halasav_1200_img_2043
Галасуюць сябры жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Ці атрымаецца стварыць канкурэнцыю на мясцовых выбарах у Жодзіне?

14 сьнежня 2017 з 11-00 да 11-40 у Жодзіне прайшло 3-е паседжаньне Жодзінскай градзкой выбарчай камісіі.

На мерапрыемстве прэтэндэнтамі на выбарах у гарадзкую Раду дэпутатаў былі зацьверджаныя яшчэ 6 кандыдатураў разам зь іхнымі ініцыятыўнымі групамі, а другім пытаньнем - узгоднена рашэньне выканкаму па стварэньні 24 выбарчых участкаў і вызначэньні месцаў памяшканьняў для адпаведных выбарчых камісіяў.

Такім чынам, 11-40 14.12.2017 у  горадзе Жодзіна на 38 выбарчых акругаў зарэгістравалася ўсяго 26 ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты на выбарах у Жодзінскую гарадзкую Раду дэпутатаў 28-га скліканьня. Яшчэ адна заява ад патэнцыянага прэтэнэнта была пададзеная на рэгістрацыю ў апошні дзень працы камісіі пасьля паседжаньня. Яна будзе разглядаццана насутпным паседжаньні выбаркаму.

На паседжаньні назіраўся кворум пры адсутнасьці некаторых з сябраў камісіі. Паседжаньне вёў пастаянны старшыня жодзінскіх выбаркамаў Сяргей Афанасенкаў. Адсутнічаў ягоны намесьнік Уладзімер Цыёлта. Акрамя 3назіральнікаў за ходам мерапрыемства сачыла карэспандэнтка афіцыйнай газэты гарвыканкаму “Жодзінскія Навіны“.

Як і на паседжаньні 08.12.2017 прысутныя галасавалі пасьля заяваў старшыні пра ўжо праведзеную праверку паступіўшых у камісію дакумэнтаў і адсутнасьць у іх памылак.

Хто і калі такую праверку ажыцьцяўляў застаецца не зразумелым? Таксама застаецца пад пытаньнем, чаму пабодныя істотныя працэдуры дагэтуль закрытыя для назіраньня ды большасьці шэраговых сябраў камсіі?    

Пасьля мерапрыемства на сайце выканкаму ўпершыню за назіраемы пэрыяд апэратыўна зьявіўся сьпіс з імёнамі 6-ці зарэгістраваных на апошнім паседжаньні прэтэндэнтаў. Сьпіс 20 прэтэндэнтаў, зацьверджаных раней, на паседжаньні 08.12.2017, пры гэтым, дасяжны ў архіве на сайце выбаркаму.

Сьпіс зарэгістраваных прэтэндэнтаў. Скрыншот ад 14.12.2017 з сайту жодзіскага выбаркаму.

Сьпіс зарэгістраваных 14.12.17 прэтэндэнтаў. Скрыншот Адяксея Лапіцкага (14.12.2017, сайт жодзіскага выбаркаму).

Сьпіс 20-ці зарэгістравыных раней ініцыятыўных групаў (гл. файл у дадатку) апублікаваны 11.12.2017 на сайце “Жодзінскіх Навінаў”.

На 18-35 (за 25 хвілінаў да закрыцьця камісіі) ад дзяжурнай у памяшканьні Жодзінскага гарвыбаркаму на рэгістрацыю паступіла яшчэ 1 заява ад Настасьсі Гэрыловіч. Да канца працоўнага дня камісіі (19-01) новых заяваў на рэгістрацыю ад прэтэндэнтаў не паступіла.

P/S

На гэты раз (першы раз з пачатку перадвыбарчай актыўнасьці) незалежны  назіральник кампаніі  “Праваабаронцы за свабдныя выбары”, Аляксей Лапіцкі, не сутыкнуўся з перашкодамі ад службы аховы пры ўваходзе ў будынак гарвыканкаму для ўдзелу ў паседжаньні Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі. Ён адзначае, на гэты раз, свабоду перасоўваньня й збору выбарчай інфармацыі.

ДАДАТКІ:

Сьпіс прэтэндэнтаў, зарэгістраваных 08.12.2017 (файл, 54 Кb)

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзіне,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота: Аляксея Лапіцкага

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline