Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
Нязьменны старшыня Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі, Сяргей Афанасенкаў, працягвае паседжаньне. Фота Аляксея Лапіцкага.
Нязьменны старшыня Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі, Сяргей Афанасенкаў, працягвае паседжаньне. Фота Аляксея Лапіцкага.

24 лістапада 2017г. з 15.00 да 15-25 у залі паседжаньняў Жодзінскга гарвыканкаму адбылося першае паседжаньне гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў 28 скліканьня.

На мерапрыемстве прысутнічала 12-ць з 13 сябраў камісіі, 3-ы назіральнікі (у тым ліку ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту).

Паседжаньне адкрыў в.а. першага намесьніку старшыні Гарвыканкаму Сяргей Конан.

В.а. першага намесьніка старшыні выканкаму Сяргей Конан адкрыў 1-е паседжаньне Жодзінскага выбаркаму. Фота Аляксея Лапіцкага,
В.а. першага намесьніка старшыні гарвыканкаму, Сяргей Конан, адкрыў 1-е паседжаньне Жодзінскага выбаркаму. Фота Аляксея Лапіцкага.

Ён прадставіў кожнага з сябраў камісіі, уручыў ім пасьведчаньні ды адразу прапанаваў прыступіць да працэдуры абраньня кіраўніцтва.

Пасьведчаньне ад Сяргея Конана атрымлівае самая прынцыповая з сябраў камісіі, Тацяна Катуша. Фота Аляксея Лапіцкага.
Пасьведчаньне ад Сяргея Конана атрымлівае самая прынцыповая з сябраў камісіі, Тацяна Катуша. Фота Аляксея Лапіцкага.
Пасьведчаньне сябра камісіі ад КПБ Юрыя Пахтэры. Фота Аляксея Лапіцкага.
Пасьведчаньне сябра камісіі ад КПБ Юрыя Пахтэры. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пасьля традыцыйнай ужо для Жодзіна хуткай (4,5 хвіліны) працэдуры па вылучэньні й зацьверджаньні адзінагалосным галасаваньнем старшынём Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі чарговы раз стаў Сяргей Афанасенкаў (РГА “Белая Русь”). Ён далучыўся да прэзыдыюма паседжаньня.

Старшыня выбаркаму Сяргей Афанасенкаў і в.а. першага намесьніка старшыні гарвыканкаму Сяргей Конан. Фота Аляксея Лапіцкага.
Старшыня выбаркаму Сяргей Афанасенкаў (зьлева) і в.а. першага намесьніка старшыні гарвыканкаму Сяргей Конан. Фота Аляксея Лапіцкага.
Удзельніцы паседжаньня: Н.Толмач, Т.Мацюшонак, Т.Краўцэвіч і назіральніца ад БСЖ А.Вечарынская. Фота Аляксея Лапіцкага.
Удзельніцы паседжаньня: Н.Толмач, Т.Мацюшонак, Т.Краўцэвіч і назіральніца ад БСЖ А.Вечарынская. Фота Аляксея Лапіцкага.

У выніку быў падобным спосабам чарговы раз абраны нязьменны ўжо другі дзясятак год кіруючы склад Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі:

1) старшыня камісіі - Афанасенка Сяргей Мікалаевіч (Белая Русь);
2) намесьнік старшыні камісіі - Цыёлта Уладзімір Паўлавіч (Гарадзкая Лякарня);
3) сакратарка камісіі - Краўцэвіч Тацяна Пятроўна (Жодзінскі гарвыканкам).

Намесьнік старшыні выбаркаму, Уладзімер Цыёлта. Фота Аляксея Лапіцкага.
Намесьнік старшыні выбаркаму, Уладзімер Цыёлта. Фота Аляксея Лапіцкага.

ДРУГОЕ ПЫТАНЬНЕ

Другая палова паседжаньня была прысьвечаная арганізацыйным момантам і разгляду даволі аб’ёмнага і важнага пытаньня - зацьверджаньню пастановы выканкаму “Аб утварэньні выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў 28-га скліканьня”.

Сакратарка жодзінскага выбаркаму Тацяна Краўцэвіч дакладае па пытаньні межаў выбарчых акругаў. Фота Аляксея Лапіцкага.
Сакратарка жодзінскага выбаркаму Тацяна Краўцэвіч дакладае па пытаньні межаў выбарчых акругаў. Фота Аляксея Лапіцкага.

Даклад па пытаньні адразу зрабіла толькі што абраная сакратаркаю Жодзінкай выбарчай камісіі начальніца арганізацыйна-кадравага адзьдзелу Тацяна Краўцэвіч.

У выніку за 4,5 хвіліны, літаральна з ходу, нават без агалошваньня дакумэнту цалкам, было зацьверджана 38 гарадзкіх выбарчых акругаў сярэдняй колькасьцю 1299 выбарнікаў кожная.

    P/S Адхіленьне па колькасьці выбарнікаў для кожнай акругі па законе не павінна перавышаць 10%.

      Жодзінская выбарчая камісія павінна была вызначыць дакладны й канчатковы СКЛАД акругаў, зацьвердзіць іхныя межы.

      Але ў выніку перад галасаваньнем прысутным проста паказалі схематычную разьметку ўчасткаў на мапе (гл. фота).  Дарэчы, на ёй можна знайсьці толькі 37 з абвешчаных створанымі 38 акругаў.

      Мапа з абрысамі выбарчых акругаў. Фота Аляксея Лапіцкага.
      Мапа з абрысамі выбарчых акругаў. Фота Аляксея Лапіцкага.
      • Далей адразу, не зачытваючы усё рашэньне выканкаму, з пералікам вуліцаў і складам участкаў, - удзельнікам прапанавалі прагаласаваць і зацьвердзіць пастанову цалкам.

      Матывацыя пры гэтым была простай - “зачытваць доўга ды з голасу”, - як адзначылі старшыня С.Афанасенкаў і сакратарка Т.Краўцэвіч, - “усё роўна такая інфармацыя цяжка ўспрымаецца” і “заўтра (!?) ўсё будзе надрукавана ў газэце”, а таксама “зьявіцца на сайце”...

      Пры гэтым было заяўлена, што “межы выбарчых акругаў зьмяніліся - стала на 2 акругі больш”, а “колькасьць выбарнікаў па акругах, усё роўна, далей яшчэ будзе карэктавацца”… (кім, калі, якім спосабам …???)

      Але ніхто з прысутных сябраў камісіі не задаў ніводнага пытаньня перад чарговым галасаваньнем.

      Удзельніцы першага паседжаньня. Фота Аляксея Лапіцкага.
      Удзельніцы першага паседжаньня. Фота Аляксея Лапіцкага.

      І зацьверджаньне таго, з чым ніхто нават рэальна не азнаёміўся, з тым, “што будзе хутка надрукаванае ў газэце ды апублікавана на сайце”, як і чакалася, было адзінагалосным.

      Вырашэньне дадзенага пытаньня, разам з дакладам і прапановаю прагаласаваць “за склад і дакладныя межы 38 акругаў …” (?) заняло ўсяго 5,5 хвілінаў (!).

      Тамара Мацюшонак, сябра камісіі, работніца выканкаму здымае мапу. Фота Аляксея Лапіцкага.
      Тамара Мацюшонак, сябра камісіі, работніца выканкаму здымае мапу. Фота Аляксея Лапіцкага.

      а

      P/S

      Заява ў камісію аб скірваньні ў яе назіральніка ад БГК, Аляксея Лапіцкага, упершыню была скірваная зь Менскага афісу арганізацыі факсам на т.ф. арганізацыйна-кадравага адзьдзелу выканкаму і без аніякіх пытаньняў была прынята й зарэгістраваная ў камісіі.

      Зарэгістраваныя назіральнікі ў Жодзінскім выбаркаме:

      БГК - Аляксей Лапіцкі,

      КПБ - Кандыбайла Віталь Пятровіч

      Саюз жанчынаў - Вечарынская Алена Іванаўна.

      Назіральнік у выбаркаме ад КПБ, Кандыбайла Віталь Пятровіч. Фота Аляксея Лапіцкага.
      Назіральнік у выбаркаме ад КПБ, Кандыбайла Віталь Пятровіч. Фота Аляксея Лапіцкага.

      Уваход у будынак гарвыканкаму і гарадзкой Рады дэпутатаў г.Жодзіна. Фота Аляксея Лапіцкага.
      Уваход у будынак гарвыканкаму і гарадзкой Рады дэпутатаў г.Жодзіна. Фота Аляксея Лапіцкага.

      Паводле незалежнага назіраньня ў Жодзіне,
      падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
      Lićviny-INFA

      Фота: Аляксей Лапіцкі, Lićviny-INFA

      Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы |

      Гэты артыкул размешчаны 25.11.17 01:14 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
      Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
      1. 04.12.17 19:14: Жодзіна: прэтэндэнты не сьпяшаюцца з вылучэньнем на мясцовыя выбары | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

        [...] што ў выбарчай камісіі горада Жодзіна сёньня, як і зь першага ейнага паседжаньня, што адбылося 24.11.2017 году, зарэгістраваныя 3 -чалавекі: 1) БГК - Аляксей [...]

      2. 14.12.17 17:21: Жодзіна: у апошні дзень рэгістрацыі - 26 прэтэндэнтаў на 38 выбарчых акругаў! | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

        [...] камісіяў. Такім чынам, 11-40 14.12.2017 у  горадзе Жодзіна на 38 выбарчых акругаў пакуль зарэгістравалася ўсяго 26 ініцыятыўных групаў [...]

      Імя
      * неабходнае поле

      Email
      * неабходнае поле

      Сайт

      Каментар
      * XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

      SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline