Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі 08.12.2017 зарэгістравана адразу 20 ініцыятыўных групаў.

Рашэньні прымаліся адзінагалосна па кожным прэтэндэнце 10-цю прысутнымі на паседжаньні сябрамі Жодзінкага выбаркаму.

Галасуюць сябры выбарчай камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.

З чалавекі разам з пастаянным старшынём жодзінскіх выбаркамаў, Сяргеем Афанасенкавым, адсутнічалі з-за “знаходжаньня ў службовай камандыроўцы”. З-за адсутнасьці С.Афанасенкава ўпершыню кіраваў камісіяй ягоны пастаянны намесьнік Уладзімер Цыёлта.

ПРАЦЭДУРА і ПЫТАНЬНІ

Уладзімер Цыёлта, старшыня 2-га паседжаньня Жодзінскага выбаркаму. Фота Аляксея Лапіцкага.

Галасаваць сябрам камісіі прапаноўвалася пасьля зачытаньня зьвестак пра прэтэндэнта і колькасьць сябраў у ініцыятыўнай групе, а таксама пасьля абвестках пра ўжо адбыўшуюся праверку дакумэнтацыі ды адсутнасьць у ёй памылак. Хто і калі праводзіў дадзеную праверку ўдзельнікам галасаваньня не паведамлялася. Дадзеныя пытаньні нікога з галасаваўшых сябраў камісіі не зацікавілі, ня гледзячы на тое, што асобных паседжаньняў камісіі для праверкі дакумэнтаў не зьбіралася, а дакумэнты паступалі пад кантролем арганізацыйна-кадравага адзьдзелу Жодзінскага выканкаму (пак. 119) падчас дзён дзяжурства аднаго з сябраў у памяшканьні выбарчай камісіі (пак. 118).

Адпаведна з ВК Беларусі і выбарчымі стандартамі ўся праца камісіяў з выбарчай дакумэнтацыяй, у тым ліку любымі выбарчымі дакумэнтамі, мусіць праводзіцца калегіяльна з выкарыстаньнем дэмакратычных працэдураў праз правядзеньне адпаведных паседжаньняў.

ПРЭТЭНДЭНТЫ

На 2паседжаньні камісіі ў Жодзіне прысутнічала каля 6 прэтэндэнтаў ці іхных прадстаўнікоў. Сярод іх былі і некаторыя ўжо дзейсныя дэпутаты Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў.

Сяргей Халецкі, ініцыятыўная група №5. Фота Аляксея Лапіцкага.

Новыя ўдзельнікі: зь лева направа - дапаможца і прэтэндэнт, ініцыятыўная група №6 (Судабоўка). Фота Аляксея Лапіцкага.

Колькасьць удзельнікаў ініцыятыўных групаў, за рэдкім выключэньнем, вагалася ад 3 да 4 чалавек без уліку самога прэтэндэнта, які таксама можа зьбіраць подпісы за вылучэньне ўласнай кандыдатуры на мясцовыя выбары й быць кіраўніком сваёй ініцыятыўнай групы.

Прээндэнты, якія зарэгістраваліся, могуць распачынаць збор подпісаў ужо зь 10 сьнежня.

Неабходная для вылучэньня кандыдатам колькасьць - 75 подпісаў. Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў працягваецца да 14.12.2017.

Праваабаронца, Аляксей Лапіцкі. (Аўтапартрэт, 2012г.)
Праваабаронца, Аляксей Лапіцкі. (Аўтапартрэт, 2012г.)

Незалежнае назіраньне ад кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” прадстаўляў на паседжаньні Аляксей Лапіцкі.

Ягоныя рэчы ў чарговы раз, ужо адразу й дэманстратыўна, абшукаў пры ўваходзе ў гарвыканкам прапаршчык міліцыі Каваленка. А ў далейшым, у памяшканьні камісіі старшынствуючы на паседжаньні, Уладзімер Цыёлта, выказаў уласнае пажаданьне (прозьбу) не фатаграфаваць удзельнікаў паседжаньня.

Акрамя адзначаных фактаў назіраньне не падвяргалася ніякім перашкодам у свабодным перасоўваньні й зборы інфармацыі, што непасрэдна ўваходзіць ў шэраг абавязкаў і функцыяў даўгатэрміновага назіральніка.

Паводле незалежнага назіраньня

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA


Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

Гэты артыкул размешчаны 08.12.17 20:14 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 14.12.17 17:19: Жодзіна: у апошні дзень рэгістрацыі - 26 прэтэндэнтаў на 38 выбарчых акругаў! | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] і на паседжаньні 08.12.2017 прысутныя галасавалі пасьля заяваў старшыні пра [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline