Катэгорыі: Cупольнасьць |

Сяржант Падольскі на "тэлефонным дроце" (дубдь 2). Фота Аляксея Лапіцкага.

Сяржант Падольскі на "тэлефонным дроце" (дубль 2). Фота Аляксея Лапіцкага.

02 лютага 2018 году, у Жодзіне, на шляху на паседжаньне гарадзкой выбарчай камісіі адбыўся інцыдэнт з чарговым затрыманьнем незалежнага назіральніка на прахадной будынку гарадзкой адміністрацыі, вырашэньне якога запатрабавала непасрэднага ўмяшальніцтва кіраўніцтва гарвыбаркаму.

Ужо вядомы нам паставы сяржант міліцыі Падольскі, і на гэты раз праявіў празьмерную асабістую заангажванасьць, скіраваную выключна ў адносінах да прадстаўніка незалежнага назіраньня й кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксея Лапіцкага. Ён зноў учыніў дагляд асабістых рэчаў праваабаронцы, а пасьля адмовіўся прапускаць назіральніка на паседжаньне камісіі з-за адсутнасьці ў яго пашпарту.

Інцыдэнт доўжыўся больш за 5 хвілінаў і быў вычарпаны толькі пасьля таго, як на прахадную была выклікана сакратарка Жодзінскага выбаркаму Тацяна Краўцэвіч, якой было дазволена суправадзіць назіральніка на паседжаньне камісіі “пад ейную ўласную адказнасьць” (!?).

Начальніца арганізацыйна-кадравага адзьдзелу выканкаму выйшла й сказала, што (быццам бы) “сама праходзіла ў будынак выканкаму па сваім пасьведчаньні сябра выбарчай камісіі” (!?).

На што назіральнік трапна заўважыў: “Але ж пашпарту для гэтага ў вас не патрабавалі”!

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі камэнтуе:

Сяржант міліцыі Падольскі цудоўна ведае мяне як назіральніка ў Жодзінскім выбаркаме. Для таго, каб прапусьціць мяне на паседжаньне камісіі ніякія пасьведчаньні асобы яму не патрэбныя. Таму, ягоныя дзеяньні я разглядаю, як мэтанакіраваны працяг дыскрымінацыйнага адміністрацыйнага ўціску на мяне як прадстаўніка незалежнага назіраньня ў Жодзіне. Пасьля апошняга інцыдэнту, 17.01.2018, ахоўнік атрымаў заўвагу ды ясныя тлумачэньні ад старшыні камісіі Сяргея Афанасенкава, які ў маёй прысутнасьці дадаткова ясна патлумачыў міліцыянту пра тое, што назіральнікаў неабходна прапускаць на паседжаньні камісіі, бо ў іх няма й не павінна быць пасьведчаньняў.

- У такіх умовах падобны падкрэсьлена скрупулёзны дагляд маіх прыватных рэчаў (адна і тая ж маленькая торбачка з нататнікам, асадкаю, партатыўнай фотакамэрай, гаманцом, …), а таксама наступнае запатрабаваньне пашпарту для пацьверджаньня маёй асобы, далейшая адмова прапусьціць на выбарчае мерапрыемства з-за адсутнасьці дакумэнтаў - выглядаюць як чарговае мэтанакіраванае стварэньне перашкодаў назіраньню за выбарамі ў Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі і больш нагадвае правакацыю, чым дабрасумленнае выкананьне службовых абавязкаў па ахове будынку выканкаму, - падкрэсьліў Аляксей Лапіцкі.

і пасьведчаньні сябраў выбарчай камісіі, і пашпартныя дадзеныя

Дэманстратыўная татальная праверка дакумэнтаў сябраў выбаркаму пасьля затрыманьня на прахадной назіральніка. Фота Аляксея Лапіцкага.

Нагадаем, што міліцэйская ахова будынку гарадзкой адміністрацыі мэтанакіравана з самага старту выбарчай кампаніі пачала спачаку спыняць і даглядаць рэчы назіральніка, потым патрабаваць пакінуць аўдыё-відэа прылады і мабільны тэлефон у камэры захоўваньня на ўваходзе, потым патрабаваць пасьведчаньне назіральніка і нават запісвала пашпартныя дадзеныя, потым міліцыянту Падольскаму зноў тэрмінова спатрэбілася вызначаць асобу таго ж самага назіральніка па пашпарце (!?). Пры гэтым, міліцыянт не называе ні імёнаў свайго непасрэднага кіраўніцтва, ні тых, хто курыруе ягоныя дзеяньні ў выканкаме, і спасылаецца на карыстаньне нейкімі сакрэтнымі дакумэнтамі, выключна для службовага карыстаньня.

Дэманстратыўная праверка дакумэнтаў сябраў выбаркаму. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дэманстратыўная татальная праверка дакумэнтаў сябраў выбаркаму пасьля затрыманьня на прахадной назіральніка. Фота Аляксея Лапіцкага.

P/S

Падчас інцыдэнту, калі затрыманы на прахадной назіральнік пачаў відэазапіс, міліцыянт Падольскі, які перад праваабаронцам прапусьціў звычайную наведвальніцу абсалютна свабодна, тут жа пачаў відавочна дэманстратыўна правяраць і пасьведчаньні сябраў выбарчай камісіі, і пашпарты ў супрацоўніц Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі, якія ішлі на паседжаньне пасьля затрыманага на ўваходзе незалежнага назіральніка (гл. фота, відэа - ніжэй).

РАЗЬВЯЗКА ІНЦЫДЭНТУ КАРОТКАЕ ВІДЭА -

ГЛЯДЗІ ТУТ


ДАДАТКІ:

Заўвагі й тлумачэньні ад старшыні камісіі міліцыянту Падольскаму - пасьля інцыдэнту 17.01.2018

а

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзіне,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Łicviny-INFA

Фота, аўдыё, відэа: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: Cупольнасьць |

Гэты артыкул размешчаны 03.02.18 02:52 у катэгорыі: Cупольнасьць.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 04.02.18 03:47: За 2-а тыдні да выбараў Жодзінскія ўлады “зачыняюць дзьверы”!? Жыхарка Жодзіна: “Я што, іншаземка? Тэрарыстка? … Гэта жах!” (фота [ ]

    [...] раз за два мінулыя дні (02.02.2018 з гэтым жа ахоўнікам таксама адбыўся інцыдэнт) не прапусьціў яго на паседжаньне выбарчай камісіі, [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline