Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Касмэтычны рамонт ці перабудова? Жодзінскі выканкам і выбары-2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Касмэтычны рамонт ці перабудова? Жодзінскі выканкам і выбары-2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

На зварот назіральніка Аляксея Лапіцкага, старшыня жодзінскага гарвыбаркаму Сяргей Афанасенкаў даў кароткі, але вельмі паказальны адказ.

На прапанову назіральніка даць магчымасьць назіраць за ходам праверкі падпісных аркушоў з подпісамі прэтэндэнтаў і бачыць самі дакумэнты (бо на паседжаньні 09.01.2018 толькі распачалася праца з дакумэнтамі й рабілася гэта на адлегласьці), старшыня камісіі як звычайна ў такіх выпадках адказаў:

У адпаведнасці з арт. 13 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, дзе вызначаюцца правы назіральнікаў, не прадугледжана права прысутнічаць назіральнікам пры праверцы падпісных аркушоў з подпісамі выбаршчыкаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі і пададзеных у гарадзкую камісію.

- Разам з тым нагадваем, што назіральнік не мае права ствараць перашкоды для нармальнай працы комісіі, а таксама ўмешвацца ў яе працу, - адзначаецца далей у адказе жодзінскаму праваабаронцу.

Такім чынам, пастаянны старшыня Жодзінскай ГВК ад “Белай Русі” фактычна паказаў, як камісія разумее “адкрытасьць і празрыстасьць” усіх выбарчых працэдураў для назіраньня і арт. 13 ВК Рэспублікі Беларусь цалкам.

Кіраўніцтва жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі ў сваім адказе ад 12.01.2018 афіцыйна пацьвердзіла факт закрытасьці працэдуры праверкі подпісаў і даумэнтаў прэтэндэнтаў.

А гэта, - без аніякага ўмяшальніцтва ў падобную закрытую для назіраньня дзейнасьць камісіі, - ёсьць афіцыйным доказам парушэньня ёй асноўных патрабаваньняў, прад’яўляемым БДІПЧ АБСЭ да дэмакратычных, свабодных і транспарэнтных выбараў.

У памяшканьні Жодзінскай выбарчай камсііі (2018). Фота Аляксея Лапіцкага.

У каб №118 памяшканьня Жодзінскай выбарчай камсііі (Выбары - 2018). Фота Аляксея Лапіцкага.

Даўгатэрміновы назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, Аляксей Лапіцкі, пракамэнтаваў афіцыйнае прызнаньне кіраўніцтвам жодзінскай выбарчай камісіі закрытага для назіраньня працэсу праверкі подпісаў прэтэндэнтаў на этапе іх рэгістрацыі кандыдатамі:

Кожнаму зразумела, што пры такім цалкам Мы назіраем цалкам закрыты ад назіральнікаў працэс праверкі подпісаў і іншых выбарчых дакумэнтаў, з дакладна не прапісаным па кроках алгарытмам адбору падпісных аркушоў і праверкі подпісаў, бо сябры камісіі дзейнічаюць не аднаабразна, а па сваім уласным разуменьні з-за чаго маюць месца розныя інтэрпрэтацыі й розначытаньні спосабаў выкананьня адзінай задачы. Праверка подпісаў для незаплянаваных (Н.Гэрыловіч, М.Дыдыскейн … - 3 чал. на акругу) прэтэндэнтаў альбо безальтэрнатыўных (Л.Курбанава - 1 чал. на акругу …), - як гэта фіксавалася 10.01.2018 пасьля 18-00 у каб. №118 выканкаму, - робіцца пад кантролем і пры непасрэдным удзеле начальніцы арганізацыйна-кадравага адзьдзелу выканкаму, пастаяннай сакратаркі ўсіх гарвыбаркамаў у Жодзіне, Тацяны Краўцэвіч. Пры такой сытуацыі мы становімся сьведкамі традыцыйнага ўжо (для нашай недасканалай сыстэмы) і недапушчальнага па патрабаваньнях унівэрсальных выбарчых нормаў права УПЛЫВУ ВЫКАНАЎЧАЙ УЛАДЫ на працэс рэгістрацыі кандыдатаў. Можна казаць пра захаваньне неправамернай практыкі скарыстаньня адпаведнага “адміністрацыйнага рэсурсу” на этапе праверкі подпісаў. Гэта ўсё, безумоўна, успрымаецца адмоўна й нараджае недавер да кожнага выпадку будучай рэгістрацыі-нерэгістрацыі прэтэндэнтаў кандыдатамі ў Жодзіне.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

- І, як ужо тлумачылася раней (кіраўніцтву камісіі ў тым ліку), такая закрытасьць і суб’ектыўная варыятыўнасьць цалкам супярэчаць агульнапрызнаным нормам, прад’яўляемым да любых дэмакратычных працэдураў цалкам.

Бо дэмакратыя - гэта не хаос, а дыктатура ясных і зразумелых кожнаму, аднаабразных і адкрытых для кантролю грамадзкасьці працэдураў.

- Кожны з зацікаўленых бакоў, кожны суб’ект выбарчага працэсу, мусіць ведаць што і як, у якой дакладнай пасьлядоўнасьці адбываецца і павіна рабіцца, бачыць гэтыя дзеяньні праз сваіх прадстаўнікоў у камісіяй ці назіральнікаў, каб цалкам давяраць такому працэсу і ягоным вынікам, - дадае праваабаронца. - Толькі ў такіх транспарэнтных і ясных для ўсіх умовах, - неабходных і абавязковых для выключэньня верагоднасьці любых маніпуляцыяў подпісамі альбо галасамі выбарнікаў, - выбарчая сыстэма можа сапраўды называцца выбарчай і дэмакратычнай (а не адміністратыўна-каманднай) і выконваць свае галоўныя карысныя для грамадзтва й дзяржавы функцыі.

Сапраўды, менавіта з ростам грамадзкага даверу да ўжываемых выбарчых мэханізмаў працэс ратацыі ўлады становіцца насамрэч цывілізаваным, спакойным і легітымным, а ўсе непаразуменьні - вырашаюцца не ў крывавых самагубных бойках на барыкадах, а за сталом перамоваў пры поўнай павазе да апанэнтаў. Гэтага немагчыма будзе дасягнуць без даверу УСІХ выбарчых суб’ектатў да любых, этапных ці канчатковых, вынікаў выбарчага працэсу, а таксама без допуску назіральнікаў да такіх вызначальных выбарчых працэдураў, як праверка подпісаў у падпісных аркушах для рэгістрацыі кандыдатаў і канчатковы падлік галасоў у выбарчых бюлетэнях, - адзначыў Аляксей Лапіцкі.

ДАДАТКІ:

1) Копія звароту назіральніка ў Жодзінскую ГВК ад 10.01.2018 (PDF, 654 Кb)

2) Копія адказу кіраўніцтва Жодзінскай ГВК ад 12.01.2018, кінуты ў паштовую скрыню 13.01.2018 (PDF, 186 Кb)

Копія адказу кіраўніцтва Жодзінскай ГВК ад 12.01.2018, кінуты ў паштовую скрыню 13.01.2018  (PDF, 186 Кb)

Паводле незалежнага назіраньне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Łicviny-INFA

Фота Аляксея Лапіцкага

Гэты артыкул размешчаны 13.01.18 19:47 у катэгорыі: - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 19.01.18 00:23: Жодзіна: закрыты для назіраньня адбор у кандыдаты не прайшлі 6 прэтэндэнтаў (фота, відэа, аўдыё) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] грамадзянаў, падпісныя аркушы якіх прайшлі ня менш закрытую ад назіраньня працэдуру праверкі подпісаў, - зарэгістраваныя толькі 18 чалавек, у тым ліку і [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline