Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
Незапоўненыя сьпісы разьмеркаванага часу і кіраўніцтва Жодзінскага выбаркаму. Фота Аляксея Лапіцкага.
Незапоўненыя сьпісы разьмеркаванага часу і кіраўніцтва Жодзінскага выбаркаму. Фота Аляксея Лапіцкага.

На паседжаньні Жодзінскай ГВК, якое было праведзена 19.01.2018 з 17-30 да 18-05, праводзілася жэраб’ёўка з вызначэньнем часу агітацыйных выступаў кандыдатаў на радыё. Больш за палову зь іх адмовіліся ад выступаў, ня гледзячы на тое, што іх настойліва прасілі гэта зрабіць і запрашалі.

На паседжаньне, якое праводзілася ў мэтах разьмеркаваньня эфірнага часу на радыё, і праводзілася разам з цэнтралізаваным фатаграфаваньнем кандыдтаў, прыйшло 45 кандыдатаў. Прысутнічала 11 сябраў камісіі і 1-а рэдактарка Жодзінскага Радыё і 1 незалежны назіральнік кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары, Аляксей Лапіцкі.

На паседжаньні па разьмеркаваньні эфірнага часу 19 стадзеня 2018. Фота Аляксея Лапіцкага.
На паседжаньні па разьмеркаваньні эфірнага часу 19 стадзеня 2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

У выніку жэраб’ёўкі, на якую актыўна заклікала прысутных сакратарка камісіі Тацяна Краўцэвіч:

24 студзеня на зарэзэрваваныя для выступаў 100 хвілінаў эфірнага часуў “Мінскай хвалі” (FM 97,4) набралося 30 чалавек (па 3 хвіліны кожнаму на выступ); 25 студзеня, дзе маецца такі ж самы рэзэрв часу, выступаць будзе толькі 3 чалавекі.

Такім чынам, на 19.01.2018 толькі 33 кандыдаты з 69 плянуюць свой агітацыйны выступ на радыё “Мінская хваля”.

Не залішнім будзе нагадаць, што ў Жодзіне 38 свабодных дэпутацкіх крэслаў.

Кандыдаты выцягваюць нумаркі, пад якімі будуць выступаць па чарзе на радыё "Мінская хваля". Фота Аляксея Лапіцкага.
Кандыдаты выцягвалі нумаркі, пад якімі будуць выступаць па чарзе на радыё “Мінская хваля”. Фота Аляксея Лапіцкага.

У той жа час некаторыя кандыдаты на паседжаньні выказвалі незадавальненьне тым, што прапанаваная для агітацыйных выступаў хваля кепска ловіцца. Адны зусім не праяўлялі інтарэсу да агітацыі мэдыясродкамі, а іншыя сетавалі на немагчымасьць выступаць па мясцовым тэлебачаньні. Як адказаў на гэта старшыня паседжаньня С.Афанасенкаў, заканадаўства яшчэ не прадугледжвае тэлевыступы для мясцовых выбараў.

Дэпутат гарадзкой Рады, Міхал Бараноўскі, таксама адмовіўся ад выступу. Фота Аляксея Лапіцкага.
Дэпутат гарадзкой Рады, Міхал Бараноўскі, таксама адмовіўся ад выступу. Фота Аляксея Лапіцкага.

Перад паседжаньнем усе кандыдаты прайшлі працэдуру цэнтралізаванага фатаграваваньня, якое рабілася фатографам афіцыйнай газэты выканкаму “Жодзінскія Навіны“. Рэдактарка “Жодзінскага Радыё” паведаміла прысутным, што дапаможа з выступам кожнаму кандыдату пры запісе, калі спатрэбіцца належным чынам адкарэктуе іх, каб яны ўкладліся ў 3 хвіліны й мелі належны агітацыйны зьмест. Потым усе запісы з выступамі будуць адным файлам перасланыя ў рэдакцыю “Мінскай Хвалі” для канчатковага скарыстаньня.

Рэдактарка "Жодзінкага Радыё", Вольга, дакладае на паседжаньні 19.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.
Рэдактарка “Жодзінкага Радыё”, Вольга, дакладае на паседжаньні 19.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.
Сябры Жодзінскай ГВК разам з кандыдатамі пасьля паседжаньня. Фота Аляксея Лапіцкага.
Сябры Жодзінскай ГВК разам з кандыдатамі пасьля паседжаньня. Фота Аляксея Лапіцкага.
Сябры камісіі на паседжаньні 19.01.2018 і відэакамэра назіральніка. Фота Аляксея Лапіцкага.
Сябры камісіі на паседжаньні 19.01.2018 і відэакамэра назіральніка. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дзеяньні аховы на прахадной

Назіральнік кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі адзначае, што пасьля інцыдэнту з аховаю на прахадной у будынак выканкаму 17 студзеня 2018 году, на гэты раз на вахце знаходзіўся міліцыянт Каваленка.

Ён абмежаваўся традыцыйным ужо ў адносінах да мяне як незалежнага назіральніка даглядам прыватных рэчаў. А таксама, - бачна ў працяг тэмы з інцыдэнтам, - зьвярнуў увагу на дазвольны характар карыстаньня фота-відэа-аўдыё прыладамі. Прыйшлося інфармаваць службоўцу, які відавочна атрымлівае неадназначныя й супярэчныя загады, пра атрыманьне мною дазволу на здымкі непасрэдна ад кіраўніка выканкаму (слухай аўдыё ніжэй). На гэта Каваленка чамусьці перапытаў, ад каго канкрэтна з кіраўніцтва выканкаму, быў атрыманы такі дазвол, - адзначыў жодзінскі правабаронца.

КАРОТКІ АЎДЫЁЗАПІС З ПРАХАДНОЙ ВЫКАНКАМУ -

МОЖНА ПАСЛУХАЦЬ ТУТ


Варта заўважыць, што ў дзеяньнях ахоўнай службы будынку Жодзінскага гарвыканкаму з пачаткам выбарчай кампаніі фіксуюцца відавочна нэгатыўныя перадузятыя дзеяньні выключна адносна прадстаўніка незалежнага назіраньня. А гэта супярэчыць сутнасьці й лёгіцы тых пазытыўных заяваў, якія былі зробленыя вышэйшым гарадзкім кіраўніцтвам.

Ці тое левая рука ня ведае, што робіць правая?

ВІДЭА З ПАСЕДЖАНЬНЯ (3-41 хв.) -

ГЛЯДЗІ ТУТа

Паводле незалежнага назіраньня,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA

Фота, відэа, аўдыё: Аляксея Лапіцкага

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Відэа, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 20.01.18 20:57 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Відэа, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 06.02.18 00:57: У Жодзіне на 38 акругаў засталося 68 кандыдатаў, зь іх на радыё выступала як раз - 38 (аўдыё, статыстыка) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] час па-за агульнай адкрытай жэраб’ёўкаю, якая адбылася на паседжаньні ў прысутнасьці назіраньня - сярод іх такія, як [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline