Ні кожная УВК у Жодзіне мае празрыстыя скрыні, Моладзевая УВК №23. Фота Аляксея Лапіцкага.

Ні кожная УВК у Жодзіне мае празрыстыя скрыні, Моладзевая УВК №23. Фота Аляксея Лапіцкага.

Незалежнае назіраньне канстатуе пра парушэньні элемэнтарных нормаў транспарэнтнасьці пры ўліку галасоў выбарнікаў на выбарчых участках і ў Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі, якая цалкам засакрэціла ад назіраньня ўсе выніковыя лічбы ня толькі з УВК, але і цалкам па ўсім горадзе.

Тым часам розныя УВК дзейнічаюць па-рознаму. Адзінкі зь іх выконваюць арт. 53 ВК Беларусі ды вывешваюць для ўсеагульнага агляду пратаколы па колькасьці прагаласаваўшых. Астатнія хаваюць іх за зачыненымі дзьвярыма “памяшканьняў для галасаваньня”.

Незалежны назіральнік Аляксей Лапіцкі канстатуе пра парушэньне пры гэтым нормаў ВК пры складаньні штодзённых пратаколаў, якія павінны адюстроўваць рэальную яўку за кожны дзень датэрміновага галасаваньня, а не выстаўляць кожны дзень сумарныя лічбы - з нарастаючым вынікам.

Парушэньні ў запаўненьні пратаколаў

У адрозьненьні ад пастаянна кантралюемай ім напрацягу ўсіх апошніх кампаніяў Будаўнічай УВК №9 (”Моладзевы Цэнтар”, старшыня Алеся Лобкіс)), дзе кіраўніцтва камісіі запаўняе пратаколы дакладна дзеяснай працэдуры, - за кожны дзень без нарастаючага выніку (!), - на іншых участках (такіях, як Моладзевая УВК №23, інтэрнат КЗЦШ, старшыня Людміла Харужая) назіраюцца грубыя парушэньні працэдуры.

Такія памылковыя пратаколы могуць прывесьці да далейшых грубых памылак і неправамернага перавышэньня колькасьці прагаласаваўшых за 5 дзён датэрміновага галасаваньня ў выніку.

Гэта абавязкова адбудзецца, калі пратаколы не будуць пераробленыя альбо, калі дадзеныя лічбы прагаласаваўшых у іх напрыканцы аўтаматычна прасуміруюцца, што й патрабуюць дзейсныя правілы й будзе патрабавацца зрабіць ад кожнай старшыні камісіі.

Такія грубыя парушэньні працэдуры запаўненьня пратаколаў могуць прывесьці да істотнага завышэньня вынікаў па колькасьці датэрмінова прагаласваўшых. А разам з засакрэчваньнем у Жодзінскай ГВК вынікаў галасаваньня па горадзе - прывесьці й да неправамерных маніпуляцыяў галасамі выбарнікаў.

3-ы патаколы (замест 1-го) за 3 дзень з памылковымі лічбамі ў графе прагаласаваўшых. Фота Аляксея Лапіцкага.

Тры пратаколы (замест 1-го выніковага за 1-н дзень) за 15.02.2018 з памылковымі лічбамі ў графе прагаласаваўшых. Фота Аляксея Лапіцкага.

Амаль 43 чалавекі за гадзіну на 2-х сябраў камісіі - ці не занадта?!

У той жа час пратакол за 3-ці дзейнь з Будаўнічай УВК №9 зьдзіўляе неверагоднымі лічбамі - у ім пазначана колькасьць прагаласаваўшых 259 чалавек.

Назіральнік Аляксей Лапіцкі адзначае, што ў апошнюю гадзіну на ўчастку прагаласавала ўсяго 4 чалавекі, атрымліваецца што за 6 гадзінаў па дадзеных камісіі прагаласавала 255 чалавек, то бок Жодзіна, верагодна, паставіла “нацыянальны рэкорд па хуткастрэльнасьці з выбарчай двустволкі” - 42, 5 чалавек у гадзіну (!?). І гэта на 2-х чалавек, працуючых у камісіі! - “Дас іст фантасціш”, - не без іроніі заяўляе жодзінскі праваабаронца.

Пратакол УВК №9 з фантастычнымі лічбамі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пратакол УВК №9 з фантастычнымі лічбамі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline