Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Першая хваля. Фота Аляксея Лапіцкага

Першая хваля. Фота Аляксея Лапіцкага

Да пытаньня так званага калектыўнага цэнзару “1300″. Цікава, як паставіцца падобная супольнасьць да візуалізацыі ўзаемаадносінаў “мора і чалавека”, да пляжнага стылю жыцьця курортных гарадоў ці падобнай тэматыкі? Ці гэта ўсё таксама “недапушчальна эратычна” ці “наскрозь амаральна”?! Альбо, усё ж, - па-летняму натуральна?))(

Плюралізм і натуральнасьць у розных менталітэтах …

Нават у розных гарадоў (іхных жыхароў) у межах адной краіны, адной культуры, праз іхнае гэаграфічнае месцазнаходжаньне, наяўнасьць альбо адсутнасьць паблізу вялікіх вадаёмаў, рэчак, азёраў, пляжаў, марскога ўзьбярэжжа … - аўтаматычна закладаецца й фармуецца розны мэнталітэт ды стаўленьне да стыляў, паводзінаў, спосабаў адпачынку ці самавыяўленьня…, да дапушчальных номаў “агалённасьці ці паўагалённасьці”, у прыватнасьці.

Там, дзе ёсьць рэкі й пляжы, не кажучы пра вялікія марскія ўзьбярэжжы - людзі апранаюцца лёкка, свабодна ды адчуваюць сябе так утульна, натуральна ў падобным асяродку. Ніхто нават не дадумаецца “вычварацца” у пратэстных закліках наконт забараніць дэманстрацыю бікіні альбо, альбо, альбо …

Так прадстаўляецца і адкрываецца зусім іншы сьвет, у якім адносіны да натуральнага ў чалавеку - нармальныя, спакойныя, годныя ці любыя іншыя акрамя агрэсыўных ці любых іншых вонкавых праяваў нутранай неўраўнаважанасьці ды істэрыі.

“Кантынентальнікі” ж назавуць тое, як апранаюцца (ці хутчэй распранаюцца) жыхары цёплых і прыбрэжных зонаў, як яны ходзяць па вуліцах і г.д. - не іхным стылем, а некаторыя, нават, недапушчальнай фрывольнасьцю ці распустай. Пры гэтым, самі такія суб’екты, верагодней за ўсё, нават у грамадзкія лазьні практычна ніколі не зходзяць усё з тых жа самых “маральна-этычных” падставаў …

Уздоўж марскога прыбою. Coаst LaRahita, 10/2017. Фота Аляксея Лапіцкага

Уздоўж марскога прыбою. Coаst LaTejita, 10/2017. Фота Аляксея Лапіцкага

Думаецца, што з гэтага й варта сыходзіць, разглядаючы канфлікт, які час ад часу ўзьнікае ў СМІ і далятае ў пэтыцыях да дзейных уладаў з патрабаваньнямі “забараніць” (заўважу, ужо зусім не порно), а публічныя праявы сэксізму, празьмернай паўагалённасьці, эротыкі … Аднак, у сувязі з гэтым, падаецца, што лепш разьвіваць ясную гендарную прыналежнасьць як і сэксуальную культуру, успрымаць сэксуальнасьць і цялеснасьць кожнага індывіда як дадзенае, вартае павагі й асэнсаваньня як адной з чалавечых каштоўнасьцяў гармоніі й прыгажосьці, а не цяжкага давеску да ўзьнёслай да нябёсаў духоўнасьці.

Варта, нарэшце, у XXI стагодзьдзі навучыцца спакойна й цярпіма ставіцца да ўсяго натуральнага, у тым ліку - да агалённых частак цела нават з недасканалымі прапорцыямі ці формамі.

Гэта лепей і сумленней, чым барабаніць, трубіць, кляйміць, кідацца ў гістэрыю бязьлітаснай крытыкі й бязглуздых забаронаў адносна таго, што сёньня “намі” лічыцца непрыймальным толькі ў сілу нашых уласных “заўсёды правільных” амбіцыяў, густаў ці звычайнай абмежаванасьці (замкнёнасьці на ўласных стэрыятыпах правільнасьці-няправільнасьці).

Пры гэтым, ці ёсьць ува ўсёй гэтай праге да забаронаў хоць нейкая рацыя?

Свой запаветны “кавалак сэксу”)), асабліва ў век інфармацыі, той, хто ад яго сапраўды вар’яцее, знойдзе нават, калі забараніць яму ўсе эратычныя часопісы ды рэальна апрануць усё насельніцтва адной асобна ўзятай краіны ў паранжу ці аднолькавыя вайсковыя ўборы…

Ля марской прасторы ... LaTajita, 10/2017/ Фота Аляксей Лапіцкі

Ля марской прасторы ... LaTajita, 10/2017/ Фота Аляксей Лапіцкі

Прасьвятлённы розум глядзіць на тыя ж самы рэчы па-іншаму.

З гэтага й варта зыходзіць. Толькі праз мэдытатыўна малітвенае становішча самасузіраньне й асэнсаваньне, сьмірэннае прыняцьцё й адкрыцьцё для сябе сусьвету можна атрымаць як нуртаную разьняволенасьць, гэтак і сапраўдную талерантнасьць да зьнешніх праяваў нутранага сьвету бліжэйшага.

Любіць бліжэйшых, насамрэч, трэба навучыцца, як і саміх сябе - з усімі перавагамі й недахопамі, цалкам.

Насустрач цёпламу ветру й хвалям... Фота Аляксея Лапіцкага.

Насустрач цёпламу ветру й хвалям... Фота Аляксея Лапіцкага.

Бо  няма нічога ідэальнага ў адносным сьвеце. Няма й абсалютнай праўды ці правільнасьці, ёсьць толькі часткі, ракурсы, сфэры дасяжнасьці для зроку на любыя аб’екты й зьявы.

Таму, лепш прамаўчаць і 7 разоў падумаць, чым імпульсыўна кідацца абвінавачваньнямі, рубіць зь пляча, без поўнага разуменьня, вывучэньня й асэнсаваньня той ці іншай сытуацыі, прадмета, “праблемы”.

Проста сэлфі ... Фота Аляксея Лапіцкага.

Проста сэлфі ... Фота Аляксея Лапіцкага.

У гэтым кантэксьце, відавочна, што “імпульсыўнасьць і нецярпімасьць” - раўназначна бяздумнай абмежаванасьці, якая горшая за “сузіральную пасыўнасьць” ці нават простую абыякавацьсь.

Не нашкодзь іншым. Працуй над сабою. Дазволь іншым жыць сваім жыцьцём, свабодна й крэатыўна самапраяўляцца ў працы, творчасьці, зьнешнасьці, учынках і паводзінах. Радуйся і адкрывайся ўсяму гарманічнаму, натуральнаму, сьветламу, новаму. Кроч па шляху прагрэсу насустрач спасьціжэньню міра ў сябе й сусьвеце!

Любая “субъектыўная праўда”, якая не прайшла выпрабаваньня на сапраўднасьць абсалютам Любові - толькі аддаляе нас ад істыны.

Свабода быць сабою. На пляжах ЛяТахіта. Фота Аляксея Лапіцкага

Свабода быць сабою. На пляжах ЛяТахіта. Фота Аляксея Лапіцкага

Адзіным крытэрам прыймальнасьці тут ёсьць - абавязковая прысутнасьць Любові, якой не бывае без свабоды. Зробленае зь Любоўю ў свабодзе - мае права на існаваньне, нават, калі не ўпісваецца ў існуючыя сацыяльныя нарматывы, выходзіць за межы звыклай для большасьці існуючай сыстэмы стэрыятыпаў і адпаведных ацэначных каардынатаў.

То бок - крытэрам ацэнкі, у любым выпадку, мусіць служыць адсутнасьць любой агрэсыўнай, “навязьлівай суб’ектыўнай правільнасьці” ці данайскай дабрадзейнасьці … і як супрацьлегласьць - наяўнасьць праяваў Любові, дзіцячай непасрэднасьці й гармоніі.

Ля берагоў гармоніі і свабоды. Фота Аляксея Лапіцкага.

Ля берагоў гармоніі і свабоды. Фота Аляксея Лапіцкага.

Парачка. - Адкрытасьць і натуральнасьць - надзвычай прывабныя рысы. Фота Аляксея Лапіцкага.

І з часам праз асэнсаваньне недасяжнага сёньня - прыйдзе разуменьне такой цяжкай для спасьціжэньня яшчэ ўчора … істыны.

Свабодныя ад нецярпімасьці й забабонаў людзі - насамрэч адкрытыя й дабразычлівыя.

в

Меркаваньнямі й фота падзяліўся Аляксей Лапіцкі

Падрыхтаваў Aлесь ЛЕТА

Łicviny-INFA


Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline