Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Пратакол першага дня датэрміновага галасаваньня на УВК №9, Жодзіна. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пратакол першага дня датэрміновага галасаваньня на ўваходных дзьвярах у памяшканьне для галасаваньня Будаўнічай УВК №9 - адзіны, які дасяжны для ўсеагульнага азнаямленьня (Жодзіна, 19-40, 13.02.2018). Фота Аляксея Лапіцкага.

Толькі на адным выбарчым участку атрымалася ўбачыць пратакол, вывешаны “для ўсеаагульнага азнаямленьня” пасьля першага дня датэрміновага галасаваньня.

У сувязі з наяўнасьцю розначытаньняў такіх тэрмінаў, як “памяшканьне для галасаваньня”, “памяшканьне выбарчай камісіі”, “памяшканьне выбарчага ўчастку” ці “тэрыторыя выбарчага ўчастку”, а таксама з-за ігнараваньня асноўных імпэратываў транспарэнтнасьці выбарчага працэсу ды адпаведнай лёгікі ў дзеяньнях камісіяў, у Жодзіне працягваецца практыка парушэньня права на свабоднае і безперашкоднае назіраньне за выбарамі.

Толькі на адным, Будаўнічым №9 участку для галасаваньня (старшыня Алеся Лобкіс, будынак “Моладзевага Цэнтару”), незалежнаму назіральніку ў Жодзінскай ГВК, Аляксею Лапіцкаму, удалося свабодна ўбачыць пратакол першага дня датэрміновага галасаваньня, “вывешаны для ўсеагульнага азнаямленьня” звонку на дзьвярах “памяшканьня для галасваньня” выбарчага участку.

Ва ўсіх іншых выпадках, убачыць выніковыя пратаколы пасьля першага дня галасаваньня назіральніку не атрымалася.

Напрыклад, старшыня Моладзевага №23 участку для галасаваньня, які знаходзіцца у будынку інтэрнату КЗЦШ, Людміла Харужая, пасьля 19-00 зачыніла дзьверы памяшканьня для галасаваньня, а пакідаючы памяшканьне, патлумачыла, што пратаколы адпаведна  Мэтадычных рэкамэндацыяў ЦВК (для агульнага азнаямленьня - !) вывешваюцца знутры памяшканьня для галасаваньня, якое зачыняецца (!?).

Вось такі парадокс, які выяўляе яшчэ адну праблему. Розначытаньні выбарчага заканадаўства, якія ўзьнікаюць у сувязі з наяўнымі ў ім прабеламі.

Мэтадычныя рэкамэндацыі ЦВК. Прынскрын з пазнакамі Аляксея Лапіцкага.

Мэтадычныя рэкамэндацыі ЦВК. Прынскрын з пазнакамі Аляксея Лапіцкага.

Падобная карціна назіралася 13.02.2018 пасьля 19-00 і на УВК №22 у інтэрнаце ПА “Сьвітанак” па пр. Міру, дзе немагчыма было ўбачыць афіцыйна задакумэнтаваныя вынікі першага дня галасаваньня.

На УВК №22 таксама не вывешваўся пратакол галасаваньня. Фота Аляксея Лапіцкага.

Інфармацыйны стэнд УВК №22 без пратакола першага дня датэрміновага галасаваньня, 19-30 13.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Інфармацыйны стэнд УВК №22 без пратакола першага дня датэрміновага галасаваньня, 19-30 13.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Падобныя розначытаньні па дадзеных панятках сустракаліся і пры незаконным зьняцьці агітацыйных матэрыялаў абодвух кандыдатаў падчас парлямэнскіх выбараў 2016 году, і раней таксама. Бо старшыні  УВК працягваюць блытаць паняткі “памяшканьне для галасаваньня” і “памяшканьне УВК” альбо “памяшканьні выбарчага ўчастку”, што дакладна не прапісана ні ў ВК, ні ў Мэтадычных рэакмэндацыях ЦВК і выклікае адпаведныя розначытаньні.

Пад апошнімі тэрмінамі, у такіх выпадках, на думку праваабаронцы Аляксея Лапікага, неабходна было б разумець усе “памяшканьні камісіі дасяжныя для ўсеагульнага агляду” любым выбарнікам ці назіральнікам за выбарамі ў той час, калі “памяшканьне для галасваньня” на выбарчым участку зачыняецца.

Тобок, выбарчы ўчастак, які разьмешчаны ў будынку пэўнай установы, мае не адно памяшканьне для галасаваньня, але шэраг памяшканьняў - памяшканьне для аховы, падсобнае памяшканьне, а таксама заўсёды калідор ці файе - перад уваходам непасрэдна ў памяшканьне для галасвааньня.

Менавіта  ўваход у “памяшканьне для галасваньне”, які знаходзіцца ў агульнадасяжным для наведвальнікаў месцы зьяўляецца тым месцам, дзе абавязаны вывешвацца пратаколы пасьля кожнага дня датэрміновага галасаваньня, - лічыць праваабаронца.

Гэтае памяшканьне (файе з ўваходам у “памяшканьне для галасаваньня”) у часе правядзеньня любой выбарчай кампаніі актыўна скарыстоваўецца для адпаведнага інфармаваньня грамадзянаў.

Таму для выкананьня асноўных патрабаваньняў празрыстасьці выбарчага працэсу для назіраньня і транспарэнтнасьці любых выбарчых працэдураў у такіх, заўсёды адкрытых для наведвальнікаў памяшканьнях выбарчых участках, мае сэнс разьмяшчаць розныя матэрыялы выбарчай тэматыкі (інфармацыйныя і агітацыйныя), у тым ліку любыя абвесткі і этапныя ці выніковыя дакумэнты ўчастковых выбарчых камісіяў.

Занясеньне зьвестак з кожнай УВК пра колькасьць прагаласаваўшых на 18-00 13 лютага 2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Занясеньне зьвестак з кожнай УВК пра колькасьць прагаласаваўшых на 18-00 13 лютага 2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Аляксей Лапіцкі камэнтуе:

Варта таксама ўвесьці ў практыку, каб Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (Жодзінская гарадзкая выбарчая камісія), якія зьдзяйсьняюць штогадзінны кантроль за дынамікай датэрміновага галасваньня ў лічбах па кожым з выбарчых участкаў (гл. фота вышэй) таксама вывешвалі такія дадзеныя па кожным участку і па ўсёй акрузе цалкам, у тым ліку прадстаўляі такія матэрыялы праз свае старонкі на сайтах выканкамаў.

- Бо любы даўгатэрміновы назіральнік у такой выбарчай камісіі (ды й любы зацікаўлены суб’ект выбарчага працэсу, выбарнік) мае права мець усю выбарчую інфармацыю ў лічбах і фактах, якая маецца ў распараджэньні выббаркамаў і тычыцца тэрміновай і выніковай статыстыцы адносна датэрміновага галасаваньня і галасаваньня ў асноўны дзень выбараў, - адзначае незалежны назіральнік у Жодзінскага ГВК і УВК №9.

Ён прапануе такім чынам ўдасканаліць існуючую практыку маніторынгу важнай для кожнага суб’екту выбарчага працэсу інфармацыі.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Жодзінскі праваабаронца адзначае, што

“такія меры маглі б значна падвысіць давер да адпаведных выбарчых стурктураў, паспрыяць паляпшэньню транспарэнтнасьці працэдураў падчас правядзеньня выбарчых кампаніяў у Беларусі”.

Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline