Міліцыянт Падольскі на дроце - кіруецца тэлефонным правам. Фота Аляксея Лапіцкага.

Міліцыянт Падольскі на дроце - кіруецца тэлефонным правам. Фота Аляксея Лапіцкага.

17.01.2018 на прахадной будынку гарвыканкаму, з 11-57 па 12-14 адбываўся інцыдэнт з затрыманьнем назіральніка, якому не дазвалялі прайсьці ў памяшканьне правядзеньня паседжаньня з уласнымі рэчамі, (увага!) без прад’яўленьня “пасьведчаньня назіральніка”, пагражалі затрымаць і “пасадзіць”!

Міліцыянт службы аховы, сяржант Падольскі, прыпыніў Аляксея Лапцікага як назіральніка, якога ён практычна кожны раз прапускае без аніякіх праблемаў і ведае ягоныя паўнамоцтвы, абшукаў прыватныя рэчы й запатрабаваў пакінуць фота-відэа камэры, у тым ліку і мабільны тэлефон у камэры захоўваньня. Назіральнік запярэчыў, бо гэтыя рэчы зьяўляюцца ягонымі працоўнымі інструмэнтамі, з дапамогай якіх ён фіксуе факты, зьбірае інфармацыю для далейшага аналізу адпаведнасьці назіраемых працэдураў дзейснаму выбарчаму заканадаўству. У выніку інцыдэнту арганізаваўся затор - людзі таксама спазьняліся, хто на паседжаньне (былыя і будучыя кандыдаты ў тым ліку), хто па іншых тэрміновых справах.

Затор на прахадной выканкаму з-за непропуску назіральніка. Фота Аляксей Лапіцкі.
Затор на прахадной выканкаму з-за непропуску назіральніка. Фота Аляксей Лапіцкі.

Праваабаронца пачаў тлумачыць неправамернасьць патрабаваньняў аховы й фіксаваць сытуацыю з парушэньнем ягонага права на збор інфармацыі й прысутнасьць на любым паседжаньні выбарчай камісіі.

Прыйшлося усіх прапускаць і чарговы раз займацца праўным лікбезам з супрацоўнікамі службы аховы - падобныя выпадкі былі ўжо раней з самага пачатку выбарчай кампаніі.

Пэнсыянэры ды інфаліды падтрымалі праваабаронцу. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пэнсыянэры ды інфаліды падтрымалі праваабаронцу. Фота Аляксея Лапіцкага.

З-за затрымкі шмат людзей таксама спазьняліся на мерапрыемства. Фота Аляксея Лапіцкага.

З-за затрымкі шмат людзей таксама спазьняліся на мерапрыемства. Фота Аляксея Лапіцкага.

У той жа час міліцыянт увесь час кансультаваўся з кімсьці па тэлейоне, казаў у апыватнасьці: “Ён адмаўляецца пакідаць рэчы ў камэры захоўваньня”.

У міліцыі ёьсць "сакрэтныя загады" і тэлефон, каб зразумець, як іх выконваць. Фота Аляксея Лапіцкага.

У міліцыі ёьсць "сакрэтныя загады" і тэлефон, каб зразумець, як іх выконваць. Фота Аляксея Лапіцкага.

Неўзабаве на дапамогу сяржанту Падольскаму прышоў яшчэ адзін “суб’ект у цывільным”, які назваўся супрацоўнікам выканкаму, але так і адмовіўся прадставіцца.

Ён амаль адразу пачаў пагражаць затрыманьнем, а потым не прапускаў Аляксея Лапіцкага, патрабуючы прад’явіць “пасьведчаньне назіральніка” (!?).

Ірына Карповіч з міліцыянтам і "чалавек у шэрым". Фота Аляксея Лапіцкага.

Ірына Карповіч з міліцыянтам і "чалавек у шэрым". Фота Аляксея Лапіцкага.

Прапусьцілі жодзінскага праваабаронцу толькі пасьля таго, як ён згубіў 14 хвілінаў паседжаньня, а на прахадную спусьцілася начальніца ідэалягічнага адзьдзелу выканкаму Ірына Карповіч. Нават пасьля ейных тлумачэньняў міліцыянт запісаў пашпартныя дадзеныя праваабаронцы. А “суб’ект у шэрым”, верагодна зблытаўшы беларускую мову з украінскай альбо польскай, не спыняўся да апошняга ў надзеі ўбачыць дакумэнт, які б падцьвярджаў статус для нацыянальнага даўгатэрміновага назіральніка (пасьведчаньні выдаюцца толькі міжнародным назіральнікам). Толькі ўмяшальніцтва начальніцы, якая, відавочна, на гэты раз непасрэдна адказвала за “парадак” падчас вялікага выбарчага мерапрыемства, - дазволіла ўдзельніку нацыянальнай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбарыАляксею Лапіцкаму прайсьці з усімі сваімі рэчамі на паседжаньне жодзінскага выбаркаму.

Такім чынам з-за неправамерных дзеяньняў міліцыянта аховы і неўстаноўленай асобы ў цывільнай вопратцы, - імя і пасаду яго міліцыянт так і не назваў, - назіральнік згубіў 14 хвілінаў пачатку паседжаньня з-за таго, што службай аховы і неўстаноўленай асобаю ў цывільным - былі зьдзейсьненыя фізычныя перашкоды назіральніку ў выкананьні ягоных непасрэдных абавязкаў.

СЫСТЭМАТЫЧНАСЬЦЬ ПЕРАШКОДАЎ СВАБОДНАМУ ДОСТУПУ Ў ПАМЯШКАНЬНЕ ВЫБАРЧАЙ КАМІСІІ СЛУЖБАЙ АХОВЫ БУДЫНКУ ВЫКАНКАМУ

Вось і атрымліваецца, што назіраемая практыка з затрыманьнямі службай аховы будынку выканкаму ў Жодзіне нагадвае показку пра нескаардынаваныя дзеяньні арганізацыі, якая нездароваага арганізма, у якім “левая рука ня ведае, што робіць правая” (!?).

А можа так толькі выглядае? І ўсё было вельмі нават сплянаваным?

Адны - “добрыя”, другія - “злыя”. Ніхто, пры гэтым, не прыцягваецца да адказнасьці за перашкоды ў свабодным назіраньні за выбарамі, бо падобныя інцыдэнты рэгіструюцца ў Жодзіне з самага пачатку выбарчай кампаніі. А заганная практыка, як бачна, - нават з пагрозамі “пасадзіць” назіральніка і недопускам яго на паседжаньне, - не спыняецца, а толькі “набірае абароты”.

Такая абстаноўка дазваляе зламысьнікам учыніць пастаянны псыхалягічны ўціск на незалежнае назіраньне. А там, дзе і калі гэта вельмі неабходна (!?) - фізычна абмежаваць ягоную прысутнасьць (!).

Ну, хаця б, на першыя 14 хвлінаў з пачатку выбарчага мерапрыемства, на якім прысутничала каля 80 удзельнікаў (з сябрамі камісіі) і зручных для назіраньня свабодных месцаў у залі практычна не засталося …

а

ДАДАТКІ:

Аўдыёсьведчаньне правапарушэньня - асноўныя моманты інцыдэнту зь недопускам назіральніка на паседжаньне выбарчай камісіі напрацягу 15-17 хвілінаў:

затрыманьне на прахадной, дагляд прыватных рэчаў, патрабаваньні здаць усе прылады аўдыё-відэа-фота запісаў разам з мабільным тэлефонам, зьяўленьне невядомага й адмова прадстаўляцца, пагрозы “пасадзіць” назіральніка, калі ён не прадставіць пісьмовага дазволу на фотаздымкі, патрабваньні прадставіць “пасьведчаньне назіральніка”… - СЛУХАЦЬ ТУТ.

Паводле незалежнага назіраньне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Łicviny-INFA

Фота, аўдыё - Аляксея Лапіцкага

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 17.01.18 21:14 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 03.02.18 02:52: Затрыманьні назіральнка на прахадной Жодзінскага выканкаму працягваюцца (фота, аўдыё, відэа далучаецца) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] вядомы нам паставы сяржант міліцыі Падольскі, і на гэты раз [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline