Занясеньне дадзеных з участкаў на 18-00 сябрай Жодзінскай ГВК 13.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Занясеньне дадзеных з участкаў на 18-00 сябрай Жодзінскай ГВК 13.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жодзінская гарадзкая выбарчая камісія, кіруемая ў час датэрміновага галасаваньня аргнізацыйна-кадравым адзьдзелам выканкаму (начальніца - Тацяна Краўцэвіч, сакратарка ГВК), адмовілася прадстаўляць незалежнаму назіраньню лічбы прагаласаваўшых па горадзе за кожны дзень датэрміновага галасаваньня.

Пры гэтым, такая інфармацыя пастаянна трапляе ў камісію, заносіцца ў спэцыяльны формы, і робіцца гэта алоўкам.

Працэс збору дадзеных з выбарчых участкаў, 13.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Працэс збору дадзеных з выбарчых участкаў, 13.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Потым дадзеныя заносяцца ў адпаведныя электронныя табліцы, да якіх маюць доступ супрацоўніцы арганізацыйна-кадравага адзьдзелу Жодзінскага выканкаму. Бо камісія знаходзіццца ў будынку выканкаму ў непасрэднай блізкасьці з адпаведнымі памяшканьнямі й супрацоўнікамі.

Зьмест дадзеных формаў, любыя лічбы за кожны дзень галасаваньня па кожным участку, па акругах ці па горадзе цалкам - трымаюцца ў строгім сакрэце й не прадстаўляюцца па запытах незалежнаму назіраньню.

Гэта робіцца, ня гледзячы на абяцаньне Тацяны Краўцэвіч, дадзенае Аляксею Лапцікаму 13.02.2018, прадставіць такія выніковыя лічбы па выніках дня па горадзе.

У той жа час, 14.02.2018, а 19-00 у будынку выканкаму, - туды ў 18-40 адразу не прапусьцілі незалежнага назіральніка Аляксея Лапіцкага, і ён прашоў у памяшканьне камісіі толькі ў суправаджэньні Т.Краўцэвіч, - побач з памяшканьнем ГВК, пры адсутнасьці іншых сябраў камісіі, за кампутарам пад кантролем сакратаркі ГВК і сваёй непасрэднай начальніцы, Тацяны Краўцэвіч, спакойна працягвала працаваць (увага!) назіральніца ў камісіі ад праўладнай арганізацыі, Алена Вечарынская (!?).

У той жа час да Тацяны Краўцэвіч на мабільны тэлефон працягвалі тэлефанаваць і даваць дадзеныя пра колькасьць прагаласаваўшых старшыні жодзінскіх УВК. Гэта працягвалася і пасьля 19-00, калі назіральнік пакінуў памяшканьне камісіі і будынак выканкаму.

Аляксей Лапіцкі засьведчыў, што інфармацыю пра вынікі галасаваньня 14.02.2018 для ўсеагульнага агляду зноў (як і ў першы дзень датэрміновага галасаваньня, 13.02.2018) выставілі толькі ў памяшканьні Будаўнічай УВК №9 (”Моладзевы Цэнтар”).

Пратакол УВК №9 дасяжны для назіраньня пасьля 19-00. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пратакол УВК №9 дасяжны для назіраньня пасьля 19-00. Фота Аляксея Лапіцкага.

Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline