Вядомы дэпутат Міхал Бараноўскі зарэгістраваў 5 давераных асобаў. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дэпутат Міхал Бараноўскі ў якасьці кандыдата зарэгістраваў 5 давераных асобаў. Фота Аляксея Лапіцкага.

На паседжаньні Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі 22 студзеня 2018 разглядалася пытаньне пра рэгістрацыю давераных асобаў кандыдатаў на выбары ў гарадзкую Раду дэпутатаў 28-га скліканьня.

Паседжаньне праводзілася з 17-30 ў памяшканьні камісіі (каб. №118 жодзінскага гарвыканкаму) і доўжылася 12 хвілінаў. На ім прысутнічалі 11 сябраў камісіі і 2 назіральнікі:

незалежны назіральнік ад БГК, кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, Аляксей Лапіцкі, і

назіральніца ад жаночай арганізацыі, супрацоўніца арганізацыйна-кадравага адзьдзелу выканкаму, Алена Вечарынская, падпарадкаваная сулжбова начальніцы арганізацыйна-кадравага адзьдзелу выканкаму, сакратарцы выбарчай камісіі Тацяне Краўцэвіч).

У выніку, з улікам паседжаньня 19.01.2018, на якім адбывалася регістрацыя кандыдатаў, сваіх давераных асобаў на 22.01.2018 у Жодзінскай ГВК зарэгістравалі 14 кандыдатаў.

Некаторыя кандыдаты зарэгістравалі па 2 чалавекі (сваіх родных), іншыя - максымальна дазволеную колькасьць - па 5 чал. Усяго зарэгістраваныя 42 давераныя асобы.

Пытаньні парадку правядзеньня агітацыйных мерапрыемстваў

Пасьля паседжаньня назіральнік вымушаны быў удакладніць пытаньні адносна парадку правядзеньня агітацыйных мерапрыемстваў (у памяшканьнях і на вуліцах горада) у сакратаркі Тацяны Краўцэвіч.

Гэта неабходна было зрабіць, бо тая інфармацыя, якую прадставіў кандыдатам у дэпутаты старшыня Жодзінскай ГВК паказвала на адсутнасьць у кіраўніцтва камісіі дакладнага разуменьня ды трактоўкі дадзенай працэдуры.

Спачатку 17.01.2018 для кандыдатаў прагучала наступнае:

“Вы зьвернецеся ў выканкам і на працягу 2 дзён яны вам пакажуць, дзе можна будзе правесьці такі сход, пікет альбо мітынг“.

І гэта пры тым, што ВК Беларусі прадпісвае свабоду агітацыі ды апавяшчальны характар пры арганізацыі правядзеньня агітацыйных вулічных мерапрыемстваў, а ўсе забароненыя месцы ўжо вызначаныя выканаўчым камітэтам у адмысловым Рашэньні №3 ад 05.01.2018.

Непаразуменьні ўзьніклі таксама і пасьля тлумачэньняў старшыні камісіі Сяргея Афанасенкава на гэтую тэму, якія ён даваў пры інфармаваньні кандыдатаў пры правядзеньні жэраб’ёўкі на паседжаньні Жодзінскай ГВК 19.01.2018, адказваючы на пытаньне назіральніка Аляксея Лапіцкага - глядзі ніжэй кароткае відэа, дзе адказ старшыні зафіксаваны напрыканцы першай хвіліны, а дакладней на адрэзку відэа: 1:54 - 2:12 і далей.

ВІДЭА З ПАСЕДЖАНЬНЯ (3-41 хв.) -

ГЛЯДЗІ ТУТа

У выніку Тацяна Краўцэвіч пацьвердзіла памылковую ўзгадку пра Зкон … Яна таксама ясна адзначыла, што кандыдаты не павінны падаваць заяўкі на правядзеньне масавых мерапрыемстваў адпаведна дзейснаму Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Як адзачае жодзінскі праваабаронца Аляксей Лапіцкі, згодна з адмысловым заключэньнем Венэцыянскай камісіі ад 2012 году гэты нацыянальны закон патрабуе істотнай прерапрацоўкі. - Кандыдаты ж дзейнічаюць у межах Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. А там прадугледжана зусім іншая працэдура, больш набліжаная да агульнапрызнаных стандартаў права на мірныя сходы і публічныя выказваньні, якія ёсьць нормаю ва ўсім цывілізаваным сьвеце й зьяўляюцца абавязковымі для Беларусі, як адной зь Дзяржаў-Падпісантак Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і падітычных правах (МПГіПП), - падкрэсьлівае незалежны назіральнік.

Кандыдаты павінны за 2 дні ў адвольнай пісьмовай форме зрабіць апавяшчэньне ў выканкам (гл. фота ніжэй) пра месца й час плянуемых ім масавых мерапрыемства ў любым з незабароненых адпаведным Рашэньнем 3 месцы.

Гэта неабходна для таго, каб не прасіць дазволу на правядзеньне ў гарадзкіх уладаў, а даць магчымасьць міліцыі, мэдыкам альбо камунальнікам (пры неабходнасьці) аказаць садзеяньне кандыдатам і іхным давераным асобам у рэалізацыі заплянаваных агітацыйных пікетаў, мітынгу альбо сходаў і якасна выканаць уласныя службовыя абавязкі па ахове ўдзельнікаў і захаваньні належнага  грамадзкага правапарадку ў горадзе.

Мэтадычка з Жодзінскай ГВК. Фота Аляксея Лапіцкага.

Мэтадычка з Жодзінскай ГВК. Фота Аляксея Лапіцкага.

Назіральніка задаволіў такі адказ і тлумачэньні, але …

Праблема неадпаведнага прачытаньня ці трактоўкі такіх важных для кожнага актыўнага кандыдата працэдураў, адпаведнага сваечасовага інфармаваньня ўсіх зацікаўленых бакоў - замінае ў эфэктыўным плянаваньні й правядзеньні імі паўнавартаснай агітацыйнай кампаніі, як мінімум.

Аляксей Лапіцкі ў гэтай сувязі адзначае:

Падобныя правільныя ды ясныя тлумачэньні добра даваць сваечасова і тым, каму такая інфармацыя найперш неабходная - кандыдатам у дэпутаты ды іхным давераным асобам, а не назіральнікам любых роўняў пры размове сам-насам у памяшканьні камісіі …

АЎДЫЁСЬВЕДЧАНЬНЕ - АДКАЗ-ТЛУМАЧЭНЬНЕ АД ТАЦЯНЫ КРАЎЦЭВІЧ 22.01.2018 -

МОЖНА ПАСЛУХАЦЬ ТУТ

Паводле незалежнага назіраньня,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA

Фота, аўдыё: Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline