У апошнім шэрагу на выніковым паседжаньні 17.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Рэакцыя на дакладаемую інфармацыю. У апошнім шэрагу на выніковым паседжаньні 17.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Ня гледзячы на спробы нядопуску незалежнага назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, Аляксея Лапіцкага, на паседжаньне выбарчай камісіі 17.01.2018, якое адбывалася з 12-00 па 14-29 на 4-м паверсе ў будынку жодзінскага гарвыканкаму, - праваабаронца здолеў на яго трапіць.

І мы маем магчымасьць распавесьці пра некаторыя істотныя моманты завершанага этапу вылучэньня й рэгістрацыі кандыдатаў на выбары ў Жодзінскую гарадзкую Раду дэпутатаў 28-га скліканьня.

У выніковым этапным паседжаньні выбаркаму ў Жодзіне прымала ўдзел больш за 80 чалавек, разам з поўным складам (13 чал.) камісіі. Вёў паседжаньне старшыня ГВК, Сяргей Афанасенкаў.

На паседжаньні 17.01.2018 у канфэрэнцзалі выканкаму не было свабодных месцаў. Фота Аляксея Лапіцкага.

На паседжаньні 17.01.2018 у канфэрэнцзалі выканкаму не было свабодных месцаў. Фота Аляксея Лапіцкага.

Усе 48 прэтэндэнтаў, якія вылучаліся ад прадпрыемстваў і арганізацыяў, прайдзя закрытую ад назіраньня працэдуру праверкі пададзеных дакумэнтаў, былі зарэгістраваныя камісіяй адзінагалосна й без заўвагаў.

З 24прэтэндэнтаў, якія вылучаліся зборам подпісаў грамадзянаў, падпісныя аркушы якіх прайшлі ня менш закрытую ад назіраньня працэдуру праверкі подпісаў, - зарэгістраваныя толькі 18 чалавек, у тым ліку і галоўная рэдактарка “Жодзінскіх Навінаў” Людміла Курбанава, якая раптоўна трапіла ў нашае поле зроку, дзякуючы заўважаных незалежным назіраньнем цікавых момантаў у ейных падпісных акрушах, якія адбіраліся для праверкі на паседжаньні выбаркаму 09.01.2018 па працы з пададзенымі пакетамі дакумэнтаў.

У выніку ў Жодзіне на 38 акругах (24 УВК) з 75 прэтэндэнтаў у мясцовых выбарах будуць удзельнічаць 69 чалавек.

Пры гэтым, 7 акругаў будуць безальтэрнатыўнымі - на іх вылучана па 1-му кандыдату.

Будучыя кандыдаты чакаюць уручэньня пасьведчаньняў. Фота Аляксея Лапіцкага.

Будучыя кандыдаты чакаюць уручэньня пасьведчаньняў. Фота Аляксея Лапіцкага.

І гэта - наступныя акругі й кандыдаты ў гарадзкую Раду:

1) акруга №3 - Федзечка Генадзь (начальнік РЭС Барысаўскага філіялу электрасетак РУП “Мінскэнэрга”);
2) акруга №7 - Бараноўскі Міхал (загадчык лябараторыяй “Навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі” (неаднаразовы, дастаткова актыўны дэпутат гарадзкой Рады, абіраемы па дадзенай акрузе);
3) акруга №17 - Яскевіч Дзьмітрый, (1995 г.н.), інжынэр “Белазбудкомплексу” з ПА “БелАЗ”,
4) акруга №27 - Шершнева Тацяна, мэтадыст філіялу БНТУ, палітэхнічны коледж;
5) акруга №28 - Курбанава Людміла, галоўная рэдактарка Редакцыі газеты “Жодзiнскiя навiны” і праграм радыёвяшчаньня “Радыё Жодзіна”, пазначана - пражывае ў г.Жодзіна (зарэгістраваная ў г. Менску), былая дэпутатка, сябра выканкаму, - прыцягнула ўвагу назіраньня сваімі падпіснымі аркушамі, не атабранымі для праверкі выбарчай камісіяй;
6) акруга №30 - Слабуха Сяргей*, ст. майстар вытворчага ўчастку на ПА “БелАЗ” - былы дэпутат гарадзкой Рады.

* - негатыўна вылучыўся ў пэрыяд назіраньня за выбарчай кампаніяй 2016 году ў Жодзіне пры фіксуемых парушэньнях ВК і далейшых спробах аказаньня ўціску на незалежнае назіраньне праз “пагрозы разабрацца” … - ладзіў пастаянныя перашкоды ў зборы інфармацыі даўгатэрміноваму назіральніку на публічных выбарчых мерапрыемствах у горадзе.

С.Слабуха на паседжаньні 17.01.2018 зноў у ролі кандыдата. Фота Аляксея Лапіцкага.

С.Слабуха на паседжаньні 17.01.2018 зноў у ролі кандыдата - безальтэрнатыўнага. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сярод 6 прэтэндэндаў, не зарэгістраваных кандыдатамі:

1) Дэдыскейн Мікалай А., забракавана - 11 подпісаў - 26,3%;
2) Метліцкая Аксана Ів. - 7 подпісаў, засталося 68 < 75 подпісаў, неабходных для вылучэньня;
3) Мыцько Ігар Ул. - 12 подпісаў, 40%;
4) Каперскі Ігар Вас. - 8 подпісаў, 32,6%;
5) Круглік Тацяна Вікт. - 7 подпісаў, 23,3%;
6) Герыловіч Анастасія Дм. - 7 подпісаў, 23,3%*.

* - Праверка падпісаў апошняй, - тым больш, пры закрытаcьці гэтай працэдуры, - выклікае сур’ёзныя пытаньні ў незалежнага назіраньня. Бо ў праверцы подпісаў дадзенай прэтэндэнткі, якая зьяўляецца сябрай БСДП “Грамада”, актыўны ўдзел прымала і сакратарка Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі Тацяна Краўцэвіч (нач. арганізацыйна-кадравага адзьдзелу выканкаму), што было зафіксавана назіраньнем 10.01.2018г.

Па пытаньні рэгістрацыі-нерэгістрацыі кандыдатаў напрацягу амаль 2-х гадзінаў старшынём паседжаньня зачытвалася інфармацыя па кожнай кандыдатуры.

Сяргей Афанасенкаў прадстаўляе зарэгістраваных кандыдатаў на паседжаньні камісіі 07.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сяргей Афанасенкаў прадстаўляе зарэгістраваных кандыдатаў на паседжаньні камісіі 07.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Па тых, хто вылучаўся зборам подпісаў і быў незарэгістраваным дастаткова падрабязна дакладалі сябры камісіі, якія непасрэдна адказвалі за праверку называемага прэтэндэнта. Потым падрабязна зачытваўся пратакол прымаемага рашэньня і праводзілася галасаваньне.

Галасаваньне сябраў жодзінскай ГВК па кожнай кандыдатуры 17.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Галасаваньне сябраў жодзінскай ГВК па кожнай кандыдатуры 17.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Нажаль, - па аналёгіі з паседжаньнем выканкаму, - з-за таго, што перад вачым старшынствуючага не было экрану з адлюстраваньнем віду на прэзыдыюм, і ён не азіраўся пры галасваньні, - дэмакратычная працэдура галасваньня выглядала досыць ненатуральна, бо сябраў камісіі з задняга шэрагу прэзыдыюму Сяргей Афанасенкаў ня бачыў і ня мог ведаць, як яны й за што прагаласавалі.

Акрамя гэтага, адбылася прэцэдура ўручэньня зарэгістраваным кандыдатам адпаведных пасьведчаньняў.

ВІДЭА - ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ

Прысутныя былі праінфармаваныя пра ўмовы правядзеньня агітацыйнай кампаніі,  неабходнасьць выкананьня патрабаваньняў ВК Беларусі, у тым ліку, пры вырабе й распаўсюдзе візуальнай прадукцыі, арганізацыі агітацыйных сходаў і мітынгаў.

Зарэгістраваным кандыдатам прадстаўляецца інфармацыя пра выбарчыя бюлетэні. Фота Аляксея Лапіцкага.

Зарэгістраваным кандыдатам прадстаўляецца інфармацыя пра выбарчыя бюлетэні. Фота Аляксея Лапіцкага.

У апошніх шэрагах на паседжаньні камісіі 17.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

У апошніх шэрагах на паседжаньні камісіі 17.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Рэакцыя кіраўніцтва Жодзінскай ГВК на інцыдэнт з затрымкай назіральніка

Пасьля паседжаньня старшыня камісіі Сяргей Афанасенкаў быў праінфармаваны назіраньнем пра інцыдэнт з затрыманьнем незалежнага назіральніка Аляксея Лапіцкага на ўваходзе ў будынак Жодзінскага гарвыканкаму. Па прозьбе пацярпелага, - з-за інцыдэнту назіральнік спазьніўся на мерапрыемства на 14 хвілінаў, - зрабіў дадатковае растлумачэньне дзяжурнаму на ўваходзе сяржанту Падольскаму пра тое, што для нацыянальных даўгатэрміновых назіральнікаў, якім зьяўляецца А.Лапіцкі, Выбарчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь не прадугледжана ніякіх пасьведчаньняў. І іх неабходна свабодна прапускаць на ўсе выбарчыя мерапрыемствы выбаркаму.

Сяржант Падольскі пасьля створанага ім інцыдэнту - на вахце. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сяржант Падольскі пасьля створанага ім інцыдэнту - на вахце. Фота Аляксея Лапіцкага.

АЎДЫЁСЬВЕДЧАНЬНЕ - СЛУХАЦЬ ТУТ

Незалежнаму назіраньню не дазволілі непасрэдна азнаёміцца з дакумэнтальнымі вынікамі праверкі.

Чарговая спроба Аляксея Лапіцкага азнаёміцца з дакумэнтамі, якія ўжо прайшлі закрытую для назіраньня працэдуру праверкі камісіяй, - ужо пасьля адсеву 6 і рэгістрацыі 69 кандыдатаў (гл. зьвесткі ў дадатку №1), - не атрымала станоўчага выніку.

Дакумэнты (нават толькі незарэгістраваных прэтэндэнтаў) на запыт назіральніка пасьля праведзенага паседжаньня сакратарка жодзінскага выбаркаму, Тацяна Краўцэвіч, не паказала.

Яна адзначыла, што ўсе нерэгістраваныя прэтэндэнты ўжо інфармаваныя, яны атрымалі ўсе неабходныя зьвесткі…

АЎДЫЁСЬВЕДЧАНЬНЕ ПА ГЭТЫМ ПЫТАНЬНІ - СЛУХАЦЬ  ТУТ

Аднак, у назіраньня маюцца сур’ёзныя і абгрунтаваныя сумневы ў тым, што належнае апавяшчэньне нерэгістраваных кандыдатаў, якое быццам бы ўжо было сваечасова зробленае камісіяй, - не адпавядае сапраўднасьці.

P/S

На абскарджваньне рашэньня жодзінскай камісіі даецца ўсяго 3 дні. І за гэты час, трэба вывучыць адпаведныя дакумэнты, знайсьці памылкі й абвергнуць неправамерныя высновы - падаць абаснаваную скаргу ў Менскую абласную выбарчую камісію.

а

ДАДАТКІ:

  1. Зьвесткі пра кандыдатаў (PDF-файл, 4,34 Mb)

Паводле незалежнага назіраньня
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Фота, відэа, аўдыё Аляксея Лапіцкага

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Відэа, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline