sv_u_haus_mal__.jpgСупрацоўнікам спэцыяльнага адзьдзелу Жодзінскага ГАЎС былі ўзятыя ў Аляксея Лапіцкага паказаньні па ягонай скарзе ад 23.03.2008г., пададзенай на неправамерныя дзеяньні перапранутых у цывільнае міліцыянтаў.

Пратакольныя паказаньні па гэтым выпадку былі дадзеныя таксама Сьвятланай Лапіцкай, якая прысутнічала ўчасе вяртаньня забранага сілаю фотакамэры й выдаленьня на ёй усіх фотаматэрыялаў.

Як вядома на сёньня асоба аднаго з нападаўшых устаноўлена. Гэта быў начальнік Адзьдзелу крымінальнага вышуку Жодзінскага ГАЎС Гайдук Аляксандар Іванавіч.

Перад гэтым, сёньня ж, 25.03.2008г. заявы на неправамерныя дзеяньні жодзінскіх міліцыянтаў па факце затрыманьня 14.03.2008г непаўнагадовага Янкі Лапіцкага (12 год) групай апэратыўнікаў з аўтаматам …, а таксама адносна дзеяньняў невядомых міліцыянтаў ля кватэры праваабаронцы … - пададзеныя скаргі ў Жодзінскую пракуратуру.

Алесь Вольны,
Licviny-INFA,
Жодзіна

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline