
Паставы міліцыянт Падольскі - выконвае "інструкцыю". Жодзінскі выканкам, 03.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.
Асноўныя падзеі, зафіксаваныя назіраньнем у сваёй пасьлядоўнасьці. 03.02.2018, прахадная жодзінскага гарвыканкаму, 09-55 – 10-05.
Затрыманьне назіральніка і дэманстратыўная праверка дакумэнтаў у сябраў камісіі
Адбыўся чарговы прынцыпова заангажаваны дагляд прыватных рэчаў жодзінскага правабаронцы, незалежнага назіральніка ў Жодзінскай ГВК, Аляксея Лапіцкага, і затрыманьне яго на ўваходзе з-за патрабаваньня ў чарговы раз прадставіць пашпарт, каб “пацьвердзіць сваю асобу” міліцыянту аховы.
Пашпар праваабаронца не прад’явіў, і ўжо знаёмы нам сяржант Падольскі, які добра ведае асобу незалежнага назіральніка ў твар, другі раз за два мінулыя дні (02.02.2018 з гэтым жа ахоўнікам таксама адбыўся інцыдэнт) не прапусьціў яго на паседжаньне выбарчай камісіі, якое мусіла пачацца а 10-00 03.02.2018.
Каб паказаць сваю незаангажаванасьць пры гэтым вартавы міліцыянт распачаў “кіпучую дзейнасьць”. На гэты раз яму было мала пасьведчаньняў ад сябраў Жодзінскай выбарчай камісіі, якія ішлі на выбарчае мерапрыемства. І на вачах у затрыманага назіральніка ён пачаў правяраць пашпарты супрацоўніц Жодзінскай ГВК.
Сябры камісіі спачатку прад’яўлялі свае пасьведчаньні, а потым даставалі з торбаў пашпарты і паказвалі прадстаўніку аховы. Дарэчы, як адзначыў Аляксей Лапіцкі, торбы сябраў Жодзінскай ГВК пры гэтым, міліцыянт Падольскі даглядаць нават і не зьбіраўся. Ці то запамятаў, ці на гэты раз не адважыўся … “выконваць інструкцыю”?
Гэта жах! Так не павінна быць. Гэта – няправільна.
Выканкам, у якім знаходзяцца і гарадзкая Рада дэпутатаў, і галоўны выбарчы орган (ГВК), не павінене зачыняцца на ўсе замкі!
Недопуск у выканкам жыхаркі Жодзіна без раптоўна запатрабаванага ў яе пасьведчаньня асобы таксама дэманстратыўна адбыўся пры назіральніку. Колькі такія дэманстрацыі каштуюць?
Пасьля паседжаньня, прыкладна а 10-24, калі назіральнік спыніўся перад стойкаю, каб удакладніць інфармацыю пра інструкцыі й палажэньні, якімі пачаў карыстацца адзначыўшыйся з 17.01.2018 шэрагам інцыдэнтаў зь незалежным назіраньнем міліцыянт-ахоўнік (раней ён вёў сябе вельмі прафэсійна й безканфліктна), апошні ў ходзе размовы раптоўна перамяніў тон і рэзка запатрабаваў, каб праваабарнца на крок адыйшоў ад стойкі (!?). А потым, таксама ў прысутнасьці назіральніка, прыпыніў і не прапусьціў у выканкам жыхарку Жодзіна з-за адсутнасьці ў яе дакумэнту, які б “пацьвярдзіў ейную асобу”.
Грамадзянка вымушаная была пайсьці дадому, ня трапіўшы па справе ў выканкам. І, па дарозе з будынку паразмаўляла з Аляксеем Лапіцкім, які пакінуў прахадную выканкаму сьледам за ёй. Жанчына выказала праваабаронцу сваё абурэньне тым, што зь ёй адбылося ў будынку гарадзкой адміністрацыі (рэд.: на вачах назіральніка).
Пацярпелая кваліфікавала такія паводзіны аховы да наведвальнікаў выканкаму, як “няправільныя”. Яна ў сэрцах абуралася:
Я не разумею, вось я іду ў краму, па шляху вырашыла зайсьці ў выканкам даведацца інфармацыю па жыльлёвым пытаньні … Мяне не пусьцілі, бо ў мяне няма пасьведчаньня асобы. Дык я не разумею, чаму? Ці я іншаземка нейкая? Ці тэрарыстка? Я што так выглядаю? Жах! … Гэта – няправільна.
Яна пацьвердзіла, што “такога прапускнога рэжыму” у выканкаме яна не прыпомніць. І яшчэ зусім нядаўна (можа зь месяц назад), калі яна туды хадзіла, такога не было. Жанчына спакойна праходзіла ў гарадзкую адміністрацыю па сваіх справах без аніякіх праблемаў і патрабаваньняў навогул нешта прад’яўляць.
Такую інфармацыю ведаюць і могуць таксама пацьвердзіць і самі назіральнікі.
ВІДЭА РАЗЬВЯЗКІ ІНЦЫДЭНТУ –
МОЖНА ПАГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ
f
Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Łicviny-INFA
Фота, відэа: Аляксея Лапіцкага.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
[…] па ахове павінны насамрэч служыць бясьпецы, а не замінаць назіральнікам выконваць свае паўнамоцтвы альбо грамадзянам сваечасова задаваць актуальныя для […]