Дзяд Мароз з баянам ды Сьнягуркаю)). Жодзіна пераднавагодні. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дзяд Мароз з баянам ды Сьнягуркаю)). Жодзіна пераднавагодні. Фота Аляксея Лапіцкага.

У Жодзіне за час рэгістрацыі першых ініцыятыўных групаў да гэтага часу не было заўважана вулічнай актыўнасьці ні прэтэндэнтаў у кандыдаты на мясцовыя выбары, ні іхных актывістаў.

Цалкам лібэралізаваны ў 2017-18 г.г. парадак правядзеньня выбарчых пікетаў па збору подпісаў пры вылучэньні кандадатаў у Жодзіне, верагодна, лягічна вынікаў і з таго, што зімою ў вулічных пікетах зьбіраць подпісы выбарнікаў мала хто адважыцца. 75-неабходных для вылучэньня кандыдатамі жыхароў сваёй акругі з пашпартамі прасьцей знасьці звычайным абыходам кватэраў у шматпавярховіках.

Але й зіма, шчыра кажучы, пад самы Новы 2018 Год, што называецца, загадала доўга чакаць.

Пераднавагдні сямейны шпацыр.)( Жодзіна, пр. Міру. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пераднавагдні сямейны шпацыр.)( Жодзіна, пр. Міру. Фота Аляксея Лапіцкага.

Ні сьнегу, ні марозу навокал - дождж і халодны шэры туман па ўсёй тэрыторыі, як у рэгёнах, гэтак і ў беларускай сталіцы.

Пераднавагодні ... туман у сталіцы, 27.12.2017. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пераднавагодні ... туман у сталіцы, 27.12.2017. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пераднавагоднія адлюстраваньні. Жодзіна, 29.12.2017. Фата Аляксея Лапіцкага.

Пераднавагоднія адлюстраваньні. Жодзіна, 29.12.2017. Фата Аляксея Лапіцкага.

Эх, а так хацелася зімовай казкі, беласьнежнага рыпучага сьнегу пад нагамі, сапраўдных навагодніх адчуваньняў, на якія сёлета мала хто зь беларусаў, верагодна, ужо спадзяецца!

Тым часам, нельга губляць настрою ды веры ў лепшае. Ні сьнегам адзіным, сябры!

Дзед мароз грае на баяне. Жодзіна, 29.12.2017. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дзед мароз грае на баяне. Жодзіна, 29.12.2017. Фота Аляксея Лапіцкага.

Вунь у Жодзіне, у самы час пік па пр. Міру, на шляху да галоўнай прахадной ПА “БелАЗу”, былі заўважаныя незвычайныя Дзед Мароз са Сьнягуркай. Дзед Мроз спрытна граў на баяне, а Сьнягурка актыўна раздавала мінакам віншавальныя паштоўкі з кантактамі Жодзінскай дзіцячай школы мастацтваў.

На пр. Міру ў Жодзіне, 29.12.2017. Фота Аляксея Лапіцкага.

На пр. Міру ў Жодзіне, 29.12.2017. Фота Аляксея Лапіцкага.

Такім чына, на 29.12.2017 у Жодзіне ў лятучых пікетах з музыкай і раздачаю ініфармацыйных матэрыялаў былі заўважаныя толькі Дзед Мароз з самым сапраўдным баянам ды Сьнягурка зь віншавальнымі абвесткамі-паштоўкамі (гл. фота).

Дзед Мароз на пр.Міру ў Жодзіне. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дзед Мароз на пр.Міру ў Жодзіне. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дзед Мароз з баянам. Жодзіна пераднавагодні. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дзед Мароз з баянам. Жодзіна пераднавагодні. Фота Аляксея Лапіцкага.

Герлянды й лужы. Жодзіна, 29.12.2017. Фота Аляксея Лапіцкага.

Герлянды й лужы. Жодзіна, 29.12.2017. Фота Аляксея Лапіцкага.

Па інфармацыі незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Łicviny-INFA
Fota: Alaksiej Łapicki

Гэты артыкул размешчаны 29.12.17 21:53 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Клюбы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 31.12.17 16:58: З НОВЫМ 2018 ГОДАМ з Жодзіна! Навагоднія варыяцыі ды лужы … (відэа) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] назвало фотарэпартаж Аляксея Лапіцкага пра гэта яшчэ й як [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline