
21 студзеня 2018 ў Менск зь візытам прыяжджае спэцпрадстаўнік Парлямэнскай асамблеі АБСЭ па Усходняй Эўропе Кент Харстэд.
Як паведаміў сайт TVR.by, пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі ды лічбавай дыпляматыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык. Раней (у 2016 годзе) сп. Харстэд узначальваў місію назіральнікаў ад АБСЭ на парлямэнскіх выбарах у Беларусі. Прадстаўнік МЗС Беларусі адзначыў:
“Гэта ягоны першы візіт у краіну ў якасьці спэцпрадстаўніка. Падчас сустрэчаў акцэнт будзе зроблены на абмеркаваньні рэкамэндацыяў БДІПЧ АБСЭ па пытаньнях удасканаленьня выбарчага працэсу ў Беларусі. Заплянаваны шэраг сустрэчаў, у тым ліку зь міністрам замежных справаў Рэспублікі Беларусь Макеем, з старшынёю Цэнтарвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай, кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых”.
Акрамя таго, праграмай прадугледжана наведваньне Кентам Харстэдам Парку высокіх тэхнал1гіяў і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень”. У гэтай сувязі не залішнім будзе нагадаць грамадзкасьці й чыноўнікам усіх роўняў пра сутнасьць рэакамэндацыяў БДІПЧ АБСЭ па ўдасканальваньні выбарчага працэсу ў Беларусі разам практычнымі прапановамі па іх імплемэнтацыі ад нацыянальнай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
ДАДАТАК:
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
Паразмаўляюць і …
Праверка подпісаў пры рэгістрацыі-нерэгістрацыі кандыдатаў як была, гэтак і заталася ЗАКРЫТАЙ!
Адзін з асноўных момантаў у выбарах, не зважаючы на пэрсанальны склад камісіяў.
Наперадзе галасаваньне й ПАДЛІК ГАЛАСОЎ. Але ва ўмовах, калі застануцца адны безальтэрнатыўнікі ды свае з “падстрахоўкаю” можна будзе дзе-нідзе й зрабіць шоў з поўным падыходам да сталоў зь бюлетэнямі (як ужо аднойчы здаралася ў Жодзіне) ды нарэшце й галосна падлічыць (чаго не было тут нідзе й ніколі).
Аднак, ці вырашае гэта праблему з неабходнымі зьменамі выбарчай практыкі агулам? Канешне ж не!
Пры ўсёй сваёй лібераЛІЗАНУТасьці і паказной ляяльнасьці выбарчы працэс застаецца цалкам падкантрольным для ўладаў, а для грамадзтва на столькі ж безнадзейна закрытым.
Няўжо нехта сапраўды думае, што такім чынам можна кагосьці падмануць.
Сябе не падманеш. Бо ніколі не будуць спрыяць росту выбарчай культыры ў грамадзтве ды й адпаведнага даверу да “абіраемай такім чынам” ўлады ЛЮБЫЯ ВЫНІКІ, якія былі атрыманыя праз закрытыя для назіраньня так званыя “выбарчыя працэдуры”.
AL Łapicki (