Міліцыянты разам з адміністрацыяй Лідзкага каледжу праводзяць незаконную масавую дактыляскапію навучэнцаў. (далей - правапіс першакрыніцы)
Як стала вядома прэс-службе «Маладога фронту» ад аднаго з выкладчыкаў вучэбнай установы, у Лідскім каледжы пры Гарадзенскім універсітэце імя Я. Купалы праводзіцца масавая дактыласкапія.
Міліцыянер і загадчык аддзяленнем бяруць адбіткі пальцаў прама падчас заняткаў – як у юнакоў, так і ў дзяўчат. Свае дзеянні яны тлумачаць тым, што адбіткі пальцаў неабходныя «для ваенкамата і для пашпарта».
Навучэнцам, якія адмаўляліся рабіць дактыласкапію, пагражалі праблемамі ў вучобе. Гэта першы вядомы выпадак, калі праводзіцца незаконная масавая дактыласкапія ў непаўналетніх юнакоў і дзяўчат у навучальнай установе Беларусі, паведамляе Вясна.
Фота enjoynews.ru.


