Жодзінскі гарвыканкам. Фота Аляксея Лапіцкага (24.11.2017)
Жодзінскі гарвыканкам. Фота Аляксея Лапіцкага (24.11.2017)

Ахоўная служба будынку Жодзінскага гарвыканкаму перашкаджае свабоднаму наведваньню незалежным назіральнікам гарадзкой выбарчай камісіі.

04.12.2017 а 15-36 даўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі прыйшоў у Жодзінскую выбарчую камісію, але на ўваходзе ён сутыкнуўся з перашкодамі з боку службы аховы.

Міліцыянт аховы на ўваходзе спачатку прапусьціў назіральніка за агароджу для прахода ў памяшканьне камісіі, але потым раптам загадаў спыніцца - на гэты раз для дагляду асабістых рэчаў праваабаронцы.

P/S

Гэты ж ахоўнік, прапаршчык Каваленка, раней ужо адзначыўся тым, што 21.11.2017 не дазволіў Аляксею Лапіцкаму свабодна прайсьці па выбарчых пытаньнях у левае крыло будынку выканкаму, дзе знаходзіцца кіраўніцтва гарадзкой адміністрацыі.

На пытаньне, зь якой нагоды і ў адпаведнасьці зь якім дакумэнтам ахоўнік зьбіраецца даглядаць рэчы вядомага яму, зарэгістраванага ў Жодзінскай выбарчай камісіі назіральніка, апошні не адказаў. Замест гэтага ён запатрабаваў выйсьці абратна за межы ахоўнай зоны.

Як адзначае сьведка інцыдэнту, у той час, як яго не прапускалі ў якасьці назіральніка ў выбарчую камісію ды адмаўляліся адказаць на правамерна пастаўленыя пытаньні, міма яго зь вялікім працоўным партфэлем у выканкам спакойна прайшоў Уладзімер Цыёлта (намесьнік старшыні Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі).

Праваабаронца, Аляксей Лапіцкі. (Аўтапартрэт, 2012г.)
Праваабаронца, Аляксей Лапіцкі. (Аўтапартрэт, 2012г.)

Праваабаронца кампаніі “За свабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі:

На дадатковае маё пытаньне - удакладніць пастанову й назваць кіраўніка, які аддаў загад на дагляд маіх рэчаў (рэчы іншых, вядомых ахоўніку асобаў, у тым ліку датычных да працы выбаркаму, міліцыя не даглядала) прапаршчык Каваленка адразу не адказаў. Ён прапанаваў зьвярнуцца ў прэсслужбу МУС Беларусі ды адзначыў, што дзейнічае па загадзе ўласнага начальства, адпаведна дакумэнту з  пазнакаю “ДСП” (для службовага карыстаньня).

Калі праваабаронца настаяў на больш канкрэтным адказе, толькі тады міліцыянт-ахоўнік назваў і адрэсу Жодзінскаага адзьдзелу аховы МУС, і ўласнае прозьвішча, і імя начальніка, які аддаў загад, адпаведна зь  якім (рэд.:як мы ўжо пасьпелі пераканацца) у будынку выканкаму на практыцы назіраецца ўвядзеньне спэцыяльнага ўзмоцненага рэжыму выбарачнай сакрэтнасьці, абмежоўваецца свабода перасоўваньня ды наўпростая камунікацыя прадстаўніка незалежнага назіраньня з адказнымі за арганізацыю выбарчага працэсу асобамі, а таксама фіксуюцца дадатковыя перашкоды ў выглядзе безпадстаўнага дагляду асабістых рэчаў незалежных назіральнікаў.

Насамрэч, як бачна, у лік “падазроных ці ненадзейных” асобаў для службы аховы будынку Жодзінскага выканкаму адразу пасьля абвяшчэньня выбараў у мясцовыя рады дэпутатаў 28 скліканьня, як ні дзіўна, аднесены менавіта праваабаронца кампаніі “За свабодныя выбары”, Аляксей Лапіцкі, які афіцыйна вылучаны Беларускім Гэльсынскім Камітэтам і акрэдытаваны даўгатэрміновым назіральнікам у Жодзінскай выбарчай камісіі. Ніводны сябра камісіі альбо іншы зарэгістравыны назіральнік (напрыклад - ад КПБ ці Саюзу Жанчынаў) не падвяргаецца такому асабістаму міліцэйскаму ціску як прадстаўнік незалежнага назіраньня ў Жодзіне.

Праз 6 хвілінаў інцыдэнту, калі міліцыянт Каваленка нарэшце адказаў на пытаньні назіральніка, апошні паказаў ахоўніку ўласную маленькую торбачку (падобную на гаманец), у якой знаходзіўся нататнік і асадка. Толькі пасьля гэтага ахова Жодзінскага выканкаму дазволіла прайсьці ў пакой 119, дзе знаходзіцца памяшканьне гарадзкой выбарчай камісіі.

P/S

Такім чынам, ініцыятарам інцыдэнту і на гэты раз адзначыўся прапаршчык Каваленка. У выніку ён (спаслаўшысь на ягоную сакрэтнасьць) так і не назваў дакумэнт, адпаведна зь якім ён дзейнічае, а ў будынку выканкаму, дзе знаходзіцца памяшканьне гарадзкой выбарчай камісіі, ўчыняюцца рэгулярныя перашкоды для незалежнага назіраньня.

Адрэса Жодзінскага адзьдзелу Дэпартамэнту аховы МУС - вул. 8 Сакавіка, 2, корп. 2. Названае Каваленкам імя начальніка аховы, які аддаў загад ХХХ, які абмяжоўвае правы незалежнага назіраньня за выбарчымі працэсамі ў Жодзіне і праходзіць пад грыфам службовай сакрэтнасьці - падпалкоўнік міліцыі, Ігар Халімонец.

Ігар Халімонец, начальнік Жодзінскага адзьдзелу Дэпартамэнту аховы МУС Беларусі. Фота: mou.ohrana.gov.by
Ігар Халімонец, начальнік Жодзінскага адзьдзелу Дэпартамэнту аховы МУС Беларусі. Фота: mou.ohrana.gov.by

а

Паводле незалежнага назіраньня,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Lićviny-INFA

Загалоўнае фота: Аляксей Лапіцкі

Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць |

Гэты артыкул размешчаны 05.12.17 02:21 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 14.12.17 17:44: Жодзіна: у апошні дзень рэгістрацыі - 26 прэтэндэнтаў на 38 выбарчых акругаў! (зьвесткі абнаўляюцца) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] свабдныя выбары”, Аляксей Лапіцкі, не сутыкнуўся з перашкодамі ад службы аховы пры ўваходзе ў будынак гарвыканкаму для ўдзелу ў [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline