Кандыдаты Зубко і Быліцкі насупраць інфармацыйнага стэнду ў будынку камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Кандыдаты Зубко і Быліцкі насупраць інфармацыйнага стэнду ў будынку камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Паказальны прыклад. Удзельнікі агітацыйнай гонкі, якім не патрэбныя ні выбарнікі ў залі, ні агітацыйныя матэрыялы, ні выбарчыя праграмы!

А якім чынам выбарнікам зрабіць свой асэнсаваны выбар, калі няма што параўноўваць?

Адзінае што - узрост, сфэру працоўнай занятасьці й верагодныя заробкі?!

А так выглядае, што праграмы і агітацыя ім не патрэбныя, бо і выбараў насамрэч няма. Гэтыя кандыдаты ўжо сапраўды лічаць сябе дэпутатамі, якія будць (верагодна, вось падрбным чынам … - гл. відэа) дапамагаць канкрэтным заклапочаным сваімі праблемамі выбарнікам (!?).

Першыя ж пытаньні з “пустой залы” - ледзь ні “сталі комам”…

На сутрэчы з 4-ма кандыдатамі (Зубко С.У., Барсуковым К.М., Дубоўскім Г.У. і Быліцкім В.В. - гл. за сталом з правага боку - налева) у Жодзінскім “Моладзевым Цэнтры” аказалася “НУЛЬ” выбарнікаў.

Гэта не зьбянтэжыла кандыдатаў.

І некаторыя зь іх, нават, упарта не маглі зразумець, чаму прысутныя (назіральнік, эксдэпутатка і 2-е супрацоўніцы цэнтру, якіх абавязалі быць на сустрэчы) - не задаюць ім пытаньні датычныя менавіта тых акругаў (№№11, 12, 13, 14), па якіх апошнія балятуюцца.(!?))(

Можа яны былі перакананыя, што і прысутных спэцыяльна падрыхтавалі для гэтай канкрэтнай сустрэчы? Альбо … што?!

Пры гэтым, больш за палову гадзіны спатрэбілася, каб будучыя “слугі народныя” уразумелі сутнасьць 1-ой праблемы, якую акрэсьліла ў сваім пытаньні прысутная на сустрэчы супрацоўніца “Моладзевага Цэнтру”.

Атрымліваецца “зачараванае кола”.

Агітацыі няма, бо няма выбараў. А выбарнікаў (на сустрэчах) - бо няма агітацыі (як і выбарчых праграмаў, зь якіх можна было б выбіраць).

а

ГЛЯДЗІ Ў КАРОТКІМ ВІДЭА - вытрымкі з доўгай і шмат у чым паказальнай размовы.а

Першыя 2-а пытаньні пра выбарчыя праграмы кандыдатаў і дзіцячыя пляцоўкі

- відэа глядзі ТУТ


Паводле незалежнага назіраньня
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота, відэа: Аляксея Лапіцкага

ALVistud

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Клюбы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Відэа, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 12.02.18 23:40 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Клюбы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Відэа, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 18.02.18 00:15: Жодзіна, выбары-2018: уся вулічная візуальная агітацыя (фоты й статыстыка) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] І агітацыйныя матэрыялы ды праграмы ім не патрэбныя. [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline