online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus
Катэгорыі: Навіны |

Франак ВячоркаМенскі міжгарнізонны вайсковы 23 сакавіка суд адмовіўся прызнаць незаконнымі дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас прызыву ў войска Франка Вячоркі. Нагадаем, 16 студзеня ў палату вайсковага шпіталя, дзе Франак праходзіў мэдычнае абсьледаваньне, уварваліся людзі ў цывільным. Яны зьбілі хлопца й адвезьлі ў ваенкамат. Там яму паведамілі, што праз паўгадзіны завязуць у войска.

Франак запатрабаваў даць яму час, каб зьняць пабоі і зьвярнуцца ў суд на дзеяньні вайскоўцаў, якія незаконна пазбавілі волі й самавольна спынілі мэдычнае абсьледаваньне.
Пазьней суд спыніў прызыў, але праз два тыдні Франка Вячорку затрымалі міліцыянты, якімі зноў камандавалі людзі ў цывільным. Яго адвезьлі ў ваенкамат, там зьбілі й адтуль у кайданках адвезьлі ў вайсковую частку ў Баранавічах.

Судова-мэдычная экспэртыза зафіксавала пабоі. Бацька Франка, Вінцук Вячорка, зьвярнуў увагу судзьдзі на тое, што Франак празь некалькі дзён пасьля прыняцьця прысягі трапіў у шпіталь з павышанным ціскам. У судзе прагучаў аргумэнт пра тое, што нават калі й быў завочны прысуд, ён усё роўна не ўступіў у сілу, таму гвалтоўны прызыў ёсьць парушэньнем заканадаўства.

 

Вінцук Вячорка паведаміў, што ў судзе высьветліліся новыя акалічнасьці справы. У матэрыялах справы ёсьць сьведчаньні, што Франка сапраўды зьбілі людзі ў цывільным. Вайсковы камісар сказаў у судзе, што гэта былі людзі, якія працуюць у войску. Таму Вінцук Вячорка запатрабаваў высьветліць іхнія прозьвішчы й прыцягнуць да адказнасьці. Калі гэтыя людзі самі ня ўдзельнічалі ў зьбіцьці, то яны дапусьцілі зьбіцьцё прызыўніка ў ваенкамаце.

Вайсковы камісар Алег Загурскі сказаў, што яны дзейнічалі ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Вайсковы пракурор заклікаў адмовіць у скарзе, бо, на ягоную думку, не былі парушаныя ніякія нормы. Што тычыцца пабояў, то гэтае пытаньне засталося без адказу.

Крыніца: Радыё «Свабода».

Катэгорыі: Навіны |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline