Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Як паведамляюць беларускія СМІ, у тым ліку nn.by, 27 лістапада спынены крымінальны перасьлед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёну». Матэрыялы справы перададзеныя ў пракуратуру.

Пра гэта заявіў 30 лістапада кіраўнік СК Іван Наскевіч на прэс-канфэрэнцыі ў Магілёве, піша Tut.by.

«Папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе скончана. 27 лістапада следчым прынята рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу ўсіх фігурантаў па справе і аб спыненні самога расследавання крымінальнай справы. Мы лічым, што ў гэтай справе пастаўлена кропка.
Крымінальная справа накіраваная пракурору для вывучэння і ацэнкі законнасці прынятага рашэння. Усе фігуранты па справе ў сапраўдны момант пачалі азнаямленьне з пастановай аб спыненні і з матэрыяламі справы па іх хадайніцтве», — паведаміў Іван Наскевіч.

Справа «Белага легіёна» пачалася ў сакавіку напярэдадні Дня Волі, у часе хвалі пратэстаў супраць зніжэння ўзроўню жыцця.
21 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што затрымана некалькі дзясяткаў баевікоў, якія «трэніраваліся ў лагерах са зброяй» у Беларусі й за мяжой, а таксама рыхтавалі правакацыі. Пачаліся затрыманьні.

У выніку па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў праходзіла 35 чалавек. Зь іх 20 абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраваньні. Сярод затрыманых былі дзейныя і былыя супрацоўнікі памежных войскаў, Узброеных сілаў, МНС і Унутраных войскаў.

У мінулым некаторыя зь іх — актывісты незарэгістраванага спартова-патрыятычнага клюбу «Белы легіён» (спыніў дзейнасьць 15 гадоў таму) і афіцыйнага клуба «Патрыёт» для падлеткаў у Бабруйску. Яшчэ некалькі чалавек — актывісты незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту».

Дзяржаўныя тэлеканалы паказалі кадры ператрусаў і як, нібыта, канфіскоўвалася зброя. Газета «СБ. Беларусь Сегодня» пісала, фігуранты адпрацоўвалі баявыя навыкі, вялі ідэалагічную падрыхтоўку і называлі сваёй мэтай «абарону краіны ад агрэсара».

Удакладнялася, што справа пачалася з ліста нейкай «фрау А.» на імя Лукашэнкі: нібыта грамадзянка Германіі з беларускімі каранямі паведаміла аб «правакацыях» на 25 Сакавіка ў Менску.

Нягледзячы на тое, што справа атрымала рэзананс, афіцыйна яе камэнтавалі рэдка.

У чэрвені КДБ спыніў крымінальны перасьлед фігурантаў справы аб беспарадках. А рассьледаваньне пра ўзброеныя фарміраваньні перадалі сьледчаму камітэту (дарэчы, гэта першая справа па такім артыкуле ў краіне).

Тады ж фігурантаў паступова выпуьсцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе і неразгалошваньні. З некаторых і зусім зьнялі абвінавачваньні. Але рассьледаваньне працягнулася.

Пры гэтым кіраўнік КДБ Валеры Вакульчык у чэрвені папярэджваў, што «пакуль заўчасна казаць, ці дойдзе да суду» справа «Белага легіёна», а старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч абяцаў «на працягу восені» паставіць кропку.

Паводле nn.by,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Lićviny-INFA

Фота з @babruisk.partal

Гэты артыкул размешчаны 30.11.17 15:23 у катэгорыі: - Арганізацыі, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Арганізацыі, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 30.11.17 15:27: Ales` [ ]

    Справа адлюстравала рэальны стан справаў адносна гатоўнасьці бараніць незалежнасьць краіны, у тым ліку з боку саміх сілавых структураў і праваахоўнай сыстэмы цалкам. Гэта лягічны станоўчы вынік, вынік дасьпяваньня да разуменьня сытуацыі, у якой рэальныя небясьпекі існуюць і нават нарастаюць зусім зь іншага боку. Камусьці прыйдзецца рабіць высновы і пачынаць насамрэч умацоўваць дзяржаўную бясьпеку, у тым ліку, не ігнаруючы, а прымаючы натуральны фактар наяўнасьці і разьвіцьця ў грамадзтве сувэрэннай Беларусі здаровых патрыятычных настрояў, скіраваных (у выпадку нападу) на збройную абарону Айчыны.

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline