Паводле папярэдніх плянаў, 27-29 верасяня ў Менску пройдзе 8-ы Міжнародны Кангрэс дасяледчыкаў Беларусі. Акадэмічным партнэрам выступіць Акадэмія навук. (далей - правапіс першакрыніцы)

Упершыню знакавая падзея для навуковага жыцця краіны пройдзе не за мяжой, а ўнутры Беларусі. Раней Кангрэс шэсць разоў прымаў Каўнас і адзін раз Варшава. Дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфэра», старшыня арганізацыйнага камітэту Кангрэса Андрэй Казакевіч расказаў, як атрымалася перавесці мерапрыемства ў Мінск.

Ідэя правядзення Кангрэсу ў Беларусі паўставала даўно. Лагічна, каб такая падзея рэгулярна праводзілася ў Беларусі. Але доўгі час мы не маглі знайсці акадэмічнага партнёра, які б выступіў суарганізатарам.

«У 2017 годзе пачаліся больш акрэсленыя кансультацыі, каб правесці Кангрэс даследчыкаў ў Мінску. Падчас сёлетняга Кангрэсу ў Варшаве вялікая колькасць удзельнікаў таксама выступала за тое, каб правесці наступны ўнутры краіны. Літаральна на гэтым тыдні была пацверджаная дамоўленасць і вызначаныя папярэднія даты», — кажа Казакевіч.

Арганізатары ды ўдзельнікі кангрэсу. Коўна. Фота Аляксея Лапіцкага.

Арганізатары ды ўдзельнікі кангрэсу. Коўна. Фота Аляксея Лапіцкага.

Чаму менавіта цяпер сталася магчымым правядзенне Кангрэсу ў Беларусі?

Цяпер беларуская дзяржава ўсё больш зацікаўленая ў стварэнні пазітыўнага іміджу за межамі краіны. У гэтым кантэксце акадэмічная супольнасць і навуковыя даследаванні выконваюць вельмі важную ролю. Ёсць разуменне, што трэба кансалідаваць розныя сегменты беларускага грамадства. Зняць штучныя падзелы і напружанасць у тых сферах, дзе яны даўно пазбаўленыя сэнсу, што асабліва тычыцца навукі і акадэмічнай супольнасці.

На кангрэсе ў Коўне, 2015. Фота Аляксея Лапіцкага.

На кангрэсе ў Коўне, 2015. Фота Аляксея Лапіцкага.

«Канечне, правядзенне Кангрэсу ў Мінску адкрывае новыя магчымасці. Гэта для нас новы досвед. Мы рыхтуемся да складанай працы ў новых для нас умовах. Гэта значны крок, які можа мець вялікія пазітыўныя вынікі для развіцця беларускай навукі і акадэмічнай супольнасці», — расказвае Андрэй Казакевіч. Кангрэс даследчыкаў Беларусі штогод збірае найлепшых навукоўцаў, як з краіны, гэтак і з замежжа.

Зьміцер Панкавец

Паводле NN.by,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA

На фота: На кангрэсе ў Коўне, 2015

Фота Аляксея Лапіцкага.

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline