Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Галасаваньне ... Фота Аляксея Лапіцкага

Галасаваньне сябраў выканкаму. Фота Аляксея Лапіцкага

3 студзеня 2017 года з 9.00 да 10-19 у зале нарадаў Жодзінскага гарадзкога выканаўчага камітэту прайшло паседжаньне гарвыканкаму па пытаньні зацьверджаньні складу ўчастковых выбарчых камісіяў (УВК) па выбарах дэпутатаў мясцовых Радаў дэпутатаў 28-га скліканьня.

Паседжаньне доўжылася 1 гадзіну 19 хвілінаў. На ім прысутнічала 19 чалавек:

У прэзыдыюме. Фота Аляксея Лапіцкага.

У прэзыдыюме. Фота Аляксея Лапіцкага.

11 сябраў гарвыканкаму - знаходзіліся ў прэзыдыюме, галасавалі;

2 работніцы арганізацыйна-кадравага адзьдзелу выканкаму (Алена Трапашка адказвала за дакумэнтацыю, Тацяна Краўцэвіч - дакладала, абедзьве не галасавалі;

5 кіраўніцаў арганізацыйных структураў (”Белая Русь”, БРСМ, Беларускі Саюз Жанчынаў, “Чырвоны Крыж”, Прафсаюз работнікаў адукацыі й навукі) - агучвалі кароткія характарыстыкі на вылучаемых праз арганізацыі прэтэндэнтаў ва УВК;

1 даўгатэрміновы назіральнік ад БГК кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, Аляксей Лапіцкі, - назіраў за ходам сустрэчы.

Старшыня й намесьнік выканкаму. Фота Аляксея Лапіцкага

Старшыня й намесьнік выканкаму. Фота Аляксея Лапіцкага

Вёў паседжаньне старшыня выкнакаму, Юры Шары. Дакладала па разглядаемым пытаньні начальніца арганізацыйна-кадравага адзьдзелу выканкаму, Тацяна Краўцэвіч,  - пастаянна працуе сакратаркай Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі.

Дакладчыца, Тацяна Краўцэвіч. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дакладчыца, Тацяна Краўцэвіч. Фота Аляксея Лапіцкага.

Было заяўлена, што адразу было 263 вылучэнцаў. Пасьля “адсеву” арганізацыйна-кадравым адзьдзелам 5-ці заяваў “з-за памылак пры зборы подпісаў” на ўчастках №№ 6; 7; 18; 19 і 21 - засталося 258 кандыдатураў.

Пасьля зацьверджаньня прапановы арганізацыйна-кадравага адзьдзелу па колькасным складзе для фармаваньня 24-х УВК (23 камісіі - па 11 чалавек, камісія 24 - 5 чалавек, - усяго 258 чал.) - колькасьць вылучаных прэтэндэнтаў супала з колькасьцю свабодных месцаў у складзе ўчастковых камісіяў.

З-за гэтага ўсе астатнія працэдурныя дзеяньні па галасаваньні ўжо выглядалі залішнімі, прадвызначанымі, аўтаматычнымі.

Канкурэнцыі не было, як і альтэрнатываў для абмеркаваньня. Не было й сэнсу ў далейшай дэманстрацыі актаў галасаваньня за пэрсанальны склад УВК, бо пасьля гэтага выканкам ня мог пайсьці на парушэньне ўласнага ж рашэньне па колькасным складзе УВК і, напрыклад, раптам не зацьвердзіць хаця б аднаго з 258 вылучэнцаў. Першы крок цалкам перадвызначаў усе наступныя і канчатковы вынік.

Сябры выканкаму ў прэзыдыюме. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сябры выканкаму ў прэзыдыюме. Фота Аляксея Лапіцкага.

Засталося толькі фармальна агучыць і зацьвердзіць у пэрсанальным выглядзе ўжо фактычна прынятыя агулам колькасны склад жодзінскіх учасктковых выбарчых камісіяў.

Кіраўнікі ПА "БелАЗ" на паседжаньні - цяперашні (першы зьлева) ды мінулы - апошні. Фота Аляксея Лапіцкага.

Кіраўнікі ПА "БелАЗ" на паседжаньні - цяперашні (першы зьлева) ды мінулы - апошні. Фота Аляксея Лапіцкага.

Так і адбылося. Увесь далейшы час, - а гэта ні больш, ні менш як 1 гадзіна і 14 хвілінаў (!), - удзельнікі паседжаньня спрабавалі старанна выконваць дастаткова грувасткую й манатонную, аднак цалкам безсэнсоўную (пры такіх абставінах) працэдуру - зачытваліся кароткія характарыстыкі прэтэндэнтам, а пасьля сьпісам па кожнай УВК, быццам бы асэнсавана, праводзіліся безальтэрнатыўныя адзінагалосныя галасаваньні за вынікі, якія былі перадвызначаныя на 5-ай хвіліне паседжаньня.

Карысным у такой працэдуры зьявілася толькі падрабязнае інфармаваньне кіраўніцтва выканкаму і незалежнага назіраньня (у тым ліку) пра пэрсанальны склад кантынгенту, абранага для працы ва ўчастковых выбарчых камісіях.

Лягічным сьледствам запраграмаванай такім чынам перадвызначанасьці было тое, што й назіралася пры правядзеньні галасаваньня.

Галасаваньне кіраўніцтва выканкаму. Фота Аляксея Лапіцкага.

Галасаваньне кіраўніцтва выканкаму. Фота Аляксея Лапіцкага.

Старшыня выканкаму, Юры Шары, нават не абарачваўся на сябраў выканкаму, якія сядзелі ў заднім шэрагу, і пасьля прапановы прагаласаваць “за”, адразу ж агучваў вынік: “Адзінагалосна”. І “караван рухаўся далей”…

Статыстыка:

Колькасьць вылучэнцаў у склад УВК - 263;
Колькасьць зацьвержаных сябрамі УВК - 258.

У ліку сябраў УВК, зацьверджаных выканкамам:

202 чалавекі - з досьведам працы ў камісіях (былыя супрацоўнікі й кіраўнікі УВК, сябры выбаркамаў);
56 - ня маюць досьведу (кіраўнікі прадпрыемстваў, сябры 5 асноўных праўладных арганізацыйных структураў (Белая Русь, БРСМ, БСЖ, Чырвоны Крыж, Прафсаюз работнікаў адукацыі й навукі) і 1 партыя - КПБ.
139 - вылучаны зборам подпісаў (па 10 подпісаў для рэгістрацыі заявы);
104 - ад вышэй згаданых арганізацыяў (КПБ - 3, Белая Русь - 20, БРСМ - 14, Прафсаюз работнікаў адукацыі й навукі - 19, Чырвоны Крыж - 24, БСЖ - 24).

Кіраўніца БРСМ дакладае характарыстыку вылучэнца. Фота Аляксея Лапіцкага.

Кіраўніца БРСМ дакладае характарыстыку вылучэнца. Фота Аляксея Лапіцкага.

Кароткія характарыстыкі ўсіх вылучэнцаў - у кожнага выступоўцы. Фота Аляксея Лапіцкага.

Кароткія характарыстыкі ўсіх вылучэнцаў - у кожнага выступоўцы. Фота Аляксея Лапіцкага.

Такім чынам:

1) У склад УВК былі прапанаваныя й зацьверджаныя адзінагалосна правераныя ды ляяльныя ўладам людзі, якія прайшлі папярэдняе ўзгадненьне кіраўніцтвам прадпрыемстваў, аргструктураў і ідэалягічных адзьдзелаў на іх, а таксама арганізацыйна-кадравага адзьдзелу выканкаму.

2) Апазыцыйныя прэтэндэнты сваіх людзей ў склад УВК не вылучалі, ніхто зь іх таксама не прысутнічаў на адзначаным паседжаньні выканкаму;

3) Ня гледзячы на зьнешнія прыкметы дэмакратычнай працэдуры, фармаваньне складу УВК у Жодзіне не адпавядае асноўным патрабаваньням апошняй з-за таго, што:

- галасаваньне праводзілася фармальна і на безальтэрнатыўнай аснове,

- вынікі былі перадвызначаны да правядзеньня паседжаньня, а

- зацьверджаньне сьпісаў кандыдатураў у выніку зьявілася чарговым адміністрацыйна-камандным актам прызначэньня, які быў цалкам падрыхтаваны й праведзены зьверху па прыкметах падкантрольнасьці й ляяльнасьці кіраўніцтву прадпрыемстваў (установаў), арганізацыяў і ўладам.в

З.

P/S

Зьмена міліцыянта ў ахове (зноў на пост зьявіўся прапаршчык Каваленка) прывяла да аднаўленьня безпадстаўнага асабістага дагляду прыватных рэчаў незалежнага назіральніка пры наведваньні ім будынку гарадзкой адміністрацыі для ўдзелу ў паседжаньні.

Па інфармацыі ад незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛАТА
Lićviny-INFA
Фоты Аляксея Лапіцкага

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 04.01.18 01:41 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 21.01.18 00:51: Жодзіна: закрыты для назіраньня адбор у кандыдаты не прайшлі 6 прэтэндэнтаў (фота, відэа, аўдыё) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] кандыдатуры 17.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага. Нажаль, - па аналёгіі з паседжаньнем выканкаму, - з-за таго, што перад вачым старшынствуючага не было [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline