Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Выбарыч білборд на пераходзе ля трасы Барысаў-Менск у Жодзіне. Фота Аляксея Лапіцкага.

Выбарчы білборд на пераходзе ля трасы Барысаў-Менск у Жодзіне. Фота Аляксея Лапіцкага.

У Жодзіне выбарчая кампанія ў гарадзкую Рады дэпутатаў 28-га скліканьня быццам бы працягваецца. Але паверыць у гэта цяжка. Бо жодзінцы акрамя заклікаў на выбары ня бачуць ні агітацыйнай прадукцыі ад кандыдатаў, ні саміх кандыдатаў.

Пра гэта нагадваюць толькі плякаты пра дату выбараў і вялікі білюборд, разьмешчаны на асноўным пераходзе праз пр. Леніна (гл. загалоўнае фота).

Ніякіх агітацыйных матэрыялаў у Жодзіне дагэтуль не зьвяілася. Пікетаў, мітынгаў, сходаў таксама не праводзілася й не замаўлялася. У скрайнім выпадку, пра гэта ніякай інфармацыі з Жодзінскай ГВК незалежнаму назіраньню не паступала.

Вось і атрымліваецца, што самыя спрыяльныя ў Беларусі ўмовы для правядзеньня агітацыйных мерапрыемтсваў, вызначаныя Жодзінскім выканкамам на гэтых мясцовых выбарах, тут няма каму скарыстоўваць. А абмежаваньні па візуальнай агітацыі, якія засталіся не зьнятымі і на выбарах 2018 году, у чарговы раз толькі ўскладняюць інфармаваньне выбарніка пра наяўныя кандыдатуры.

Незалежны назіральнік за выбарамі ў Жодзіне, Аляксей Лапіцкі, камэнтуе:

Як і прагназавалася агітацыя праходзіць незаўважна, і выбары прыйдзецца рабіць фактычна ўсьляпую ды яшчэ ў халодным зімовым паўзмроку. Незалежнае назіраньне пастаянна папярэджвае выбаркам, але апошні сыстэматычна абмяжоўвае магчымасьці для візуальнай агітацыі ў горадзе стэндамі арганізацыяў ды непрыстасаванымі для выбарчых матэрыялаў тумбамі для абвестак на вуліцах. У выніку замест агітацыйных матэрыялаў з праграмнымі прапановамі (калі такія ёсьць) ад кандыдатаў і адпаведных выбарчых агітацыйных стэндаў прыкладна за 2 тыдня да дня выбараў у горадзе зьявяцца цэнтралізавана вырабленыя плякаты інфармацыйнага зьместу з партрэтамі й кароткімі аўтабіяграфіямі кандыдатаў на інфармацыйных стэндах. І гэтага будзе чарговы раз выдавацца за агітацыйную кампанію.

Такім чынам, з года ў год, з кампаніі ў кампанію выбарніку замест паўнавартаснай візуальнай агітацыі ды альтэрнатыўных праграмаў кандыдатаў прапануецца конкурс аднастайных кароткіх біяграфічных зьвестак ад жодзінскага выбаркаму.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

- Я шмат разоў раней бачыў на выбарчых участках выбарнікаў, якія ня ведаюць, хто балатуецца па іхнай акрузе і якая ў каго праграма.  У такіх умовах людзі просяць падказаць, за каго аддаць голас. І ў лепшым выпадку ім у апошні момант зноў прапаноўваюць паглядзець на партрэты і біяграфічныя зьвестккі кандыдатаў, зь іхнымі службовымі пасадамі, маёмасным станам, даходамі. Пасьля гэтага, глнуўшы ў столь, яны мусяць вызначацца, - дадае жодзінскі праваабаронца. - Такая практыка прывучае людзей да аўтаматычнага ды бяздумнага, але абавязковага галасаваньня ўсьляпую. А ў якасьці дадзеных для параўнаньня ды ацэнкі (пры такой сыстэматычнай практыцы) навязваецца фактычна запраграмаваны, выгодны для кіруючай намэнклятуры сацыяльны стэрыятып, - канстатуе незалежны назіральнік за выбарамі.

Паводле незалежнага назіраньня

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Фота: Аляксея Лапіцкага

Lićviny-INFA
Lićviny-INFA

Гэты артыкул размешчаны 31.01.18 03:15 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 08.02.18 15:35: Жодзіна: за 4 дні да пачатку “пэрыяду галасаваньняў” - адсутнасьць візуальнай агітацыйнай кампаніі і адміністрацыйна-камандная абавя [ ]

    [...] гэтым, гэтыя ўлёткі разьмешчаныя па-за інфармацыйнымі стэндамі ў парушэньне прынятых выканкамам [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline