Сябры камісіі падчас адбора аркушоў з подпісамі на праверку. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сябры камісіі падчас адбора аркушоў з подпісамі на праверку. Фота Аляксея Лапіцкага (Жодзіна, 09.01.2018).

Проста глядзім - і бачым. І карцінкі кажуць самі за сябе.

Для тых, хто ведае правілы, па якіх вызначаюцца несапраўдныя подпісы (падробныя ці фальсыфікаваныя), якія камісія падлічвае пры праверцы ды ў выпадку выніковага перавышэньня іхнай колькасьці 15% ад правераных за 2 разы адпраўляе прэтэндэнта туды, адкуль ён і прыйшоў.

Такія прэтэнэнты ня могуць зарэгістравацца кандыдатамі й надалей удзельнічаць у гэтай якасьці на выбарах.

А зараз, крыху пра сюжэт і нятолькі …

Незалежны назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі меў магчымасьць назіраць з адлегласьці за працэсам адбору падпісных аркушоў прэтэндэнтаў ад 24 ініцыятыўных групаў, якія сваечасова назьбіралі ды здалі мінімальна патрабуемую колькасьць (75 подпісаў) для рэгістрацыі кандыдатамі ў камісію. Тры ініцыятыўныя групы адсеялісь (было 27). Сяргей Цюльманкоў і Яўген Лобан вырашылі прасьцей вылучыцца ад арганізацыяў - першы працуе намесьнікам начальніка па ідэалёгіі ды кадравым забесьпячэньні ў Жодзінскім ГАЎС, другі - дырэктарам камбінату грамадзкага харчаваньня (абодвум вылучыцца ад сваіх арганізацыяў проста). Яшчэ адна прэтэндэнтка не назьбірала подпісаў.

Як адбыўся назіраемы на фота канфуз з подпісамі вядомай жыхаркі Жодзіна, якая чарговы раз прэтэндуе на месца ў Жодзінскай гарадзкой Радзе дэпутатаў.

Пасьля нумарацыі аркушоў, выдадзеных сябрам камісіі ў тэчках з дакумэнтамі, старшыня адразу прапанаваў (і ўсе пагадзіліся) адбіраць па 25% подпісаў для пачатковай праверкі (19 подпісаў ці па 2 аркушы). Адзначалася, што дастаткова ў першай праверцы выявіць 5-ць несапраўдных подпісаў і другую праверку, па сутнасьці, праводзіць будзе неабавязкова. Бо 5 подпісаў ужо перавышаюць мінімальна дазволены па законе 15 % ад правераных подпісаў (на другую праверку ўжо адбіраецца 15%, у нашым выпадку - 11 подпісаў, гэта можа быць таксама 1-2 падпісных аркушы.) .

З фота бачна, што Тацяна Катуша, якая ўзяла правяраць подпісы галоўнай рэдактаркі “Жодзінскіх Навінаў” Людмілы Курбанавай (балатуецца адна без канкурэнтаў па Гагарынскай выбарчай акрузе №28) - дзеліцца ашаламляльным відовішчам з Натальляй Толмач, якой дасталіся для праверкі подпісы Насты Гэрыловіч.

Мы як і назіральнікі ня ведаем, якія парушэньні так уразілі абедзьвюх супрацоўніц камісіі. Але нам абсалютна ясна бачна, што аж 7-м іншых подпісаў запар, якія знаходзяцца на бачнай нам частцы падпіснога аркуша (гл. любы з фотаздымкаў), - дакладна зьяўляюцца несапраўнымі.

Подпісы на правай частцы аркуша - несапраўдныя. Фота Аляксея Лапіцкага.

Даты 7-мі подпісаў у ніжняй частцы аркуша прастаўлены адной рукою - подпісы несапраўдныя. Фота Аляксея Лапіцкага.

Тобок адзначаная прэтэндэнтка, пры ўмове праверкі назіраемых (няцотных) аркушоў, адразу б была пазбаўленая права на рэгістрацыю кандыдаткаю на выбарах у мясцовую Жодзінскую гарадзкую Раду дэпутатаў 28-га скліканьня. А адзначаная вышэй безальтэрнатыўная акруга - цалкам бы агалілася.

Аднак, гэтыя відавочныя факты і назіраньні ня маюць нічога агульнага з рэальнасьцю, якая адбываецца ў камісіі пры праверцы ўсё тых жа подпісаў, тых жа прэтэндэнтаў.

Каб даведацца, што адбудзецца з прэтэндэнткай Людмілай Курбанавай (з безальтэрнатыўнай28 Гагарынскай акругі) і што будзе, напрыклад, з Настай Гэрыловіч (з акругі34, дзе ейны ініцыятыўны ўдзел не чакаўся, бо там на 1 месца вылучылася аж 3прэтэндэнты) - трэба пачакаць вынікаў праверкі.

Сябры выбарчай камісіі ў Жодзіне і аркушы прэтэндэнткі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сябры выбарчай камісіі ў Жодзіне і аркушы адной вядомай прэтэндэнткі з безальтэрнатыўнай акругі. Фота Аляксея Лапіцкага.

f

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзіне,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Фоты Аляксея Лапіцкага

Lićviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Клюбы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Творчасьць, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 11.01.18 04:03 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Клюбы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Аналітыка, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Творчасьць, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 11.01.18 17:58: Жодзіна: зварот назіральніка ў камісію і выяўленьне чарговай актуальнай праблемы | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] Аляксей Лапіцкі выказаў сумневы наконт адсутнасьці праблемаў у падпісных аркушах, якія правярае Т.Катуша. І адзначыў, што перадаў для публікацыі здымкі, на якіх адлюстравана зьдзіўленьне й абурэньне абедзьвюх сябраў камісіі тым, што яны ўбачылі ў падпісных аркушах Л.Курбанавай на паседжаньні 09.01.2018 - гл. наш матэрыял на Licviny-INFA. [...]

  2. 19.01.18 00:25: Жодзіна: закрыты для назіраньня адбор у кандыдаты не прайшлі 6 прэтэндэнтаў (фота, відэа, аўдыё) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] зроку, дзякуючы заўважаных незалежным назіраньнем цікавых момантаў у ейных падпісных акрушах, якія адбіраліся для [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline