Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

У Жодзіне ўпершыню ліквідаваныя ўсе абмежаваньні па зборы подпісаў у грамадзкіх месцах.

Гэта зафіксавана ў Рашэньні 1903 ад 29.11.2017 Жодзінскага гарвыканкаму.

Рашэньне зафіксавала толькі пералік месцаў, дзе збор подпісаў забаронены. У 2017 годзе такімі месцамі названыя пасадачныя пэроны на чыгуначных станцыях горада - чыгуначны вакзал г.Жодзіна і станцыя “Жодзіна-Паўднёвае”.

Такім чынам, упершыню жодзінскія ўлады падыйшлі да пытаньня свабоды ў зборы подпісаў грамадзянаў прэтэндэнтамі ў кандыдаты на мясцовых выбарах з належнай праўнай лёгікай і прагматызмам.

Даўгатэрміновы назіральнік кампаніі “За свабодныя выбары”, Аляксей Лапіцкі, адзначае, што ў Жодзіне дагэтуль не назіралася падобнай свабоды прэтэндэнтаў у кандыдаты на выбарах. Дадзенае рашэньне можна назваць самым лібэральным за ўвесь назіраемы час. Яно цалкам адпавядае патрабаваньням дзейсных міжнародных стандартаў права і нормам АБСЭ адносна выбарчых працэсаў.

ДАДАТАК:

Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Інфаграфіка, Аналітыка, Навіны, Праваабарона: закон і права |

Гэты артыкул размешчаны 12.12.17 02:13 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Інфаграфіка, Аналітыка, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 12.12.17 12:55: Alaksiej Lapicki [ ]

    Ну, што можна сказаць? Мы, верагодна, нарэшце дарасьлі і да цалкам нармальных рашэньняў мясцовых адміністрацыяў адносна свабоды мірных сходаў (пікетаваньняў у прыватнасьці) падчас выбарчага пэрыяду. Расьцём пакрыху.))
    Аднак, калі паглядзець прагматычна, уладам патрабуецца бачнасьць канкурэнцыі й дастатковая колькасьць кандыдатаў на выбарчых акругах.
    Сабраць 75 подпісаў для вылучэньня кандыдатам за адведзены час дастаткова проста, не выхадзя на вуліцу. Тым больш - у зімовы часа.
    Гэта проста можна зрабіць шляхам звычайнага абыходу кватэраў, а не ў “халодных пікетах”.
    Але, нават з улікам гэтага, такое рашэньне жодзінскага гарвыканкаму паказвае жаданьне мясцовых уладаў хоць у чымсьці адпавядаць патрабаваньням і нормам, якія прад’яўляюцца выбарчымі стандартамі й нормамі права.

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline