Проста сэлфі (на няпростым маленькім пляжыку)), можна так сказаць, узьбярэжжа астраўной Гішпаніі.
Гэтае пляжнае месца знаходзілася зусім побач ля скалы, якая падзяляе дзьве прасторы й закрывае сабою від на іншы прыбрэжны гарадок вострава Тэнtрыфэ, са сваімі ўласнымі спэцыфічнымі пляжамі.
Можна было заўважыць, што яны, сапраўды, ўсе розныя. Падобна кавярням ці рэстарацыям у суседняй Вільні. Бо и на выгляд и па сутнасьци маюць нейкую сваю адметнасьць альбо рызынку.
Адзін пляж прываблівае віндсёрфэраў і кайтэраў, другі мясцовых жыхароў, трэці большасьць з турыстаў зь дзецьмі ці стала веку і г.д.
Вялікія пляжы маюць і належныя службы ратаваньня, кавярні, абсталяваныя лежакамі, навесамі й парасонамі альбо, нават, адкрытымі пляцоўкамі для прафэсійнага масажу…

Вялікі пляж на прывазным сьветлым пясочку ля іншага вялікага турыстычнага гораду. Фота Аляксея Лапіцкага.
Кожны гарадзкі пляж ля ўваходу абсталяваны душам, каб апаласнуцца ад салёнай вады пасьля купаньня і абмыць ногі ад пяску перад выхадам у горад.

Канарскія выспы перакладаюцца з латыні, як "сабачыя астравы".)) (Canarius - сабачы) Фота Аляксея Лапіцкага.
Але маленькія й дзікія пляжыкі з прэснай вадой і душам сустракаліся нам вельмі рэдка.
Але былі й такія. Звычайна гэта былі маленькія імправізаваныя самімі жыхарамі мястэчкі, але практычна ў гарадзкой інфраструктуры. Чалавек проста з ходу мог распрануцца ці проста ў спартовых майтках нырнуць у ваду, паплаваць. А потым абмыцца пад душам і пазагараць альбо пайсьці сабе далей.

Дарога ў бліжэйшы горад. На гішпанскім востраве ля узьбярэжжа атлянтыкі. Аляксей Лапіцкі (10.2017, Саnon 7D, Teneryfe).
А на наш маленькі пляжык ля самай Чырвонай Гары з суседняга, вялікага пляжу LaTejita, вёў прыскальны драўляны масток. Ля ўваходу на яго знаходзіліся таблічкі з папярэджаньнем пра наяўнасьць небясьпечай прыскальнай зоны, якая знаходзіцца далей ўздоўж берага. І знаходзіцца там небясьпечна з-за верагодных апоўзьняў. Акрамя таго, у часе прыліваў, далей ля самых скалаў хвалі атлянтычнага акіяну ў гэтым месцы могуць моцна панесьці плыўца і ўдарыць аб скалы.

Абвестка на трох мовах з папярэджаньнем пра магчымыя апоўзьні з Чырвонай Гары ў прыскальнай запляжнай зоне. Фота Аляксея Лапіцкага.
Усе былі там, на гэтым утульным лапіку зямлі ля велічнай Чырвонай Гары, якая выступала ў акіян. І вялікія, і малыя, і сталыя, і маладыя, розных адценьняў скуры і прапорцыяў, рознага полу й вераспавяданьняў… Усе розныя, але роўныя ў сваёй адкрытасьці, натуральнасьці й свабодзе.
Верагодна, толькі так і можна разьняволіцца, адпусьціць і аддаць акіяну ды сонцу ўсе свае страхі, крыўды й слабасьці. Атрымаць сілы й стаць роўным сярод розных, каб рухацца далей, жыць з новы, сьветлым і па дзіцячы праўдзівым сьветаадчуваньнем і ўспрыняцьцём.
Але бліжэй да гісторыі, якая адлюстраваная на загалоўным фота. Як і пры якіх абставінах, навогул, гэтае фота зьявілася? Што было потым?
На фота зафіксаваны момант сэлфі наведвальніцы самага маленькага пляжыка … на фоне маіх (у тым ліку) адкрытых сьвету славутасьцяў (я так разумею)). Ну што? У адказ на гэта мы … ў абавязку не засталіся.))
Гэтая ангельскамоўная (як высьветлілася потым) маладая гішпанка (маці, як потым высьетлілася) прыйшла праз 5 хвілінак, літаральна па-пятах за намі, праз масток зь іншай часткі большага пляжа, але мала абсталяванага пляжа.
Як я зразумеў ужо потым, на тым баку яна пакінула купацца й загараць свайго маленькага сынішку з мужам (им там падалося щтульней). А сама адразу скіравалася праз масток і, зходу аглядзещшысь, абрала месца побач. Тут жа наўпрост на пясок скінула з сябе ўсё залішняе і …
Тут і я ўзгадаў, што і ў мяне ж таксама ёсьць, чым адказаць маладзіцы з айфонам.)) Я хуценька дастаў сваю працоўную немаленькую, трэба сказаць, прыладу … і ня цэлясь пасьпеў зрабіць некалькі “сустрэчных стрэлаў”.
Потым паляваньне працягнулася. Хто каго перамог, ня ведаю. Але мы купаліся й загаралі, загаралі й купаліся. Калі не купаліся, то яшчэ раз-пораз фіксавалі сваё натуральнае задавальнеьне ад сонца, марсокй вады, паветра й свабоды, – стралялі рэдка, але дакладна.)
Скажу шчыра, у айфон гішпанскай прыгажуні я не заглядваў. Нават і думкі такой не ўзьнікала. Яна – у мой “неайфон” зазірнуць пасьпела … І нават сказала некалькі прыемных словаў … (у тым ліку па-гішпанску).
Люблю шчырых і дабразычлівых людзей!
Але пра гэта, крыху пазьней. Бо то ўжо была зусім іншая гісторыя, зьвязаная зь іншымі … пэрсанажам і эмоцыямі маленькага ды незвычайна цёплага, пазбаўленага вопратцы й забабонаў “пляжнага калектыву”.
***
Дзяўчына сыйшла крыху раней за нас. Там яна купалася ўжо ў поўным купальным камплекце разам з сынішкам і мужам …))
У іх там нават так – паклаў на агульным пляжы вакол сябе ці побач каменчыкі, як эмітаваную агароджу, лёг галышом – і норм. Значыцца месца ўжо ёсьць для свайго ўласнага маленькага прывата.))
На самым далёким ад Чырвонай Гары маленькім пляжыку, падобным на ўтульную бухтачку.
– Агалцелая гэтая Эўропа … і суседняя Афрыка таксама, – я вам скажу, “таварышы”.)
0
Распавёў Аляксей Лапіцкі.
Фота – аўтара.
Łicviny-INFA