
Рэклямныя тумбы ў горадзе, якія вызначаныя выканкамам для выбарчай агітацыі... Фота Аляксея Лапіцкага.
Хто перамагае каго на вулічных дошках і тумбах для абвестак? “Грошы ў доўг” супраць “воласы” – 3 : 1.
Думаецца, гэтага цалкам дастаткова, так палічыла і Жодзінская гарадзкая выбарчая камісія.
Аднак, не нарадзіўся на Зямлі яшчэ дурань (у Жодзіне таксама), які б вырашыў траціць уласныя грошы на агітматэрыялы, а потым радасна іх вось на гэтае ўсё ці побач з гэтым вешаць …
А дзе нармальныя стэнды і дошкі абвестак для такіх мэтаў?
Жодзінская гарадзкая выбарчая камісія і адміністрацыі ўстановаў вымушаны самі парушаць свае ж правілы і рашэньне выканкаму – інфармацыйныя матэрыялы ГВК пра кандыдатаў вывешваюцца не на спэцыяльна прыстасаваных “інфармацыйных стэндах” (такіх нідзе няма акрамя памяшканьняў УВК, а іх на цэлы горад усяго 24!), а з парушэньнямі прынятых правілаў – на сьцены ў прахадных тамбурах і дзвярах крамаў, на вітражах і вокнах (у школах і установах) і г. д.
Навошта ж выбары пераўтвараць у вось падобнае глумленьне над здаровым сэнсам, выбарнікам ды й тымі ж кандыдатамі?
Хоць, па шчырасьці сказаць, толькі 4,4% зь іх (3-ы чалавекі з 68-мі) вырабіла нешта падобнае на выбарчыя агітацыйныя праграмы.
Астатнія кажуць, што іх так вучылі.
І агітацыйныя матэрыялы ды праграмы ім не патрэбныя.
Такая пазыцыя, як мы бачым,
у
95,6%
жодзінскіх кандыдатаў
на
выбарах 2018.
Хто і калі іх гэтаму пасьпеў навучыць, – справа 25-ая.
А вось ці здольныя такія кандыдаты быць ініцыятыўнымі ды сапраўды бараніць інтарэсы выбарнікаў, калі яны нават уласныя праграмныя тэзісы ня здольныя сфармуляваць і абараніць іхную неабходнасьць перад сваімі аўтарытэтнымі “дзіва-настаўнікамі ды выхавацелькамі” па “тэорыі фармаваньня” мясцовых Радаў дэпутатаў (?), – пытаньне зусім не пазбаўленае сэнсу.
Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA
Фота Аляксея Лапіцкага