсаваны выбар у такіх умовах, па якіх крытэрах прыйдзецца ёй абіраць, адказала:
– Хто спадабаецца за таго й буду галасаваць.
– Па фота?
– Атрымліваецца, што так. Праграмаў ніякіх няма, і нічога няма. Карацей, абыякавасьць да жыцьця и да выбараў. Людзі ні ўва што ўжо ня вераць. І гэтыя дэпутаты нічога для нас не зьменяць у гэтым нашым жыцьці. Толькі свае мэты і свае амбіцыі.
АЎДЫЁ – СЛУХАЦЬ ТУТ
Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA
Фота Аляксея Лапіцкага
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
[…] візуальнай выбарчай агітацыі і матэрыялаў – гл. апошнюю публікацыю ў Дзень выбараў, […]