Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

30 студзеня 2018 году жодзінскі правааабаронца, Аляксей Лапіцкі, зьвярнуўся да дэпутата ПП НС Рэсупблікі Беларусь ад Жодзіна, Дзьмітрыя Заблоцкага, з пісьмовымі прапановамі па праекце зьмяненьняў у закон аб масавых мерапрыемствах, які ўжо прайшоў стадыю першага чытаньня.

Адказ ад дэпутата Дзьмітрыя Заблоцкага аформлены на мове звароту й прыйшоў на электронную паштовую скрыню Аляксея Лапіцкага 15 лютага 2018 году.

У ім адзначаецца:

Вашы прапановы па праекце закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспублiцы Беларусь» перададзены ў пастаянную камісію па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i прыняты да ведама.

Адказ дэпутата Д.Заблоцкага на прапановы праваабаронцы А.Лапіцкага. Прынскрын Аляксея Лапіцкага.

Адказ дэпутата Д.Заблоцкага на прапановы праваабаронцы А.Лапіцкага. Прынскрын Аляксея Лапіцкага.

Кароткая сутнасьць прапановаў, “прынятых да ўвагі” …

У сваіх прапановах Аляксей Лапіцкі акцэнтаваў сваю ўвагу заканадаўцаў на неабходнасьць ліквідацыі прабелаў і розначытаньняў у зконе праз увядзеньне дыфініцыі “мірныя сходы”, якой у законе няма, а таксама адзначыў неабходнасьць падзелу і клясыфікацыі мерапрыемстваў, якія адносяцца да панятку “іншыя масавыя мерапрыемствы” па камэрцыйнай альбо некамэрцыйнай скіраванасьці.

Гэтая градацыя і адпаведныя дыфініцыі неабходныя для пазьбяганьня розначытаньняў, зблытваньня “мірных сходаў” зь “інішымі масавымі мерапрыемствамі камэрцыйнай скіраванасьці”, якія ня могуць рэгулявацца аднолькава, да якіх павінны быць розныя падыходы.

Такая градзацыя, дазволіла б найлепшым чынам спрыяць імплемэнтацыі ў дадзены спэцыялізаваны нацыянальны закон імпэратыўных нормаў як Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт.арт. 35 і 23), гэтака і міжнародных стандартаў права (арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, МПГіПП), якія цалкам карэлююць паміж сабою й зьяўляюцца абавязковымі для выкананьня на практыцы ўсімі суб’ектамі права ды самой Рэспублікай Беларусь як падпісанткаю міжнароднай дамовы.

Праваабаронца Аляксей Лапіцкі, адзначае, што

масавыя мерапрыемствы, якія адносяцца да катэгорыі “мірных сходаў” не павінны мець абмежаваньняў, якія, у сваю чаргу, могуць абаснавана ўжывацца да “іншых масавых мерапрыемстваў камэрцыйнай скіраванасьці”.

Такая градацыя дазволіць у межах аднаго закону ясна вылучыць групу мерапрыемстваў датычных да “мірных сходаў” і ураўняць іх у правах і па ступенях свабоды зь любымі масавымі некамэрцыйнымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца зь ініцыятывы ці па рашэньні мясцовых уладаў і не патрабуюць абавязковай аплаты паслугаў міліцыі, мэдыкаў ці камунальнікаў.

Асабліва, калі дадзеныя мерапрыемствы (“мірныя сходы”) маюць рэглямэнтаваную законам невялікую масавасьць і з арганізацыйнай лёгікі не патрабуюць аніякіх спэцыяльных і дадатковых мераў бясьпекі.

Бо функцыі па ахове грамадзкага правапарадку, аказаньні (пры неабходнасьці) мэдычнай дапамогі альбо прыборцы тэрыторыі адзначаныя дзяржустановы (фінансуемыя зь дзяржбюджэту) выконваюць у межах сваіх службовых абавязкаў.

А дзяржава Беларусь згодна з Асноўным Законам і адпаведнай міжнароднай дамоваю нясе пазытыўныя абавязкі па забесьпячэньні дзяржаўных гарантыяў для сваіх грамадзянаў па рэалізацыю імі права на свабоду “міных сходаўадпаведна арт. 35 Канстытуцыі Беларусі і арт. 21 МПГіПП.

Калі гэта ніякім чынам не ўлічваць у новай рэдакцыі закону, а таксама ў новых правілах, якія для ўсіх гарадоў будзе вызначаць цэнтралізавана ўжо Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, - мы будзем сьведкамі чаргова кола парушэньняў і неправамерных абмежаваньняў права грамадзянаў ужо ў межах рэалізацыі на практыцы новай рэдакцыі закону.

І Камітэт па Правах Чалавека ААН, а ў далейшым (верагодна) і Эўрапейскі Суд па Правах Чалавека (ЭСПЧ), - калі з такімі праўнымі неадпаведнасьцямі Беларусь яшчэ калі-небудзь нехта прыме ў Раду Эўропы, - будуць надалей фіксаваць найбольшую колькасьць парушэньняў правоў і свабодаў грамадязнаў з боку Рэспублікі Беларусь менавіта ў галіне неправамерных абмежаваньняў іхнага права на публічнае выказваньне меркаваньня ды свабоду мірных содаў - гл. інфаграфіку ніжэй.

ІНФАГРАФІКА ПА РАШЭНЬНЯХ КПЧ ААН адносна БЕЛАРУСІ (1997 - 2016г.г.)

Але гэта Беларусі на ейным абсалютна новым этапе ўдасканальваньня заканадаўства й судавытворчай практыкі, а таксама падчас выхаду на новыя пляцёжаздольныя рынкі ды пошуку інвэстыцыяў, зусім не патрэбна.

Такая статыстыка не дадае рэйтыгу краіне.

Бо здольнасьць дабрасумленна выконваць свае абавязкі па міжнародных дамовах і годна ставіцца да канстытуцыйных правоў сваіх грамадзянаў лепш за ўсё характэрызуе любую краіну як надзейнага й пэспэктыўнага бізнэс-партнэра.

Інвэстыцыйны рэйтынг прававых краінаў у сусьветнай шкале значна ўзрастае, што ня можа не адлюстравацца на фінансава-эканамічных паказчыках і выніковым росьце дабрабыту іхных грамадзянаў.

Паводле інфармацыі ад жодзінскайга праваабаронцы
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота, інфаграфіка: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс" |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline