Жодзінскі гарвыканкам. Фота Аляксея Лапіцкага, 24.11.2017.
Жодзінскі гарвыканкам. Фота Аляксея Лапіцкага, 24.11.2017.

04.12.2017 у Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі зафіксаваны толькі 1-н прэтэндэнт, які падаў дакумэнты з заявай на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы.

Ім казаўся 30-гадовы вядучы эканаміст з ААТ “БелАЗ”, Саланец Артур Ігаравіч. Ён прыклаў да заявы сьпіс сваёй ініцыятыўнай групы ў складзе з 4 асобаў. (Мінімальны дазволены склад ініцыятыўнай групы - 3 чалавекі.)

Нагадаем, што ў выбарчай камісіі горада Жодзіна сёньня, як і зь першага ейнага паседжаньня, што адбылося 24.11.2017 году, зарэгістраваныя 3 -чалавекі:

1) БГК - Аляксей Лапіцкі;

2) Саюз жанчынаў - Вечарынская Алена Іванаўна

3) КПБ - Кандыбайла Віталь Пятровіч (гл. фота тут)

Падчас знаёмства з дакумэнтацыяй ў камісіі 04.12.2017 доўгатэрміновы назіральнік ад кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі, які прынёс прыкласьці да дакумэнтаў арыгінальны дублікат выпіскі пратакола аб сваім вылучэньні ў Гарадзкую выбарчу камісію, каб замяніць раней дасланы факсавы экземпляр на арыгинальны, - не знайшоў неабходнага запісу з нумарам дакумэнту ў адпаведнай “кнізе рэгістрацыі ўваходнай дакумэнтацыі” (!?). Там таксама адсутнічалі пазнакі ці любыя ўзгадкі пра рэгістарцыю і атрыманьне камісіяй падобных дакумэнтаў па вылучэньні яшчэ 2-х назіральнікаў пад №№ 2 і 3 (гл. сьпіс назіральнікаў вышэй).

Пры гэтым, усе адзначаныя дакумэнты знаходзіліся ў тэчцы для архіваваньня ўваходнай дакумэнтацыі. Аднак запісаў пра іх існаваньне ў адпаведнай кнізе ўліку ўваходных дакумэнтаў не было.

У якасьці зафіксаванага пад 1 дакумэнту значыўся не ўзгаданы вышэй дакумэнт па вылучэньні ДТН, а прынятая на першым паседжаньні камісіі, 24.11.2017, пастанова - рашэньне аб ўтварэньні выбарчых акругаў (гл. дакумэнт у дадатку), якой у архіўнай тэчцы дакумэнтаў прысвоены парадкавы 4 (!?).

У сувязі з дадзенымі фактамі, якія сьведчаць пра недахопы ў справаводзтве пры рэгістрацыі выбарчай дакумэнтацыі, назіральнік зрабіў вусную заўвагу сакратарцы Жодзінкай гарадзкой выбарчай камісіі, Тацяне Краўцэвіч.

ДАДАТКІ:

1) Рашэньне аб утварэньні выбарчых акругаў (PDF, 1.75 MB)

Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзіне,
падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Lićviny-INFA

Фота: Аляксей Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline