Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

00a466e2762cd8111e35e18d3303dcdf

Махінацыі на рынку будаўніцтва жыльля працягваюцца пад носам вышэйшага кіраўніцтва ў Менску

Пад прыкрыцьцём дзяржструктураў і “пад носам” у вышэйшага кіраўніцтва ўлады у Менску, аказваецца, працуе амаль узаконеная зладзейская схема адабраньня сродкаў у дабрасумленных пакупнікоў кватэраў з наступным іхным шантажом і вымагальніцтвам!(?)

Учора, нават уявіць такое сабе было немагчымым. Але, сёньня - гэта ўжо ёсьць рэальнасьцю ў сталіцы сучаснае Беларусі.

Людзі заплацілі цалкам за пабудову кватэраў, а кампанія парушыла ўсе тэрміны й фінансавую дысцыпліну, “сплавіла налева” сродкі й спыніла будаўніцтва цалкам.

Цяпер (у выніку) людзям прапануюць “радасна аплаціць” працяг махінацыі, то бок фактычна - далей фінансаваць будаўніцтва для іншай дзяржаўнай будаўнічай арганізацыі. І гэтая схема абкраданьня дабрасумленных плацельшчыкаў працуе згодна аднаго з зацьверджаных заканадаўча, але недасканала прапрацаванага мэханізму набыцьця жыльля - праз “набыцьцё аблегацыяў”.

Падрабязнасьці - глядзі тут.

Такім чынам, дзяржава, скарыстоўваючы давер і дабрасумленнасьць грамадзянаў, якія скарысталі адзін з афіцыйна зацьверджаных прэзыдэнцкім Дэкрэтам сродкаў для набыцьця маёмасьці, замест вырашэньня праблемы на іхную карысьць - прымушае чарговы раз заплаціць за махінацыі ды безадказнасьць чыноўнікаў!(?)

Ці не занадта нахабна й тлуста атрымаецца?!

А як вы асабіста лічыце?

п

ПАДПІСАЦЬ ПЭТЫЦЫЮ (рас.) ДЛЯ ПАДТРЫМАНЬНЯ ПАЦЯРПЕЛЫХ - МОЖНА ТУТ.

а

Алесь ЛЕТА

Łicviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline