Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Кандыдаты на жэрабъёўцы на паседжаньні ГВК. Фота Аляксея Лапіцкага.

Кандыдаты на жэрабъёўцы (паседжаньне ГВК 19.01.2018). Фота Аляксея Лапіцкага.

03 лютага 2018 прайшло паседжаньне ГВК, пра якое на сайце выканкаму не паведамлялася.

Але апавяшчэньне пра гэта паседжаньне, якое было заплянаванае дадаткова й тэрмінова ў сувязі з паступленьнем новых заяваў на 10-00 гадзінаў ранку 03.02.2018, незалежны назіральнік Аляксей Лапіцкі атрымаў па-тэлефоне.

На прахадной зноў адбыўся інцыдэнт зь міліцэйскай аховаю будынку выканкаму. І з-за гэтага прыкладна 10 хвілінаў прыйшлося страціць на высьвятленьне новых правілаў прапускнога рэжыму, узгодненых у інструкцыяй жодзінскага адзьдзяленьня дэпартамэнту аховы МУС і кіраўніцтвам жодзінскага гарвыканкаму.

Праваабаронца Аляксей Лапіцкі чарговы раз безвынікова (як было бачна) паспрабаваў палумачыць паставому міліцыянту Падольскаму, што выконваць інструкцыі і прапісаныя ў іх працэдуры канешне ж неабходна, але пры гэтым нельга пераўтвараць іх у самамэту.

Абмежавальныя працэдуры па ахове павінны насамрэч служыць бясьпецы, а не замінаць назіральнікам выконваць свае паўнамоцтвы альбо грамадзянам сваечасова задаваць актуальныя для іх пытаньні прадстаўнікам мясцовае ўлады.

НА ПАСЕДЖАНЬНЯХ 02-03.02.2018

1) На паседжаньнях былі зацьверджаныя кандыдатуры давераных асобаў яшчэ ад 8 кандыдатаў (02.02.2018 - 4 і 03.02.2018 - 4):

Шаршнёвай (акр.27), Мыцько (акр. 1), Бандарэнкі (акр.1), Бубелёва (акр.10), Барсукова (акр. № 11), Швэда (акр. № 14), Канавалава (акр.16), Федзечкі (акр. 3).

2) Былі прынятыя да ведама і для інфармаваньня праз сайт выканкаму апавяшчэньні пра сустрэчы кандыдатаў з выбарнікамі ў памяшканьнях - агулам ад 11 кандыдатаў.

3) У тым ліку на апошнім паседжаньні 03.02.2018 была станоўча разгледжаная заява ад кандыдата А.В.Ваўчаніна (акр. № 23) аб зьняцьці сваёй кандыдатуры “па сямейных падставах”.

У выніку на 03.02. 2018 у Жодзіне на выбарах у гарадзкую Раду дэпутатаў 28-га скліканьня

засталося 68 кандыдатаў, якія прэтэндуюць на 38 месцаў у гарадзкой Радзе;

зарэгістравалі сваіх давераных асобаў - 22 кандыдаты (8 зрабілі гэта толькі за 2 тыдні да выбараў);

плянуюць сустрэчы з выбарнікамі ў памяшканьнях - толькі 11.

на радыё выступілі 38 кандыдатаў (5-ць зь іх - атрымалі час па-за агульнай адкрытай жэраб’ёўкаю, якая адбылася на паседжаньні ў прысутнасьці назіраньня - сярод іх такія, як Натальля Сушко (старшыня гарадзкой Рады 27 скліканьня) і Людміла Курбанава (галоўная рэдактарка газэты выканкаму “Жодзінскія Навіны”)

усяго толькі 4 кандыдаты адкрылі свае выбарчыя фонды і могуць надрукаваць свае агітматэрыялы (!). 

Арыгіналмакеты для раздрукоўкі бюлетэні плянавалася аддаць у тыпаграфію 05.02.2018.

а

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзіне

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота, аўдыё: Аляксея Лапіцкага

Катэгорыі: - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline