Агітацыйная кампанія ў горадзе адсутнічае. Яна падмяняецца цэнтралізаваным візуальным інфармаваньнем жыхароў праз распаўсюджваньне па паштовых скрынях чорна-белых ўлётак з фотавыявамі й кароткімі біяграфічнымі зьвесткамі кандыдатаў, а таксама абвесткай з заклікамі прыйсьці на галасаваньне.
Пры гэтым, нават інфамрацыйныя ўлёткі кандыдатаў у мясцовую Раду дэпутатаў прысутнічаюць толькі ў будынках, дзе знаходзяцца памяшканьні адпаведных выбарчых камісіяў.
У гарадзкіх установах і крамах гораду можна назіраць толькі абвесткі пра дзень выбараў і інфаўлёткі кандыдатаў у дэпутаты, але толькі ў Менскую абласную Раду дэпутатаў.
Пры гэтым, гэтыя ўлёткі разьмешчаныя па-за інфармацыйнымі стэндамі ў парушэньне прынятых выканкамам пастановаў.

Людзей інфармуюць пра выбары, але не даюць ім неабходнай для асэнсаванага выбару інфармацыі! Фота Аляксея Лапіцкага.
Самі інфармацыйныя стэнды ў гэтых установах і крамах, а таксама гарадзкія тумбы для абвестак выглядаюць абсалютна непрыдатнымі для агітацыйнай прадукцыі.
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксея Лапіцкі камэнтуе:
Сумна назіраць за гэтым. Бо палобная карціна паўтараецца з кампаніі ў кампанію. Заўвагі назіраньня на гэты конт не прымаюцца да ведама. А ў выніку ніхто ў горадзе не бачыць агітацыйнай кмпаніі. Ніхто, у тым ліку я як выбарнік, ня ведае, каго можна выбіраць і за што? Як па інфаулётках, якія вырабляюцца стандартна за бюджэтныя сродкі і сіламі дзяржустановаў пошты разносяцца па паштовых скрынях можна сказаць, варты той ці іншы кандыдат увагі ці не? Выбарнікам не прадстаўляецца фактычна нічога для таго, каб яны маглі зьдзейсьніць свабодны й асэнсваны выбар.
– Тыя ж сустрэчы з выбарнікамі, абвесткі, якія ўдалося ўбачыць, хутчэй нагадваюць не свабодны агітацыйны працэс, а адміністрацыйна-камандную абавязалаўку…,” – сьведчыць жодзінскі праваабаронца (гл. фоты).
На абвестках пра сустрэчы напрыканцы зроблены катэгарычны загад адміністрацыі: “Явка коллектива обязательна!”
Паводле незалежнага назіраньня
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA
Фота: Аляксея Лапіцкага
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
[…] няма акрамя памяшканьняў УВК – іх на цэлы горад аж 24!), а з парушэньнямі прынятых правілаў на сьцены ў прахадных тамбурах і дзвярах крамаў, на […]