Паседжаньне жодзінскага гарвыбаркаму 09.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Ключавым момантам паседжаньня быў пачатак праверкі подпісаў ад 24 ініцыятыўных групаў.

Тры ініцыятыўныя групы подпісы ня здалі.

На 38 выбарчых акругаў (крэслаў у мясцовае Радзе дэпутатаў), як было заяўлена кіраўніцтвам камісіі, на дадзеным этапе здалі дакумэнты на праверку 75 прэтэндэнтаў. Сярод іх 24 - вылучаюцца зборам подпісаў, 48 - ад апрцоўных калектываў, 2 - ад палітычных партыяў …

Сакратарка камісіі Тацяна Краўцэвіч дае кансультацыі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Працэс праверкі подпісаў у Жодзіне распачаўся. Фота Аляксея Лапіцкага.

Працэс праверкі подпісаў у Жодзіне распачаўся. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сакратарка камісіі кансультуе Тамару Мацюшонак. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сакратарка камісіі кансультуе Тамару Мацюшонак. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жодзінская гарадзкая выбарчая камісія на сваім паседжаньні 09.01.2018, якое распачалося а 14-00 у вялікай канфэрэнцзалі і доўжылася каля 2-х гадзінаў, у межах працэдуры праверкі падпісных аркушоў прэтэндэнтаў з 24ініцыятыўных групаў правяла:

1) нумарацыю аркушоў,

2) выбракоўку подпісаў, якія не падлягаюць уліку,

3) адбор 25% (больш за 20% - такая была прапанова старшыні, за яе адзінагалосна прагаласавалі) подпісаў ад неабходнай колькасьці, усяго - 19 аркушоў (абралі для праверкі цотныя),

4) непасрэдная праверка подпісаў будзе адбывацца ўжо ў працоўным рэжыме без магчымасьці назіраць за гэтым працэсам …

У залі ад пачатку да канца працавала здымачная група “ОНТ”.

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі таксама свабодна мога карыстацца сродкамі аўдыё-візуальнага збору інфармацыі.

Здымачная група "ОНТ" здымала працу гарадзкой жодзінскай камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Здымачная група "ОНТ" здымала працу гарадзкой жодзінскай камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.

"ОНТ" на паседжаньні.  Фота Аляксея Лапіцкага.

"ОНТ" на паседжаньні. Фота Аляксея Лапіцкага.

Прысутныя, у тым ліку назіральнікі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Прысутныя, у тым ліку назіральнікі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Праблемы з працэдураю застаюцца.

Адносна празрыстай можна назваць толькі пачатковую фазу адбору аркушоў для праверкі.

Астатнія дзеяньні будуць рабіцца пад кантролем кіраўніцтва камісіі, кіраўніцтва арганізацыйна-кадравага адзьдзелу выканкаму.

Пры такім алгарытме, вельмі важна, хто правярае й чыі подпісы правяраюцца, а таксама, як парводзіцца абтэлефанаваньне падпісантаў.

Ад гэтых фактараў можа цалкам залежыць вынік.

"ОНТ" здымае працу сябраў камісіі - насупраць Натальля Тольмач. Фота Аляксея Лапіцкага.

"ОНТ" здымае працу сябраў камісіі - насупраць Натальля Тольмач. Фота Аляксея Лапіцкага.

Бо для таго, каб подпісы былі цалкам забракаваныя, дастаткова першы раз выявіць 5 несапраўдных (26% ад 18 пачатковых подпісаў). Другая праверка 15% ад агульнай колькасьці - 11-ці подпісаў (як патлумачыў старшыня камісіі Сяргей Афанасенкаў), у такім выпадку можа ўжо не спатрэбіцца. Бо зафіксаваны адсотак фальсыфікату (у 5 подпісаў альбо 26% пры першай праверцы) дае ў выніку больш за 15% браку ад агульнай колькасьці неабходных подпісаў, пры якіх прэтэндэнта нельга рэгістраваць кандыдатам.

Старшыня камісіі, Сяргей Афанасенкаў, распавядае прысутным алгарытм працы. Фота Аляксея Лапіцкага.

Як можна было назіраць подпісы Людмілы Курбанавай (кіраўніца “Жодзінскіх Навінаў”) - правярае Тацяна Катуша (гл. на фота зправа), подпісы Насты Гэрыловіч трапілі да Натальлі Толмач (гл. на фота зьлева).

Падпісны аркуш Л.Курбанавай у руках Тацяны Катуша. Фота Аляксея Лапіцкага.

Падпісны аркуш Л.Курбанавай у руках Тацяны Катуша. Фота Аляксея Лапіцкага.

Намесьніку старшыні камісіі Уладзімеру Цыёлце дасталіся для праверкі падпісныя аркушы начальніцы фінансавага адзьдзелу выканкаму прэтэндынцы Вольгі Кузінай.

Подпісы Кузінай правярае нам. старшыні камісіі У.Цыйлта. Фота Аляксея Лапіцкага.

Подпісы Кузінай правярае нам. старшыні камісіі У.Цыйлта. Фота Аляксея Лапіцкага.

_________

ВІДЭА - ГЛЯДЗІ ТУТ

Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA
Фота, відэа: Аляксея Лапіцкага

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Відэа, Навіны, Праваабарона: закон і права, Творчасьць, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 10.01.18 04:36 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Відэа, Навіны, Праваабарона: закон і права, Творчасьць, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 11.01.18 04:03: Жодзінскія цікавыя карцінкі (фота) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] выдадзеных сябрам камісіі ў тэчках з дакумэнтамі, старшыня адразу прапанаваў (і ўсе пагадзіліся) адбіраць па 25% подпісаў для [...]

  2. 19.01.18 01:02: Жодзіна: закрыты для назіраньня адбор у кандыдаты не прайшлі 6 прэтэндэнтаў (фота, відэа, аўдыё) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] падпісных акрушах, якія адбіраліся для праверкі на паседжаньні выбаркаму 09.01.2018 па працы з пададзенымі пакетамі [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline