Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Працэс праверкі подпісаў у Жодзіне распачаўся. Фота Аляксея Лапіцкага.

Працэс праверкі подпісаў у Жодзіне распачаўся. Фота Аляксея Лапіцкага.

Калі назіральнік прыйшоў у Жодзінскую гарадзкую камісію пасьля 18-00 для падачы заявы, у памяшканьні 118 будынку выканкаму ён сустрэў групу супрацоўніц камісіі, працу якіх узначальвала сакратарка Тацяна Краўцэвіч. На ўсіх сталах былі раскладзеныя дакумэнты прэтэндэнтаў. 

У памяшканьні працавалі Тацяна Катуша (правярае подпісаў галоўнай рэдактаркі “Жодзінскіх Навінаў” Людмілы Курбанавай па безальтэрнатыўнай акрузе), Натальля Толмач (правярае подпісы Насты Гэрыловіч па акрузе з найбольшай канкурэнцыяй - у 3 чалавекі), а таксама Марына Пацёмкіна (правярае .  Яна адразу паспрабавала заявіць, што назіральнік ім замінае, але хутка пераключылася на канструктыўны дыялёг па тэме праверкі подпісаў.

Сакратарка камісіі, Тацяна Краўцэвіч, патлумачыла:

Людзі адабралі падпісныя аркушы на праверку. Самі тут усё правяраюць. Натальля хадзіла ў разьліковы цэнтар. Званілі апытвалі Папругу, Сухавейка, Круглік. - Я сама званіла бабульке, Малец, - сумленна скажу, - 31-га году нараджэньня яна. У яе энцэфаліт нейкі, а там так “акуратненька было напісана”. Я езьдзіла да яе, і яна напісала, што паралізованая на правы бок, і што яна не падпісвала.” (Размова ішла пра праверку подпісаў, якімі займаецца сябра камісіі, Натальля Толмач.)

Тацяна Катуша, у той жа час, сказала, што пазваніла толькі аднаму чалавеку. І там усё ў норме.

Аляксей Лапіцкі выказаў сумневы наконт адсутнасьці праблемаў у падпісных аркушах, якія правярае Т.Катуша. І адзначыў, што перадаў для публікацыі здымкі, на якіх адлюстравана зьдзіўленьне й недаўменьне абедзьвюх сябраў камісіі тым, што яны ўбачылі ў падпісных аркушах Л.Курбанавай на паседжаньні 09.01.2018 - гл. наш матэрыял на Licviny-INFA.

З гэтых здымкаў адразу візуальна былі бачныя вельмі сур’ёзныя праблемы з подпісамі ў такой колькасьці, якая не дазваляе прэтэндэнту зарэгістравацца кандыдатам на выбарах.

Па выніку агляду дадзеных аркушоў назіральнікам (гл. ніжэй) аказалася, што аркуш з несапраўднымі подпісамі мае нумар №7. А абіраліся для першай праверкі толькі цотныя аркушы.

P/S Бачныя на фота ўсе 7-м  подпісаў зьнізу - цалкам несапраўдныя. Аднаго гэтага было б дастатковым для законнай адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам, калі дадзеныя падпісныя аркушы правяраліся.

Подпісы на правай частцы аркуша - несапраўдныя. Фота Аляксея Лапіцкага.

Подпісы на правай частцы аркуша зьнізу - несапраўдныя. Фота Аляксея Лапіцкага.

ФІКСАЦЫЯ НАЗІРАНЬНЕМ АКТУАЛЬНАЙ ПРАБЛЕМЫ З ПАРУШЭНЬНЕМ АЛГАРЫТМУ ПРАВЕРКІ І ВЫЗНАЧАНАЙ ПРАЦЭДУРЫ

Падчас высьвятленьня папярэдняга пытаньня з прысутнымі сябрамі камісіі выявілася яшчэ адна актуальнейшая праблема.

Аказваецца, кожны з сябраў камісіі адабраў на праверку “цотныя аркушы”, пранумараваныя імі ж папярэдне, але адбіраў іх не адзін за адным па-парадку нумарацыі, а як захацелая - свавольна, на ўласны выбар!

Так, у Т.Катушы аказаліся аркушы 2 і6, у іншых 2 і 4.

Тобок, пры назіраемай намі відавочнасьці некаторых праблемных подпісаў, якія (як у Л.Курбанавай - гл. фота вышэй) адразу “ставяць крыж” на рэгістрацыі кандыдатам (пры праверцы аркушоў з гэтымі подпісамі - !) адустнасьць яснай і аднаабразнай працэдуры адбору падпісных аркушоў на практыцы азначае

НАЯЎНАСЬЦЬ ПРАБЛЕМЫ З РОЎНАСЬЦЮ ЎМОВАЎ ПРАВЕРКІ ПОДПІСАЎ ДЛЯ КОЖНАГА ПРЭТЭНДЭНТА!

І адбылося пры тым, што старшыня камісіі Сяргей Афанасенкаў спэцыяльна засяродзіў увагу сыбраў камісіі на паседжаньні 09.01.2018 пра тое, што цотныя аркушы і подпісы ў іх ПАВІННЫ адбірацца менавіта па-парадку, а не выбарачна. І калі, напрыклад, у сытуацыі, калі  бярэцца наступны аркуш, а засталося дабраць на праверку 3 подпіса, то гэтыя подпісы таксама бяруцца ад самага пачатку па чарзе, а не выбарачна.

Дыскусія на гэты конт з прысутнымі ў памяшканьні камісі паказала канчатковае разуменьне імі патрабаваньняў да любой дэмакратычнай працэдуры, якая павінна цалкам выключаць магчымасьць заангажаванага ці суб’ектыўнага падыходу, у тым ліку - падчас праверкі подпісаў.

Акрамя таго, у назіраньня засталіся законныя пытаньні.

Незалежны назіральнік кампаніі “Правабаронцы за свабодныя вбары” у Жодзіне, Аляксей Лапіцкі, таксама задае пытаньні.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна. Аўтапартрэт (2012г.)

- Чаму ў парушэньне п. 8 Мэтадычных рэкамэндацыяў ЦВК для выбаркамаў не сама сябра, Натальля Тольмач, якая вызначаная (!) правяраць адабраныя ёй подпісы, а сакратарка камісіі, Тацяна Карўцэвіч, - тэлефанавала і хадзіла да “бабулькі” для атрыманьня ад яе пісьмовага дакумэнта пра несапраўднасьць ейнага подпісу?

- Хто мог назіраць за тым, што пры гэтым адбывалася?

І нарэшце.

Наколькі гэта ўсё (адзначанае вышэй) мае дачыненьне да празрыстасьці й неперадузятасьці працы камісіі пры праверцы подпісаў прэтэндэнтаў?

Праўдзівыя адказы на пытаньні даюць пэрспэктыву для асэнсаваньня праблемы й выпраўленьня сытуацыі.

Аднак, на сёньня, маем тое, што маем.

п

Паводле незалежнага назіраньня,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Lićviny-INFA

Фота Аляксея Лапіцкага

а

ДАДАТКІ:

  • Заява назіральніка ў ГВК ад 10.01.2018 па дазвол назіраць за ходам праверкі подпісаў (JPG, 656 Кb)

Заява назіральніка ў ГВК ад 10.01.2018 па дазвол назіраць за ходам праверкі подпісаў (JPG, 656 Кb)

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 11.01.18 17:58 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 11.01.18 22:21: Alaksiej Lapicki [ ]

    Гісторыя зь “цікавымі фота” атрымала свой нечаканы працяг …

    Выяўлены новыя праблемы - адсутнасьць аднаабразнасьці працэдуры праверкі падпісных аркушоў і несамастойнасьць сябраў камісіі падчас праверкі подпісаў альтэрнатыўных прэтэндэнтаў.

    Так, высьветлілася, што цотныя падпісыня аркушы для праверкі адбіраліся не аднаабразна ўсімі сябрамі ГВК, а ў кожным выпадку па-рознаму.

    Праверкай праблемных подпісаў, з абтэлефанаваньнем і выездам да падпісантаў у альтэрнатыўных кандыдатаў - праводзіцца пад кантролем кіраўніцтва камісіі і арганізацыйна-кадравага адзьдзелу выканкаму.

  2. 13.01.18 19:48: Жодзіна: кіраўніцтва выбаркаму пацьвердзіла закрытасьць для назіраньня працэсу праверкі подпісаў (дакумэнты) | Жодзінскі Інфармацыйны Па [ ]

    [...] прапанову назіральніка даць магчымасьць назіраць за ходам праверкі падпісных… з подпісамі прэтэндэнтаў і бачыць самі дакумэнты (бо [...]

  3. 21.01.18 00:47: Жодзіна: закрыты для назіраньня адбор у кандыдаты не прайшлі 6 прэтэндэнтаў (фота, відэа, аўдыё) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] - прыцягнула ўвагу назіраньня сваімі падпіснымі аркушамі, не атабранымі для праверкі выбарчай камісіяй; 6) акруга №30 - Слабуха Сяргей*, ст. [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline